Сакрамэнта
Шрифт:
— Вам спадабалася?
— Не трэба гэтых пустых пытанняў. Я разумею, чаму сніла вас...
— А як вас зваць?
— Наташа.
— а мяне Казімір...
— Вы, пэўна ж, не бачылі, не чулі, колькі тут было народу! Публіка была проста ў шоку. Усе крычалі “брава!”, “біс!”, вам апладзіравалі, вам апладзіравалі стоячы!
— Праўда? А мне здавалася, што тут былі толькі вы...
— Ды не, не. Проста вы вельмі доўга не маглі адыйсці ад музыкі і я, я папрасіла, каб усе разыходзіліся, каб пачакалі вас на вуліцы.
Гэта была размова, дзе за кожным словам, і нават з акожнай паўзай бездань цішыні, а паўзы дыхаюць вечнасцю. Так могуць гаварыць толькі юныя. Закаханыя сэрцы. Алена разумела, што ўсё гэта адбываецца не
Яны цалаваліся, стоячы на каленях на гэтай залітай сонцам сцэне і белы раяль пахіснуўся і ад’ехаў, адплыў кудысьці далёка-далёка... І атм, на вуліцы сапраўды цэлы натоўп апладзіраваў гэтаму дзіўнаму фокусу. Белы раяль праходзіць праз сцены...
На месцы першага свайго пацалунку яны пакінулі бардовы аксамітны капялюш з пралескамі. Пралескі крыху падвялі, але пайшоў дождж і капялюш ператварыўся ў поўную вады вазу, пралескі плавалі ў ёй і шапталіся, шчаслівыя: “Яшчэ пажывем. Яшчэ пажывем...”
А Казімір з Наташаю ехалі па мокрай шашы. І вечар ахутваў іх дажджом і туманам.
Пры самым ўездзе ў горад іх спыніў нейкі мужчына, зазірнуў у расчыненае вакно і зараз жа адчыніў дзверы.
— Божа, Наташа, ты жывая! А мы з Кацькай ужо гадзіну стаім тут і спыняем усе машыны. Выходзь, паехалі хутчэй!.
— Куды? — голас Наташкін патух і спёкся.
— Як куды? Нас жа ў рэстаране чааюць.
— Я сам заязу яе, — суха сказаў казімір, — мне таксама ўвечары трэба быць у рэстаране. Я сёння там іграю. Я сёння там буду іграць для вас. Цэлы вечар буду іграць дял вас на белым раялі... — гэта ўжо былі не словы, гэта былі слёзы, здушаны крык-прадчуванне.
Наташа захлопнула дзверы. Яны паехалі і спыніліся ў першым жа цёмным павароце...
— я нешта зрабіў не так? — добра, што цемра хавала ягоную пакуту.
— Не ведаю, — прашаптала Наташа, - Я ведаю, што ні табе, ні мне яны гэтага не даруюць...
— Але ж яны сёння запрасілі мяне іграць ім, і я мушу ехаць.
— Я таксама мушу ехаць туды. Яны мне таксама заплацілі ...
— Але мы можам падарыць сабе поўгадзіны, ці нават гадзіну...
— Мы можам падарыць сабе цэлы вечар...
— Ці нават жыццё.
— Давай тады нікуды не паедзем. А грошы перашлем назад. Ты можаш папрасіць каго-небудзь занесці ім зараз грошы?
— Паспрабую папрасійць брата...
— І знікнем, з’едзем адсюль назаўжды.
— Я хачу, я прагну гэтага як ніколі... Знікнуць, разам з табою знікнуць і больш ніколі не з’яўляцца ў гэтым глухім, жорсткім горадзе...
І яны развярнуліся і паехалі назад, у тую далёкую незнаёмую вёску, дзе Дом культуры не мае даху, дзе на чыста вымытай дажджом драўлянай сцэне застаўся стаяць аксамітны капялюш з жывымі, сонечнымі пралескамі...
Казіміра Алена пазнала адразу. Але Вінцэсь, дарослага Вінцэся ў ягоныя дваццаць з нечым гадоў Алена пазнала з цяжкасцю... Рудая, як у Фаўна барада, вусы, светлы, у клетку касцюм, цёмныя штаны, трасцінка ў руках... Вінцэсь аддаў грошы, якія прасілі яго аддаць Казімір з Наташай і сам застаўся ў рэстаране, сярод дзіўных экзатычных пальмаў, фантанаў, сярод поўнага віна крышталю і палкай музыкі... Музыка сапраўды была палкай, гарачай, нешта іспанскае ці лацінаамерыканскае, і на сцэне ў паўзмроку раптам з’явілася жанчына ў чорным. Чорная шаўковая сукенка абцягвала ейную вытанчаную фігурку, на галаве капялюшык з вуаллю. Яна ўскінула рукі, выгнулася, павярнулася і сукенка разыйшлася дзіўнымі вогненнымі хвалямі. Сярод чорнага заіграў пунсовы шоўк. І вусны, ейныя пульхныя, вільготныя вусны былі таксама яркімі, пунсовымі. Яна выстуквала рытм абцасікамі, потым ізноў кружылася,
у яе руках з’яўлялася то пунсовая ружа, то пунсовая газавая шаль. Яна то ўсміхалася, то ганарліва ўскідвала галаву, і тады цень ад капялюшыка клаўся на твар і вуаль хавала ейныя пунсовыя вусны... У ажыўленым рухомымі вогненнымі блікамі паўзмроку яна здавалася настолькі тоненькай, што хацелася працягнуць руку і паставіць яе сабе на далонь, як статуэтку, як жывую, рухомую статуэтку...— Падабаецца? — спытаўся ў Вінцэся той, у скуранцы, якому ён аддаваў Казіміравы грошы.
— Нічога, — хаваючы сваё захапленне, усміхнуўся Вінцэсь, - За яе і вып’ем, — і сам запрасіў таго ў скуранцы да свайго стала.
Але толькі наліў у крышталь віна, адразу паўсюль пагасла святло. Музыка перарвалася, нехта завішчэў. З кухні рынеслі свечы. Танцорка, з цяжкасцю пераводзячы дыханне, села на край сцэны. Той, у скуранцы, панёс ёй бакал з віном. Яна адмовілася.
А той, у скуранцы, як быццам нешта ўспомніў, махнуў рукою, пазваў да сцэны Вінцэся.
— Слухай, а можа, і ты, як твой брат, умееш іграць? Тут жа стаіць нейкае піяніна. Можа, пакуль падключаць святло, ты сыграў бы для Кэт? Яна б яшчэ патанцавала...
— Я сыграю. Толькі пры ўмове. Яна заўтра папазіруе мне. Я хачу яе памаляваць. А мжа, нават вылепіць...
— Па руках. Яна твая. На тыдзень, хочаш, на месяц, яна твая... — абыякава махнуў той у скуранцы.
Кэт насцярожана маўчала. А Вінцэсь, адкінуўшы сваю бліскучую трасцінку, ужо ўскочыў на сцэну. На піяніназараз жа паставілі свечку. Кэт прынесла чырвоны парасонік. У поўпаварота, у поўвока Вінцэсь сачыў за ёю і іграў, іграў сваё любімае танга. Цяпер яно будзе называцца “Танга з парасонікам”. Кэт у чырвоных пальчатках ганарлівым жэстам нешта абяцала і зноў у нечым пярэчыла, мучыла, о, як яна мучыла свайго кавалера.
Вінцэсь не стаў чакаць заўтрашняга дня, ён забраў Кэт з сабою проста з рэстарану, проста са сцэны...
У майстэрні, сярод гліняных галоў і пластылінавых фігурак, сярод вусатых дзядзькоў і коннікаў мусіла нарэшце з’явіцца сапраўдная жанчына.
Кэт на хвілінку выйшла, пайшла памыцьрукі і... змянілася да непазнавальнасці. Пад строгім чорным капялюшыкам, пад вуалеткай былі даўгія, ніжэй поясу чорныя валасы. І вочы, клькі пакуты, колькі аксамітнае ласкі было ў гэтых цёмных вачах... Толькі пунсовыя, вільготныя пунсовыя вусны нагадвалі пра тую, са сцэны... І толькі валасы прыкрывалі ейнае ўвесь вечар сцягнутае чорным шоўкам чароўнае смуглае цела... Яны не палілі святла і не падымаліся наверх, дзе стаяла канапа... Яны, зняможаныя, так і заснулі на захінутым прасцінай мяккім дыване ў прыхожай, сярод гліняных вусаных дзядзькоў і пластылінавых коннікаў...
А назаўтра Вінцэсь цэлы дзень маляваў яе. Без адзежы і ў шаўковай сукенцы. З распушчанымі валасамі і з адмысловаю японскай прычоскай. А яна, яна баялася паварушыцца, каб не спужаць, каб не адагнаць неасцярожным жэстам свайго шчасця. Гэта, як ёй здавалася, быў першы за апошнія дзесяць ці пятнаццаць гадоў дзень, які яна не пачала звыклым для танцоркі экзерсісам.
— Я пачну ляпіць без цябе, — сказаў увечары Вінцэсь, - а потым, калі будзе трэба, зноў пазаву папазіраваць...
Ён зноў быў у сваім клятчастым інжаку і белых пальчатках. Ён чакаў яе. Ён хацеў ізноў завесці яе ў рэстаран. І Кэт н евытрымала, яна расплакалася, яна папрасіла яго пакінуць яе ў сябе.
— А як жа той, у скуранцы? Ён жа, — усміхнуўся, жорстка ўсміхнуўся Вінцэсь, — А як жа той, у скуранцы? Ён знойдзе цябе тут і ўсё роўна забярэ...
— Гэта будзе не сёння... Я прашу цябе... Толькі не сёння... Бо я... Я... Кахаю цябе... Вінцэсь...
— Тады пачакай мяне...
І калі ўжо стала зусім цёмна, ён вярнуўся з вялізным букетам нарцысаў...
Яна, так і не запальваючы святла, прыціснула кветкі да твару і прашаптала:
— Цяпер назаўжды нарцысавы водар мне будзе нагадваць цябе, мой Вінцэсь...