Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Сакрамэнта

Багданава Галіна

Шрифт:

Яна абаперлася на ягоную руку. Ці, можа. усяго толькі пальчатку і па-ранейшаму не чуючы ягоных крокаў, пайшла з ім. Па пустых вуліцах разлілося мілагучнае рэха ейных абцасікаў.

Маўчаць было страшна, маўчаць было немагчыма, нясцерпна. І яна пачала гаварыць, расказваць, спавядацца.

Яна расказала свайму маўкліваму Рыцару пра тое, як паехала ў свой родны гарадок і заблудзіла. Заблудзіла ў прасторы і часе. Пра тое, як, каб наталіць голад і смагу, проста з вымені смактала малако, а потым лётала на той самай белай карове. Расказала пра Фаўна, пра ягоную сядзібу, пра вежу. З вакна якой было відаць возера, воблака і храм, пра іхніх з фаўнам дзяцей, пра новага гарадскога Галаву і пра трагедыю

з вішнямі, якія за ноч раптам преатварыліся ў шэрыя здані, у бясплодныя шкілеты. І пра падобныя на мяккія жывыя кроплі бурштыну вінаградныя гронкі, што выраслі на іхнім гародзе і неслі ў сабе столькі сонечнага святла, столькі энергіі... І каб усе людзі наталялі смагу толькі іхнім сокам... Толькі сокам, а не віном... Тут яна ўздыхнула. Глыбока, да безвыходнасці. Цяпер Фаўн у турме. А дзеці. Іхнія цудоўныя дзеці співаюцца, іх спойваюць віном, выціснутым з узгадаваных ёю чароўных бурштынавых гронак. І яна не можа. яна бяссільная хоць чым-небудзь ім дапамагчы.

Рыцар, здавалася, уважліва слухаў і анват кіаў сваёю жалезнаю маскай, не тое ў рытм з іхнімі крокамі, не тое са словамі...

А потым яны зайшлі ў нейкія дзверы, ля якіх на ланцужку вісела жалезная рука ці пальчатка, такая самая, падобная да той, на якую яна абапіралася...

У паўзмрок рыцар ступіў першым. І яна ўслед за ім пачала вобмацкам падымацца па слізкіх каменных прыступках. Крутая, вузкая спіраль вяла іх на вежу...

Прымацаваныя да сцяны блакітныя ліхтары, што ўздымаліся ўсё вышай і вышай, нагадвалі халодныя зоркі, і іх узыходжанне было ўзыходжаннем у нікуды. І калі ўжо не хапала дыхання, і словы перасядалі ў горле, над галавою нарэшце з’явіўся конус даха з зоркаю-ліхтаром на самым версе. Рыцар спыніўся і моўчкі паказаў ёй на вузкае, перавітае тонкімі металічнымі кратамі-кветкамі вакно...

За вакном блізка-блізка, руку працягні і кратай, пануры, вісеў месяц. А ўнізе ляжала вялікае месячнае возера. Яно, здавалася. Было заліта ен вадою, а волавам. У возеры люстравалася калматае чорнае воблака і затканы павуціннем каменных карункаў востраверхі сярэбраны храм.

Алена перасмыкнулася. Хіба ў Празе ёсць возера?

Але Рыцара побач з ёю ўжо не было. Месяц схаваўся за чорную хмару. Пайшоў дождж. Кроплі спяшаючы загаманіла, кожная пра сваё... Трэба было спусціцца ўніз. Адной спускацца з гэтай панурай дзіўнай вежы, як зоркамі, асветленай цьмянымі блакітнымі ліхтарамі.

І тут алена адчула, што ружа ў яе руках стыне, робіцца цвёрдай, ужо нават не халоднай, сцюдзёнай... яна сапраўды зроблена са сарэбра... ці нейкага іншага металу... Яна нежывая. І не карункі. Шэрае мяккае павуцінне вэлюмам ахутвае ўсё ейнае адзенне...

Павукі яшчэ не скончылі сваю працу, яны аплятаюць ёй рукі, яны аплятаюць ружу і, як кайданамі. Спрабуюць прыкаваць яе да сцяны. Каб яна не магла сыйсці з месца і бачыла толькі гэты месяц, гэтае возера, чорную хмару і карункавы храм.

6. Вецер вяртання

Ён быў у чорным капелюшы і даўгім, зашпіленым ан ўсе гузікі скураным плашчы. Ён быў да безаблічнасці строгім, нават суровым. Але Алена адразу пазнала яго, бо гэта быў ейны аднакласнік, з якім яны нават год ці два сядзелі за адной партай і ў якога яна была адзін час нават закаханая. Яна была закахааня ў яго. І ў шостым ці сёмым класе нават падыйшла да натаўніцы. Іхняй класнай кіраўніцы, і папрасіла, каб яе пасадзілі даяго, паабяцаўшы, што будзе яму пдапамагаць. Тады ён сапраўды выправіў усе свае двойкі, потым яна яшчэ бараніла яго на нейкім камсамольскім сходзе (яны недзе напіліся і п’яныя прыйшлі ў школу на вечар). Казалі, што Ўладзік, яго сапраўды звалі Ўладзік, скончыў фізкультурны інстытут, а пасля войска нават вучыўся на факультэце журналістыкі, потым нейкі час ізноў хадзіў

пры пагонах, адны казалі ў арміі, другія — у органах.

Цяпер Уладзік. Строгі і нават суровы, запрашаў яе ў пражскую кавярню. А яна баялася заходзіць з ім у пад’езд, над якім вісела рыцарская пальчатка і згадзілася пасядзець толькі на вуліцы, за столікам пад паласатым парасонам. Хоць быў вецер. Яна расшпіліла паліто і зняла свой ліловы капялюш. Размова мусіла быць нез лёгкіх. Ім прынесклі бутэльку вінаграднага віна і два бакалы. Яна папрсіла канапкі з сырам, ён — з каўбасой і дзве кавы.

Пачынала вечарэць і з мокрых вуліц змяталі апалае лісце.

Алена першаю заўважыла на бутэльцы віна знаёмую, іх з Фаўнам вежу, але нічога не сказала...

Уладзік разліў віно, і прапанаваў выпіць за сустрэчу. Яна толькі прыгубіла, смак узгадаванага ёю вінаграда яна б пазнала з тысячы. А Ўладзік доўга смакаваў, цешыўся прыемным бурштынавым колерам, думаў пра нешта сваё. Потым узяў бутэльку, прачытаў і вельмі здзівіўся.

— У нас у гарадку робяць віно? Вінаграднае віно?

Алена моўчкі кіўнула.

— Гэта вежа нашага былога дома, нашае з Фаўнам сядзібы, - дадала яна і ўздыхнула, — Цяпер Фаўн у турме, а ў нашым доме жыве Галва.

— Якраз пра гэта я хацеў з табою пагаварыць. Толькі не ведаў з чаго пачаць. Я ведаю, што ты тут працуеш мадэлькай, добра зарабляеш. Але ж у цябе там, калі не памыляюся, засталося чацвёра дзяцей?

— І Фаўн...

— Так. І Фаўн у турме. Таму ты павінна нам дапамагчы. Нам і сабе самой. З нас ніхто не можа туды трапіць. Галава не дапусціць, каб хто-небудзь старонні наблізіўся да яго. А ты, ты паедзеш туды разам з іншымі мадэлькамі і павязеш новую калекцыю суперсучасных мадэляў. Самыя эфектныя, самыя прыгожыя, самыя сэксапільныя будуць твае. Галава не можа не заўважыць цябе, ён мусіць паласці на цябе вока. Тое, што ты жонка Фаўна, і былая гаспадыня сённяшняй ягоанй сядзібы, ягонага замка, надасць вашай інтрызе вастрыні, асаблівай пікантнасці.

— Даруй, я пакуль што не разумею, дзеля чаго гэта ўсё трэба рабіць...

— Пакуль што я не скажу табе. Ты зможаш убачыць сваіх дзяцей, а можа, калі асабліва дагодзіш Галаве, ён дазволіць табе наведаць Фаўна. Зрэшты, ён нават можа выпусціць яго...

— Я не разумею.

— Тут жыве былая каханка Галавы. Яна падзеліцца з табою сваімі таямніцамі.

— Але... Навошта вам гэта, навошта вам, каб я служыла Галаве?

Чалавек у чорным капелюшы стаў зусім суровым і нават, здаецца, перастаў быць падобным на Ўладзіка. Так-так, перад Аленай сядзеў нейкі зусім іншы, чужы чалавек. Але для самой сябе незаўважна яна заключыла з ім нейкую здзелку.

— Ні я, ніхто іншы з нашых людзей не скажа вам болей за тое, што вам можна ведаць.

І ён, гэты чалавек у капелюшы ўсё ж зацягнуў Алену ў той пад’езд пад рыцарскаю пальчаткай. І зноў была бясконцая лесвіца, і нейкі чырвоны пакой, у якім стаяў шырокі рассцелены ложак. І жанчына ў чорных ажурных панчохах, падпільваючы пазногці, расказала ёй пра Галаву. Пра тое, што ён любіць, каб яго перад тым... білі плёткай. Чалавек у чорным капелюшы, не, гэта ўжо быў не Ўладзік, прынёс ёй гэтую плётку, замахнуўся, але не, не сцёбнуў.

Яны зноў падымаліся наверх, туды, дзе ў адным з пакояў віселі новыя мадэді, і яна, ужо распранутая, ніяк ен магла выбраць сабе тую, у якой паедзе дамоў. Урэшце рэшт, чалавек у капелюшы прынёс ёй шэрае мутонавае футра, і так і павёў яе ўніз у чорных панчохаха і мутонавым футры.

Ужо ў машыне алена раптам скаланулася: “А дзеці?! Як дзеці ўспрымуць тое, што яна мадэлька і будзе прыслужваць Галаве?!”

Халоднае лязо ўжо было прыстаўлена да ейнага горла...

7. Забіць тырана
Поделиться с друзьями: