Сакрамэнта
Шрифт:
Яна ж хацела наўчыцца іграць на гітары. Хацела паехаць у Маскву і зрабіць аперацыю, каб палепшыць зрок, не насіць акуляраў. Хацела абрэзаць валасы і замест сваёй вечна разбэрсанае гулькі на патыліцы штомесяц у цырульні рабіць новую модную прычоску...
Дзень пры дні сядзела бяна ў сваім, застаўленым маляванымі дыванамі кабінеце, — пакуль што адзіным пакоі будучага музея народнага мастацтва, хуталася б у любімую квяцістую хустку, разбірала б свае запісы з экспедыцый, а. калі адрывалася б ад папер, проста перад сабою, на сцяне бачыла б пранізлівы, празрысты краявід лепельскага мастака-самавучкі Жарнасека. Сіняе-сіняе сляпучае неба. Смарагдавая трава і даверлівы, аткі даверлівы цемнавокі алень...
Потым вярнуўся б з арміі Саша. Ён вярнуўся б на вёску, да яе. І пазнаёміла б яна яго з добрай дзяўчынай.
Усё менавіта так бы і сталася... Але Мікола Рыгоравіч кінуў працу ў Акадэміі, мінскую кватэру і прыехаў сюды, у Віцебск, у іхні інстытут простым выкладчыкам. Ён уцякаў ад самога сябе. У ягоных планах не было ніякага кахання, тым больш, сям’і. А яна, яна ж сама падскочыла, збіла, зблытала ўсе і ягоныя. І свае карты...
Не. Гэта проста адчай, роспач зноў раздзірае душу. Усё сталася так. Як мусіла стацца. Схадок пераўтворыцца ў маладзік. Ён як слязьмі абмыецца дажджом, ібудзе налівацц асілаю, покуль зноў не стане поўняю. І яна цяпер ведае. Яна ж ведае, што мусіць рабіць. Адпачынак сёння скончыўся. Але на працу яна болей не пойдзе. Ні заўтра, ні паслязаўтра. Ніны Вярэнькі болей няма. Не будзе болей Ніны Вярэнькі, якая з цялячым захапленнем вандравала па вёсках, збірала для інстытуцкага музея калекцыю маляваных дываноў. Усе свае веды. Увесь свой вопыт, усю душу яна цяпер мусіць пакласці на тое, каб давесці ўсе Міколавы справы. Усё астатняе не можа мець сэнсу. Пакуль не зроблена галоўнае. Яна разбярэ архіў, завязе ў выдавецтва рукапісы. І абавязкова наладзіць яшчэ адну выставу Міколавых твораў. У Мінску. Было ж нешта, нешта, што прымусіла яго, калі ён ужо ведаў: жыве апошнія есяцы, адкласці ўбок, закінуцьусе свае навуковыя справы, забыцца нават на недапісаныя кнігі, а толькі маляваць, пісаць гэтыя незвычайныя, фантастычныя кампазіцыі з рэшткамі храмаў і жывымі, рухомымі аблокамі... Было ж нешта...
Пачуцці прыходзяць да нас, калі мы гатовыя іх прыняць. Ненастроены раяль не можа перадаць музыку вечнасці. Затое, калі ён гатовы, калі ён, як і піяніст, увесь у чаканні, мелодыя сама ўліваецца ў яго, множыцца ў клавішах. Струнах, малаточках. І вадаспадам адлятае ў вечнасць...
Ніна была гатовая. Ды што там, янаўжо як у юнацтве, кахала кагосьці, хто толькі наважваўся ўвайсці ў ейна ежыццё.
І калі зранку цёплы вільготны туман працягнуў у фортку сваю пухнатую росную руку, ёй нават падалося. Што яна ўжо ведае, ці эта ён ведае яе... І таму сціскаецца сэрца, плыве ўсё ў вачах, і хочацца жыць, спяваць, слухаць музыку... Проста вось зараз, у начной сарочцы сесці ў крэсла і ўключыць Месячную санату...
А ў інстытуце знаёмая студэнтка. з іхняе вёскі, суседава дачка, якую яна за ружовыя шчокі і заўжды ўсмешлівы твар пра сяб еназывала Мальваю. Сустрэўшы яе на лесвіцы, пазвала разам з іхняю групай на экскурсію па старым Віцебску.
— Сам Мікола Рыгоравіч Баравік павядзе, - шапнула Мальва з трымценнем у голасе і зачырванелася.
Баравік. У Ніны дома былі дзве ягоныя кніжкі. Па народнай драўлянай архітэктуры. І артыкулы ў часопісах чытала. Нядаўна нават фотаздымкі пераблыталі, і там, дзе ён пісаў пра Цімкавіцкую царкву, стаяў фотаздымак з ейнага, нінінага інтэрв’ю. Усмешлівая Ніна на фоне маляванага дывана з лебедзямі. Казалі, ён цяпер кінуў Акадэмію і пераехаў да іх у Віцебск.
Ніна няпэўна павяла плячыма...
— А не прагоніць?
Мальва засьмяялася.
— Ну, вы, як першакурсніца! Прагоніць! Памятае ён усіх.... Ён жа вачэй ніколі ад сваіх папер не адрывае...
А Баравік Ніну тады якраз заўважыў адразу. Не студэнтка. але што яму. Калі цікава, хай ходзіць. Хай слухае.
На ўсіх экскурсіях, як і на лекцыях, вядома ж, ёсць тыя, хто слухае і зусім мала тых, хто чуе. Ніна чула. Яна заўжды, і ў школе, і ў інстытуце заўжды чула, што хоча сказаць выкладчык. Ды што там, у яе ў студэнцтве была проста манія пасля лекцыі падыходзіць да выкладчыкаў і задаваць пытанні. І яе, падсвядома, цікавіў не толькі адказ, але і тое, як паглядзіць, як усміхнецца той. Каго папраўдзе з-за кепскага зроку яна ніколі не магла як след разгледзець за кафедрай. Вочы ў вочы чалавек быў зусім іншым... І вось зараз, на гэтай экскурсіі па Віцебску Ніна быццам вярнулася ў студэнцтва. Спяшалася, праціскалася бліжэй, каб не прапусціць не тое што стлова, позірка,
жэста гэтага імклівага, дасціпнага чалавека ў цёмна-сінім берэце.Дзяўчаты ззаду хіхікалі, пасьмейваліся з ягонага кароткага драпавага паліто, са стаптаных чаравікаў, з, трэба ж, сапраўды, рознымі шнуркамі, напаўголася, каб ён не чуў, казалі, што, калі ўвесь час хадзіць у шапцы ці берэце, можна зусім аблысець... Баравік да гэтага ўсяго не прыслухоўваўся. Ён чуў толькі самога сябе. І Ніна, падтыкаючы пад хустку непаслухмяныя валасы, на хаду праціраючы акуляры, бачыла, як загараюцца ягоыня жывыя цёмныя вочы, і шчокі ружавеюць, і ён, расказваючы, сам быццам вяртаецца ў гісторыю. Яго тут няма. Ён там. Малады, натхнёны дойлід, які ўзводзіць на месцы гэтае пусткі храм.
Дзяўчаты стаміліся. Ім было горача. Яны ледзь клыпалі на сваіх абцасах. А Ніна, уся ў палоне такога ёй зразумелага, імклівага мужчынскага розуму, уся ў палоне ягонай фантазіі, тольк-толькі рашылася задаць першае сваё пытанне. Дз гэта было? Здаецца, ля доміка Шагала. І што яна спытала? Ага.
— Але што ў тврчасці Шагала ёсць беларускага?
А што ён адказаў...
— Неба. Вы ў каго-небудзь з мастакоў бачылі яшчэ такое глыбокае, васільковае, пралескавае неба?!
— Ды ў нашага Васіля Жарнасека з Лепеля такое неба!..
дзяўчаты зусім засьмяглі. Ім абрыдлі пустыя словы. І ўвогуле, хто прыцягнуў сюды гэтую “цікаўную”, што ляціць паперадзе ўсіх, а цяпер яшчэ лезе са сваімі пытаннямі?! Мальва маўчала. Мальва звяла ад Нінінай актыўнасці. А тая, што клыпала з ёю пад руку, крануўшы Ніну за плячо, параіла ёй выцерці з чобатаў гразь і перавярнуць спадніцу — разрэз збіўся набок.
— Такі фасон! — крутнула галавою Ніна і проста па лужыне зашыбавала ўлед за Баравіком. Той таксама стаміўся, крыху задыхаўся, ягоныя смалістыя валасы, што выбіваліся з-пад берэта на шыі кучаравіліся ад поту. Ён спыніўся, перавёў дыханне, і падняў руку да ратушы, туды, дзе гадзіннік. Гадзіннік з ратушы на ягонай руцэ. Ці наадварот, ягоны гадзіннік на ратушы. Сонца слепіць.
— Якая ў яго валасатая рука, — зусім ужо млява вымавіла Мальва...
А Ніна зноў была з ім побач. Яна была не згодная. Яна таксама любіць барока. Але ж гэтая ратуша... Хіба гэта барока? На фоне зблытаных, імклівых аблокаў яна выглядае проста застылаю... Сапраўднае барока — гэта...
— Тут непадалёк мусілі стаяць дзве царквы. Рыначная і Васкрасенская. Вы, можа, бачылі іх на малюнку Пешкі?
Ну, вядома, бачыла. Нават у іхнім інстытуцкім музеі ёсць рэпрадукцыя. Дык дзе, дзе стаяла Васкрасенская царква? Вось тут... Дзе зараз так імкліва, мякка перацякаюць адно ў адно жамчужныя аблокі? Вось гэта сапраўднае барока... Хочаце, давайце разам зойдзем у гэты, збудаваны з аблокаў храм? Хочаце? Вунь з атою валютай схаваўся залачоны Амур... Ён ужо нацягнуў лук. І страла, веснавы сонечны промень зараз патрапіць проста вам у сэрца... Не, спачатку вось сюды, у гэтую ямінку пад шыяй. Пад кадыком, пад Адамавым яблыкам. Туды, куды падкацілася, дзе пульсуе душа.
Аблокі расцякліся і сплылі. Ён зірнуў ўна гадзіннік. І як жа абразіў яе ягоны... може. Ёй гэта толькі падалося, н. сапраўды, скептычны посмех. У яе за спіною з палёгкай уздыхнула Мальва.
Усе спяшаюцца... Што ж, яна, Ніна, таксама можа зараз знікнуць, растаць, як аблачынка...
Схаваўшыся за альтанкаю аўтобуснага прыпынку, Ніна доўга цёрла насоўкаю запэцкануя граззю, сапраўды перакручаную спадніцу, калготкі, чобаты. А дома, у люстэрку. У калідоры разгледзела, што кропелькі гразі прысохлі і да чырвонай. Быццам падмаляванае шчакі, і да ілба... Хустка спаўзла і валасы пасмамі выбіліся з-пад яе, ніякія шпількі не трымаюць...
Мікола Рыгоравіч, вярнуўшыся ў інтэрнат, дзе яму пакуль што вылучылі асобны пакой, таксама доўга чысціў паліто, штаны, чаравікі. Трэба было яшчэ прышыць гузік у сарочку. Але ж яна ўсё роўн абыла ўжо бруднаю. Лепш заўтра надзець новую. А гэтую ў шафу, у пакет, які зноў поўны. Шкарпэткі. Бялізан, цяпер вось яшчэ сарочка... і шкарпэткі. Зноў уся субота пойдзе на мыццё. Значыць, сёння трэба. Сёння ён павінен, ён мусіць дачытаць студэнцкія рэфератыю Акуратным, школаю пстаўленым, здаецца. Ва ўсіх адным почыркам перапісаныя старонкі з энцыклапедый, з ягоных кніжак... не, гэта чытаць немагчыма. Хоць за гэта яму плоцяць грошы і нават абяцалі даць кватэру... Гэта чытаць звыш ягоных сіл.