Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Сакрамэнта

Багданава Галіна

Шрифт:

І аднекуль зноў загучала музыка. Светлы тужлівы вальс. І Кэт у белай начной сарочцы з гэтымі ганарлівымі нарцысамі ў руках, усё кружылася і кружылася сярод гліняных вусатых дзядзькоў і пластылінавых коннікаў... і зноў усю ноч ён іграў ейнымі пругкімі смуглымі грудзьмі... Пеўнік і курачка... Пеўнік і курачка...

А зраніцы, пакуль яна яшчэ спала, паспрабаваў ляпіць. І ўсё ў яго, здавалася, атрымлівалася. Але, гэта было з ім упершыню, ён раптам адчуў, што яму не хапае. Не стае колераў... Ён кранаў пругкія, толькі вылепленыя вусны, і пад пальцамі пульсаваў агонь. Які можна было выказаць толькі пунсовым колерам. А што будзе, калі дойдзе да вачэй... Да ейных мяккіх аксамітных вачэй...

Давялося занавесіць вакно, прагнаць з майстэрні сонца, каб стварыць ілюзію, каб паўтарыць той вечар, калі раптам пагасла святло, і ў рэстаранную залу прынеслі свечы, і ён сеў за піяніна... У паўзмроку колеры былі цьмянымі, але ж яны пульсавалі. Яны жылі нават у пазмроку... І ў гліне, шэрай гліне, і ў белым мармуры, і ў чорным метале, яны мусяць жыць, гэтыя колеры...

Колькі яны жылі так, яны не памяталі, не ведалі, не заўважалі... Хоць выходзілі ж і ў магазін, і нават пару разоў у тэатр. Глядзелі дзіўны спектакль пра мастака, што сам сабе прыдумаў, намаляваў жанчыну, якую потым шукаў усё жыццё, але ці знайшоў?

— А ты вось знайшоў мяне, — шаптала яму Кэт, а ён быццам і не чуў, бо спрабаваў, ужо каторы раз спрабаваў паўтарыць цяпер ужо ў мармуры аксаміт ейных цёмных вачэй...

Потым вылепіў, адліў з металу яе ў чорным шоўку і капялюшыку з вуалеткай. Выгін, паварот і вось-вось зараз ейныя ногі ахопіць полымя пунсовага шоўку, яна прытупне і паплыве над сцэнай...

— Колькі ты хочаш за гэтую статую? — убачыўшы яе на выстаўцы, адразу запытаўся ў яго той. У скуранцы...

— Пакуль што я пакіну яе ў сябе... — упэўнена сказаў Вінцэсь, — І Кэт таксама пакіну ў сябе.

— Ты зарываешся. Кэт мая, — выразна вымавіў той, у скуранцы.

— Ужо не твая... ужо не... — чамусьці зусім шэптам, сам не верачы сваёй рашучасці, скончыў размову Вінцэсь...

і не паспеў той, у скуранцы, апамятацца, як яны разам з Кэт селі ў таксі і...

— Куды мы? — нічога н еразумеючы, дапытвалася Кэт.

— У Прагу. Ты ж сама прасіла, каб мы з’ехалі куды-небудзь за мяжу... А ў Празе ў маёй мамы ёсць знаёмыя. І я вырашыў, што нам лепш за ўсё будзе пакуль што з’ехаць у Прагу, — шапнуў ёй Вінцэсь.

— А рэчы? А твае творы?

— Усё будзе... У нас усё шчэ будзе. Я вылеплю, адалью яшчэ сотні тваіх партрэтаў. А можа, і не толькі тваіх... Але цяпер, зараз мы мусім з’ехаць адсюль. Ты сам аразумееш, што тут небяспечна. Тут загінуў мой бацька. Тут знік мой брат і мая мама. Калі мы хочам выжыць, трэба з’язджаць адсюль. Трэба з’язджаць...

12. Месяц канвалій

Яна збірала канваліі. Яе любая, дарагая Хрысцінка іла па лесе і збірала канваліі. Яна на вачах ператваралася з дзяўчынкі ў дзяўчыну. І раптам... Выпаў снег. І яе Хрысцінка ў адной лёгкай празрыстай кашулі ішла па лесе, босая ішла па заснежаным лесе і рвала канваліі. Гэтыя дробныя бяскроўныя майскія, травеньскія цюльпанчыкі. Быў травень, Алена пэўна ведала, што мусіў быць травень, але сонца пякло, як у жніўні, і паўсюль ляжаў снег, а дрэвы чамусьці не скінулі з сябе не, не летняга, восеньскага ўбору. Павеў ветру і заснежанася трава ператвараецца ў дзівосную мазаіку з сонечнага бярозавага, бурага тапалёвага, барвовага, аранжавага кляновага лісця. І хрысцінка ўсё ідзе і ідзе, усё збірае і збірае ў букет бяскроўныя канваліі. І шэпча нешта, ды не. Гэта яна ўголас гаворыць з ёю, Аленай...

— Ты бачыш, мама. Як у хлопцаў усё проста. Яны забралі, адбілі, калі хочаш, укралі сваіх жанчын у іншых. А мяне вось няма ў каго забіраць. І гэты травеньскі дзень для мяне — цэлая вечнасць. І вясна. І лета. І восень, і зіма... Цэлая вечнасць, нямая бездань чакання... Я збіраю гэтыя бяскроўныя кветкі і ўспамінаю

іншыя. Поўныя крыві, поўныя агню цюльпаны...

Лес скончыўся і Хрысціна так як была, босая, у начной сарочцы апынулася на гарадской вуліцы, ля ўваходу ў метро. Вакол яе стаяла шмат людзей. Бяззубыя бабулькі ў клячастых. Квяцістых і чорных хусцінках, дзядкі-інваліды на мыліцах, зусім маленькія хлапчукі і дзяўчынкі. І ўсе яны прадавалі канваліі... Людзі выходзілі з аўтобусаў і тралейбусаў, спяшаліся да метро. Ім не было часу, яны не зважалі ні на тое, як пячэ сонца, ні на тое, што ў гэткую спёку выпаў і ляжыць снег. І што снег гэты засыпаны жоўтым восеньскім лісцем... Не звярталі яны ўвагі і на канваліі... І на Хрысціну, што стаяла босая, у адной начной сарочцы, якая, зрэшты, нагадвала лёгкую модную сукенку, таксама ніхто не звяртаў увагі...

І арптам... Пэўна ж, гэты высокі чарнявы юнак прыйшоў на спатканне зусім не да Хрысціны, і камусьці іншаму купіў ён букет пунсовых цюльпанаў. Але тая, якой купіў ён гэтыя кветкі,не прыйшла. І ён чакаў, чакаў, назіраў, як пакутуе ад спёкі і холаду, стоячы босая на снезе, хрысціна, і ніхто не падыходзіць да яе, ніхто не купляе гэтыя канваліі...

— Я не ведаю чаму, але мне задецца, што Вы болей люіце не канваліі. А цюльпаны, — сказаў ён Хрысціне напаўголаса.

— Чаму... Кожнай кветцы — свой час. Цяпер месяц канвалій... — сумелася яна.

— І паўсюль, на кожным рагу прадаюць канваліі...

— А вы хацелі б, каб замест канвалій прадавалі параную кукурузу?

— Хацеў бы... і вунь, паглядзіце, там, здаецца, яе сапраўды прадаюць. Ведаеце што. Я купляю ў вас усе Вашыя канваліі. Дару вам гэтыя, цяпер ужо нікому непатрэбныя цюльпаны, і пайшлі, я пачастую Вас паранай кукурузай.

Яны абмяняліся кветкамі, спусціліся ў пераход, потым выйшлі на тым баку праспекта, дзе сапраўды стаяў дзядзька і прадаваў проста з захутанага цэлафанам і цёплаю курткай вядра прадаваў параную кукурузу.

І тут Хрысціна паднесла напаўраскрытыя цюльпаны і як схамянулася...

— Даруйце. Я не магу ўзяць гэтыя кветкі. Вы купілі іх не для мяне...

— Але ж тая, якой я купіў іх, сказала, што не жадае больш мяне бачыць...

— А раптам яна перадумае?

— Калі Вы не хочаце прыняць гэтыя цюльпаны, мы прададзім іх. А я Вам падару канваліі. Я падару вам вашыя канваліі. Я ж купіў іх у Вас. Я купіў іх для Вас...

— Так будзе лепш, — Хрысціна ўздыхнула з палёгкай, — Цюльпаны ўжо аднойчы былі ў маім жыцці. Такія раптоўныя. Нечаканыя. Я тады не была гатовая прыняць іх. А цяпер ужо позна. А канвалій, канвалій ніколі не было ў маім жыцці.

Букет цюльпанаў яны абмянялі на два пачаткі паранай кукурузы з соллю. А канваліі, усе дзесяць, ці можа, нават дваццаць букецікаў канвалій зноў тарпілі да Хрысціны ў рукі...

— Вам не халодна босай ісці па снезе? Можа. зойдзем і купім туфлі? — хлопец палядаў, паглядаў і ўсё ж рашыўся загаварыць пра тое. Што рэзала вочы...

— Ды не, цяпер ужо не халодна, цяпер я шмат што здолею сцярпець... — Хрысціна ўсміхалася, Хрысціна ўсміхалася, як у маленстве, — Ведаеце. Гэта нават прыемна босай ісці па снезе.

— Тады дазвольце і я зраблю тое ж самае...

І юнак скінуў чаравікі, шкарпэткі і пайшоў побач з ёю босы.

І дзіўна, зноў на іх ніхто не звяртаў ніякае ўвагі. Людзі спяшаліся па сваіх справах, а гэтыя двое ішлі босыя па заснежаным. Засыпаным восеньскім лісцем праспекце, грызлі гарачую кукурузу і па чарзе ўдыхалі мяккі водар канвалій. Паўз іх імчалі машыны, праходзілі людзі, сам час раставаў, ператвараўся ў нішто.

— Я заўсёды верыла, што калі раптам сярод зімы пачынаецца адліга — значыць, недзе нехта перажывае незвычайнае пачуццё, значыць, нехта недзе кахае...

Поделиться с друзьями: