Сакрамэнта
Шрифт:
— Куды ж ты, мая, каралева?! — гэта было апошняе, што яна пачула, але не азірнулася, выскачыла ў ноч, на мароз і кінулася да суседняга, не такога з выгляду вычурнага, але ўжо зашклёнага катэджа.
І як толькі адчыніла адмыслова аздобленыя разнымі кветкамі дубовыя дзверы, адразу пачула дзіўную светлую, свежую веснавую мелодыю. Гэта быў Моцарт, і ён гучаў, гаварыў з ёю, Аленаю, увесь астатні час, пакуль яна блукала па пустым маўклівым доме. Дом быў абжыты. І Алена злавіла сябе на тым. што, каб сама яна жыла тут, мела такі катэдж, абжыла б яго гэтаксама, як ягоны гаспадар.
Святло падала аднекуль са столі і
Першы пакой быў веснавым. Уся падлога, дакладней, дыван былі засыпаныя вішнёвымі пялёсткамі, шпалеры нагадвалі квітнеючы сад, і нават блакітная, нябесная столь была дзе-нідзе ўквечана яблыневымі і вішнёвымі галінкамі. І люстэрка, і кніжныя паліцы, і ложкі, і бра над імі, усё нагадвала веснавыя, квітнеючыя дрэвы. І здавалася вос-вось пачуеш іх тонкі, мяккі, салодкі водар.
У другім пакоі дыван быў стракатым квітнеючым лугам, фіранкі — лясным птушыным раем, шпалеры... іх нельга было разгледзець з-за клетак з птушкамі, якія, варта было Алене пераступіць парог, заспявалі кожаня сваю непаўторную мелодыю. У нейкі момант яны нават заглушылі Моцарта, які ўсё іграў на сваім старым клавесіне...
Трэці пакой, як вы ўжо здагадаліся, і як чакала Алена, нагадваў стары восеньскі парк. І жоўтае, барвовае, аранжавае лісце на дыване шуршэла, як сапраўднае. А на шторах гэтае лісце ападала, так-так, яно рухалася. Яно ападала... Тут было шмат кніг, пісьмовы стол, мяккае крэсла... Алена нават хацела сесці і пачытаць. Але ж... Але ж была недзе яшчэ зіма...
Гэта была шыкоўная люстраная. Шклянаязала. І белыя свечы гарэлі на сценах, і люстры пазвоньвалі ільдзінкамі крышталю. Уся мэбля, і фіранкі. І нават камін, здавалася, былі сатканыя са снежных карункаў. А пасярод залы стаяла і свяціла рознакаляровымі агеньчыкамі вялізная жывая елка. І Алена толькі зараз успомніла, што сёння, сёння Каляды, і гэта першыя Каляды, якія яна сустракае не дома, не ў сваім родным гарадку. Яна нахінулася, каб лепш разгледзець Дзеда Мароза са Снягуркай. Бо яны, як ёй зусім правільна падалося, былі такімі самымі, як у іх... І заўважыла вялізны пакет, ан якім выразна было напісана: “Для Алены”. Але разгарнуць яго яна не паспела... моцарт сціх і пагасла святло...
І Алена раптам зразумела, што гэта была не проста прыгожая музыка, гэта была сігналізацыя. І зараз мусіць з’явіцца гаспадар.
Ён ужо стаяў там, у дзвярах, у канцы залы, але ў паўзмроку ёй не разгледзець, не пазнаць яго. Скураны плашч, чорны капюшон. Няўжо зноў Уладзя? Але ж яны развіталіся ў Празе. Хоць нехта ж мусіў сачыць за ёю, сачыць за тым, як яна выконвае заданне.
Дык забіла ці не забіла яна гарадскога Галаву?
Прыціскаючы да грудзей вялізны мяккі і на дзіва лёгкі пакет, яна асцярожна, каб не паслізнуцца, пайшла насустарч. Але чалавек у капелюшы ўсё аддаляўся і аддаляўся. Яна ўжо бегла, бегла з усяе сілы, слізгалася, падала. І зноў бегла, а ён, нічога не кажучы, усё аддаляўся і аддаляўся.
Пакуль не апынуліся яны ўдвух у нейкай адмысловай шкляной аранжэрэі.
Гэта былі сапраўдныя джунглі. І было так парна. Душна, што нават Уладзік зняў свой капялюш і расшпіліўся. А яна, Алена, увогуле засталася ў адным купальніку. Цяпер яны нікуды не спяшаліся, можна было сесці пад пальмаю і пагаварыць.
— Усё, што ў пакеце, тваё, Алена, ты зарабіла... —
выціраючы насоўкаю пот з ілба, задумліва сказаў уладзік.— Значыць, я яго ўсё ж забіла, я атруціла яго? — сама не ведаючы радавацца ёй ці не, паўшэптам спыталася Алена.
— Хто ведае. Хто ведае, — паціснуў плячыма Уладзік, — цяпер гэта ўжо не мае значэння. Цяпер ні для кога гэта не мае значэння. Проста мяне паслалі, каб сказаць табе, што ты мжаш цяпер нічога не баяцца, што ты можаш жыць, дзе захочаш, нават тут, у мяне можаш жыць...
— З табою? — алена адхіснулася.
— Ды не, у мяне. Я заўтра адлятаю, і сам не ведаю, калі вярнуся.
— Не-не, я пайду да дзяцей. Я не бачыла іх цэлую вечнасць. Фаўна выпусцілі з турмы.
— Гэта быў не Фаўн, той, што сядзеў у кажуху за сталом у тваёй хаце, гэта быў не Фаўн. Гэта быў я...
— А Фаўн, дзе цяпер Фаўн?
— Хіба табе гэта сапраўды цікава? Ты ж не любіш, і ніколі не любіла яго. Я ведаю, што ты кахала, з самага шостага класа, скрозь усё жыццё ты кахала аднаго мяне. І каб я мог, каб я ўмеў кахаць так, як ты, каб я ўвогуле ўмеў кахаць... Я б забраў цябе з сабою. А так, я толькі магу прапанаваць табе свой дом, свой катэдж, дзе нават сігналізацыя гучыць. Як твой любімы Моцарт.
— Не, я пайду да ддзяцей.
— Вось так, у купальніку, па снезе?! Ну-ну, паспрабуй...
Алена адчула, што ёй зусім не хапае паветра, яна задыхаецца, і выскачыла, прыціскаючы да грудзей калядны пакет, выскачыла з аранжэрэі.
Ужо віднела, і па ўсім падобна, бралася на адлігу...
У пакеце былі паветраныя шарыкі і стужкі, шаўковыя стужкі ўсіх колераў вясёлкі. І Алена штодня ўплятала сваім дачушкам у косы, завязвала новыя банты. А хлопцы самі сабе надзімалі, адзін за адным надзімалі ўсё новыя і новыя шарыкі і гулялі імі замест мячоў. Шарыкі час ад часу натыкаліся на ўбітыя ў сцены цвікі, ці гарачую распаленую печ або грубку і лопаліся. А Вінцэсь з Казікам дастаюць з пакета і надзімаюць усё новыя і новыя... А Хрысцінка з Камілаю падаставалі ўсе стужкі і кружацца, кружацца з імі па хаце...
Тады алена садзіцца за белы раяль... І адкуль у гэтай паточанай шашалем старой хаце з’явіўся белы раяль?.. Але яна садзіцца за белы раяль і іграе дзецям мазуркі. І разнакаляровыя стужкі хвалямі расплываюцца па пакоі, і шарыкі ўзлятаюць да самае столі.
А раяль, яна толькі зараз гэта заўважыла, раяль пачала тачыць моль. І клавішы былі ўжо босыя, і па малаточках распаўзаліся белыя чарвякі.
Вясёлыя мазуркі хоць на час адганялі лютаўскую грыпозную млявасць, бяссілле, што звычайна апаноўвае перад вясною. Але яны не маглі, не мелі сілы адагнаць голад...
Вінаграднікі з агэтую зіму павымярзалі. А апроч вінаграду ніхто нічога ўжо даўно не садзіў і не гадаваў.
Дзеці, стомленыя, зняможаныя, падалі на падлогу, а яна ўсё іграла і іграла. І шарыкі падскоквалі і лопаліся ў паветры.
— Я хачу мяса...
— Мама, дай мен хлебца...
— Хоць корачку...
— Хоць вінагардзінку...
Мазркі не заглушалі, яны былі бяссільныя заглушыць дзіцячыя слёзы.
І тады Алена рашылася. Аднойчы, позна ўвечары, калі дзеці, папіўшы голага вару, у які яна ўкінула жменьку сухога вінаграду, нарэшце заснулі, яна накінула на плечы руды кажух і пайшла.