Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Сакрамэнта

Багданава Галіна

Шрифт:

Я ўбачыла іх пазенй. Дакладней, спачатку пачула. Пачула. Як трывожныя галасы чаек сплятаюцца, вузлы ў небе вяжуць з адчайнымі жаночымі ўскрыкамі.

— Божа! Божа, за што?!..

У лодцы была жанчына, мужчына і два хлапчукі. Мужчына спаў ці што. Жанчына старалася целам захінуць дзяцей і немаўля адбівалася. Махала рукамі. А яе дзеці, хлопцы, адбіваліся ад майго Чая. Ён усё ніяк ен мог налаўчыцца дзеўбанць іх як след... Усе астатнія птушкі кружылі вакол лодкі, не падпускалі да вострава.

А

я, калі прыўзнялася над гняздзечкам і ўгледзела іх, нашых нечаканых гасцей, якіх мы, чайкі. адразу прынялі.як ворагаў, як ворагаў, як небяспеку...

Дык вось. як толькі я ўбачыла іх, адразу быццам пачула, адчула тую жачыну. Быццам у душу да яе зайшла. Заляцела. А можа, я і была яе душа?..

... Як я не заўважыла, што, калі мы, калі мы з дзецьмі адплывалі ад берага, ён, мой калісьці каханы, мой пакуль што муж, узяў з сабою бутэльку піва і бутэльку гарэлкі... Узяў брудна-карычневую “Крыніцу” і Двух стрыножаных буслоў.

Рыб, даючы нырца, не бярэ з сабою бутэльку. І змей, выпаўзаючы пагрэцца на сонца, не бярэ. І птах, узлятаючы ў неба, не бярэ. А чалавек, месца чыё між вадою і небам. Між дном і бяздоненм, можа ўзяць, каб забыцца. У чалавека ёсць памяць. А ён хоча забыцца.

Я павінна была нешта зрабіць, там, на беразе. Да адплыцця. Або не плысці нікуды. І дзяцей пакінуць на беразе. Але ж падумаць пра тое цяпер мне няма як...

Пакуль мы даплылі да таго вострава, грэблі ж, без стомы, грэблі па чарзе дзеці, а ён, мой былы каханы, але ніколі не закаханы ў мяне чалавек, спакваля выжлукціў беленькую са стрыножанымі бусламі, потым брудна-карычневую, што ў нас завецца “Крыніцаю”. У адной напой быў празрысты. У другой—пеністы, шыпучы, як і бутэлька, светла-карычневы. Я не магла яго спыніць, бо ён не кахаў мяне. А цяпер мы былі ў лодцы. Лодка ж не паплыве, калі сварыцца. А без сваркі ён ніколі нікому бутэлькі не аддасць, калі там хоць на донцы плёскаецца гэая атрута для душы. Спачатку ён нешта гаварыў, балбатаў, выклікаў нас на размову. Я еншта нават чыста механічна адказвала, а сама ен зводзіла вачэй з хлопцаў і хрысцілася. Малілася Богу, каб жа толькі нічога не здарылася. Калі напоі скончыліся. Ягоаня балбатня сталася мармытаннем, вочы з калісьці блакітнымі, а цяпер выцвілымі, як ва ўсх, хто любіць напіцца, радужкамі, зрабіліся няўцямнымі, асалавелі. Ён пачаў пахрапваць. І мне стала спакайней.

Мы падплывалі да вострава, які называлі Птушыным. І з яго. Таго вострава. Проста на нас ляцелі чайкі. Цэлы вырай чаек. Яны зніжаліся. Вос-вось пацэляць дзюбаю проста ў вочы, проста ў сэрца.

— Назад. Вяслуйце назад! — крычала я, захінаюч ыдзяцей.

Лодка хіснулася.

— На востраў! — мыркнуў бацька. — На востраў! Вы ж хацелі навостраў!

Ахлопцы

ўжо, кінуўшы вёслы, схапілі пустыя бутэлькі, адзін—празрыстую са стрыножанымі бусламі, другі—брудна-карычневую з-пад “Крыніцы”. Яны схапілі бутэлькі і пачалі адбівацца. Я павярнулася — проста на мяне ляцела вялізная Чайка. Ці можа гэта быў Чай? Я зірнула яму ў вочы, я павярнулася да яго, зірнула проста ў вочы і з жахам успомінла. Гэта ўжо было, гэта ўжо аднойчы было са мною... Я сніла аднойчы, што мяне пакахаў арол, ці можа коршак? А можа Чай? І ў мяне насустрач той птушцы прараслі крылы.

Мой меншы з усяе моцы стукнуў Чая так, што той завіс нада мною, а потым упаў да вады. Мой большы налёг на вёслы. Мы паспелі адплысці.

Я азірнулася. Чай павольан ўздымаўся з вады. Наўздагон птушкі не паляцелі.

А мы праз нейкі час прычалілі да суседняга вострава. Безназоўнага.

Бацька так нічога і не заўважыў. Ён не зразумеў, што мы прычалілі да іншага вострава.

Як і сабакі, чайкі п’яных не чапаюць.

Мы ен сталі чакаць, пакуль чайкі выгадуюць сваіх птушанят і зноў адляцяць з Птушынага вострава ў цёплыя краіны. Мы сталі абжываць свой востраў. Безназоўны. Для нас, праўда, ён меў анзву. Толькі мы вам яе не скажам. Назву свайго вострава, як і сваё сапраўднае імя, ен варта адкрываць людзям.

Пакуль мой каханы спаў у лодцы, якую дзеці прычалілі да берага, пакуль мой каханы, .як енмаўля спаў у лодцы-калысцы, вада калыхала яго, а вецер спяваў калыханку. Я закапала ў ЗЯМЛЮ бутэлькі, адну са стрыножанымі бусламі, а другую з-пад “Крыніцы”. І зараз-жа пачула голас меньшага:

— Мама, хадзі сюды, тут крыніца!

Большы прынёс бутэльку з-пад мінералкі і мы набралі чысцюткай. Празрыстай. Сцюдзёнай ВАДЫ, што імкліва выбіваецца з-пад зямлі і бы, саромеючыся сваёй цноты, хавалася ў травах, у вербалозе...

— Як тут лёгка дыхаецца! — сказаў мой старэйшы, глунуўшы вады.

І я разам з сынамі ўздыхнула на поўныя грудзі, каб наталіць смагу душы гэтым гаючым ПАВЕТРАМ, каб душа разгарнула крылы.

Лес быў змешаны. Тут раслі і хвоі з елкамі, і бярозы. А яшчэ арэшнік, травы, кветкі, мох, ягады, грыбы... Што за лес без моху, ягад ды грыбоў...

Пакуль дзеці шукалі галлё і разводзілі АГОНЬ, я назбірала амаль поўную пластыкавую бутэльку чаніц і суніц. І яшчэ ўзнайшла пяць крэпенькіх баравічкоў. Сыраежак не брала. Пакінулв на потым.

Сонца садзілася за далягляд. Ружовую, ліловую празрыстаць зацягваў лёгкі вэлюм туману. Н атым беразе таксама нехта паліў вогнішча. І лёгка лёталі, разгарнуўшы моцныя крылы, усім добрай ночы жадалі клёкатам буслы. Цэлая сям’я. Пэўна, гэта з таго гнязда, што на вунь тым дубе...

Пачыналася маё новае, чалавечае жыццё.

Поделиться с друзьями: