Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Сакрамэнта

Багданава Галіна

Шрифт:

Я не хачу, я не магу паверыць, што ён сапраўды кінуўся на маму, што хацеў засекчы, і да крыві параніў яе...

Пасля таго неадольнага мроіва, якое адкрыла мне таямніцу майго нараджэння, мяне пачала вабіць гліна. Я чула ейны пах, ейны вільготны водар. І рукі мае, здаецца, нават у сне ляпілі, выцягвалі з яе то гладышы, то гаршчочкі, то бунькі. Але я глушыла ў сабе гэтую цягу, гэтае рэха магільнага мроіва. І на людзях, і сам-на-сам гарнулася, лашчылася да свайго названага бацькі Каваля. І ён адказваў мне тым жа... Па некалькі разоў на дзень бегала я да яго ў кузню. То несла трайнічок з падабедкам, то збанок халоднаг аквасу ці малака. Бегала, каб убачыць яго, вогненнага, у кучарах

агню... А па вечарах мы заручкі вярталіся дамоў, шапталіся, дурэлі... Ну проста, як закаханыя. А може, гэта я і праўда закахалася ў яго, майго сапраўднага ж, толькі названага бацьку?.. людзі, хто зайздросціў, а хто і цешыўся, гледзячы на нас. Толькі мама... Яе раздражняў, злаваў наш настрой, нашая весялосць, нашая гарэзнасць... Пасля Ганчаровае смерці, і гэта на вёсця ўсе бачылі, усе заўважылі. Яна не здымала чорнай жалобанй хусцінкі. А мой названы бацька, мой Каваль рабіў выгляд, што нічога не адбываецца, усё ў нас па-старому. Толькі аднойчы, сёрбаючы ўвечары сыраквашу з крышанымі гуркамі і кропам, ён раптам з нейкаю глыбокаю сумнаю ўсмешкай. Як бы нават не ўсмешкаю — уздыхам, сказаў:

— Што ж, жонка, ты пэўна ўсё... зусім састарэла... Як калісьці твая балотная бабулька, чорнай хусткі зусім не здымаеш... Мож, ужо й варожыш цішком, га?

А мама, мама выхапіла з ягонае рукі лыжку і стукнула ёю па місцы:

— Маўчы!

І яго, і яе заліло тлустымі кіслымі пырскамі...

— У-у... Як я цябе ненавіжу...—засіпела мама і, не выціраючы твару, выбегла на двор...

А бацька збялеў... Так-ак, ён, нават узімку, без сонца падпечаны ля свайго горана, раптам збялеў... я не ведала, што рабіць, ускочыла, падала яму ўціральнік, і ён, не даядаючы, моўчкі ўстаў з-за стала. І пайшоў. У сенцы, дзе з вясны спаў адзін на саломе...

А потым, за некалькі дзён да таго, як яго забілі, ён падарыў мне вось гэта... Маленькую манетку на далікатным, толькі ён умеў рабіць іх такімі, ланцужку... Ён сказаў, што яна будзе ахоўваць мяне лепш за крыжык... Але я нашу і тое, і тое. На ўсялякі выпадак. На гэтай манетцы з аднаго боку, бачыце, змяіны цар у кароне. Галава ў яго чалавечая, а замест цела выгнутым па ходу сонца крыжам чатыры змяіныя хвасты. Змяінае кубло нашых неадольных пачуццяў. Хто не ведае, як раптам вось тут, у грудзях пачыае пульсаваць, сціскаць цябе. Туманіць вочы невыказная ласкавасць і прага спазнання. Яе немагчыма зацугляць, супыніць, стрымаць, яна выліваецца цераз край, віруе і джаліць, як змяя..

Але тут, з другога боку на змеявіку, тварам да людзей — Святая Маці Марыя. Яна мусіць дапамагчы кіравацьнават самымі патаемнымі, самымі цёмнымі маімі пачуццямі.

— Ад яе зыходзіць нябесная чысціня, — я чую, як рэхам ажывае ўва мне бацькаў голас, - пакуль яна з табою, ніхто ніколі не пакрыўдзіць цябе, мя дачушка... Мая дачушка...

Варта толькі перавярнуць гэтую манетку змяіным кублом да людзей і пачцц вырвуцца з-пад маёй улады. Будзе шмат слодычы, але слодыч тая станецца атрутаю, скалечыць, апаганіць і душу, і ўсё жыццё... Не, Маці Марыя, святая абаронца нашая, захіні, захіні ад усяго благога, ад зайздрасці, хваробаў, ад хлусні...

Я кранаю манетку, і зноў нейкая невядомая сла вырывае мяне з майго жыцця і кідае ў іншае, маміна... Ізноў я бачу і чую тое, што, можа, ніколі не хацела б бачыць і чуць...

Гэта той самы дзень, калі бацька падарыў мне гэты змеявічок... Той самы дзень... Мама здымае з галавы непрыветную чорную хусцінку і садзіцца побач з Кавалём. Ён адкладае ўбок новую, толькі завостраную сякеру, якую з замілаваненм пагладжваў, нават як бы лашчыў, і прыгарнуў, прытуліў маму, і яна прыпала да ягоных грудзей. Чорненькая насцярожаная птушачка пад моцным крылом кучаравага, вогненна-рудога

казачнага звера з такімі задумлівымі, мяккімі блакітнымі вачыма.

— Я зрабіў для нашае дачушкі манетку-змеявічок, — ціха вымавіў бацька, — Кажуць, што яны здымаюць, сунімаюць ганебную жарсць... І засцерагаюць ад бяды. Лепш за крыж. Мне так хочацца, каб яна была шчалівейшаю за нас... Каб ёй шанцавала. Мая дачушка... Наша з табою дачушка...

Ён слізгануў рукою па маміным калене, прыўзняў край ейнае сарочкі, і нахінуўся, прыпаў да ейных грудзей. Водар мяты і хмелю... і вочы ў яго затуманіліся, наліліся слязьмі...

А мама вывернулася, ускочыла, абцягнула падол, завязала матузкі... У яе вачах мірганула нешта вострае, нядобрае. Бровы ўзмахнулі крыламі...

— Дзівак ты, Каваль, — яна горка пасміхнулася, — Можа, яна зусім і не твая дачка.

— Маўчы! — зароў, глуха, бездапаможна зароў і затрос барадою бацька.

Але маці не хацела, яна ўжо не магла маўчаць...

— Не твая, не твая яна дачка. Ганчарова. Я пайшла за цябе ўжо цяжолая. І не любіла цябе ніколі. Не любіла, і дзяцей не хацела, баялася мець ад цябе дзяцей... Брыдкі ты мне, брыдкі... Я, каб не зацяжарыць, траўку піла... Траўку... Як бабулечка мая мяне навучыла... Чужы, чужы, брыдкі ты мне чалавек...

Яна стаяла і з пагардаю пазірала яму проста ў вочы. А Каваль, ягоная шыя, твар, вочы наліваліся крывёю...

— Маўчы! — ён прыўстаў, запырскаў слінаю.

— Маўчы! — і ягоная рука ўжо намацала сякеру.

Усхапіў, замахнуўся на маму вострым, да бляску адточаным лязом.

А мама з нейкім вар’яцкім адчаем схапіла са стала нож, што ляжаў на ручніку побач з толькі распачатым боханам хлеба і цыбулінай, і рэзанула ім самой сабе па далоні...

Ускінутая сякера быццам прырасла да бацькавай рукі...

А мама ўжо выскачыла на двор.

— Людцы! Людцы! Ратуйце! Ён засячэ мяне! Засячэ! — крычала яна і пырскала ва ўсе бакі крывёю...

Людзі, хто даіў карову, хто вячэраў, ці збіраўся вячэраць, кінуліся да Кавалёва двара. Першымі падбеглі Кавалёвы памочнікі — два браты, што жывуць праз вуліцу...

— Дык вось навошта ён сёння вастрыў сваю сякеру, — заківаў галавою адзін з бацькавых памочнікаў, Мечаны, той, у каторага на шчацэ вялізная родзімка.

— Казаў, што ўвечары мусіць зрабіць важную справу, - падтакнуў яму ягоны брат, такі ж бялявы і таўстагубы, якога ўсе звалі Тугадумам.

— Гэта ён забіць, забіць яе хацеў, — шапталі адна адной жанчыны, якія колам абступілі маму.

Нехта з дзецюкоў выламіў з плота кол... Усіх іх літаральна захлынула нянавісць. Я ведала, ведала, што на вёсцы шмат хто зайздросціў майму названаму бацьку. За тое, што рукі ў яго залатыя, што нават каня так, як ён ніхто не падкуе, за тое, што ўмее і любіцьрабіць, і багацце, здаецца, само ідзе ў ягоную, у нашую хату... Нават таму, што дзеці ў іх з мамаю не родзяцца, зайздросцілі — усё меней едакоў. Болей за ўсіх жа раз’ядала зайздрасць ягоных памочнікаў — Мечанага з Тугадумам. І бацька ўжо дзвюма рукамі ўзяў, ускінуў сякеру:

— Засяку! Усіх засяку! — цяпер ужо ўголас, страшным рэхам зароў ён.

І я пабегла, з усяе сілы гародамі пабегла на ягоны голас... Уздоўж паркану... уздоўж бясконцай глухой клеткі з мёртвых сухіх дрэваў. Каб я тады збочыла, пераскочыла і праз чый двор выбегла на вуліцу, каб бегла не гародамі, вуліцай, каб не цягнула, высыпала тыя суніцы, выкінула кошык... Яб магла паспець. Я б, можа, яшчэ ўратавала яго...

Ён ляжаў акрываўлены на парозе нашае хаты і хрыпеў, пырскаў крывёю. А парадзелае, няроўнае паўкола вінавата расцякалася па вёсцы. І калы падалі ў пыл, на траву, абы-дзе, выпадалі, як з’едзеныя старэчыя зубы...

Поделиться с друзьями: