Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Сакрамэнта

Багданава Галіна

Шрифт:

На двары тачку нейкую знайшоў, цэаля, ан колах. У яе і пачаў складаць — і ручнікі, і андарак адзін, і намітку, і кашулю...

Куфар на двор выцягнуў — сфатаграфаваў. У другой хаце маслабойка цікавая была, потым ля веснічак дзежку, акуратненькую такую знайшоў, і бочачка побач ляжала. Дзежку ан тачку паклаў, а бочачку сфатаграфаваў. Як гэта ўсё да станцыі давезці? Назад жа кіламетраў сем. Не меней. І калі да вечара не выбарцца, ды дезтам да вечара, калі праз гадзіну не выбрацца. Толькі ад’едзеш, — пачне змяркацца. А там ваўкі, сабакі дзікія, ды ці мала што... Можа лепш ужо заначаваць тут, вунь колькі хтаў вольных. Вады яшчэ трохі ёсць, сала. Цыбуля, навта гурок... Але перакусваць толькі . як сцямнее...

І вось... Ён памятае, ён быццам зараз чуе, як рыпнулі тады тыя зялёныя веснічкі. Потым дзверы... І ў паўзмроку...

Сонца ўжо садзілася... У паўзмроку ён убачыў. Над пустым, без матарса, голым жалезным ложкам—той самы дыван... Можна было б зняць яго са сцяны, вынесці на вуліцу, сфатаграфаваць, ён бы яшчэ паспеў. А ён тады, як застыў. Падыйшоў, яшчэ ўсё не верачы, сам сабе не верачы. Пагладзіў. Казака. Каня, дзяўчыну, шыпшыну. Калодзеж. І зазіраць у яго не трэба. Так відаць. Чыстая, празрыстая вада. А ў ёй люструецц сонца. Вада і святло. Вось яна, сапраўдная, жывая існасць прыроды. Убачыў і піць расхацелася. А фатаграфаваць... Навошта? Што-што, а гэты дыван ён абавязкова забярэ з сабою... А каб не знік ён, не выпарыўся. Як сон. Як роя, тут у гэтай хаце можна і значаваць. Толькі тачку трэба зацягнуць у хату. А то, ці мала што...

Потым, што ж было потым... Ён зацягнуў тачку, падыйшоў да вакна... Шыбы ўсе цэлыя, і нават, на дзіва. Чыстыя... А гарод зарос. Лебяда ды палын. І ў суседзяў таксама. Толькі на яблынях спеюць яблыкі, белы наліў. Адчыніў вакно і ўбачыў шыпшыну. Адцвітае, асыпаецца ўжо... Сонца садзіцца...

Ён сеў пры вакне на лаўку, абапёрся на стол, сеў так, каб было відаць дыван. На сценах, за шклом, у рамачках — фатакарткі. Галапузыя дзеці, салдаты (пэўна, сыны ці ўнукі з арміі слалі). А дзяўчына з касою, другая з з завіўкаю ці можа, гэта тая самая? Кожная рамачка атуленая ручнічком. На адным — галубкі, на другім — кветкі. На покуці — абраз з набожнікам. Абраз звычайны — Маці божая за шклом, з застылымі, як у акварыуме, штучнымі кветкамі. А там, над люстэркам — двое, яшчэ моцныя, прыгожыя, строгія... Ён, вусаты, чарнявы. Яан з касою вакол галавы. З белым каўнерыкам.

І тут, толькі тут ён раптам адчуў востры, як быццам анват саладкаваты, не, вельмі непрыемны пах, смурод... Падыйшоў да печы, адсунуў фіранку. І ледзь не самлеў. Там была яна. Мёртвая. Даўно халоданя і мртвая.

І ён, дарослы, пажылы ўжо чалавек, ён не ведаў, што далей рабіць. Кінуў дыван. Хату, кінуў нагружаную тачку. Сумку з фотаапаратам. З вадою, ежаю, усё кінуў і пабег... Сонца садзілася, а ён усё бег і бег. Праз могілкі. Праз той, абкружаны калючым дотам, засыпаны радыяцыяй хвойнік, напрасткі. І сам не заўважыў, як убіўся ў балота. Потым, як бы ручай нейкі ці што, кладачка, тоненькая, тоненькая. У адну дошчачку. Прайшоў праз яе і апынуўся на... востраве, мяккім, як бы гумовым, утарвелым, імшыстым балотным востраве... Ручаінка ан вачах налівалася вадою, шырылася, яна абступала, як бы сціскала востраў. І ён, гэты востраў, пачаў расці, ён падымаўся. І вось ужо ператварыўся ў сухую, тарфяную выспу. Трава на вачах жаўцела, сохла, вывальвалася цэлымі пасмамі...

Яму стала страшна. Не. Не тады, калі пачалапрыбываць вада не тады, калі востраў падняўся вышэй за хвоі, а менавіта тады, калі ўбачыў, што сохне, выпадае з зямлі трава і востраў на вачах лысее... вось тады і трапіўся на ягоныя вочы той шэры, абабіты дажджамі, шурпаты валун,і ён сеў на яго, падцягнуў да грудзей калені, абхапіў іх рукамі, заплюшчыў вочы.

А калі прачнуўся. Яму падалося, што ён спаў. Дык вось, калі ён прачнуўся, вакл былі ўжо гэтыя скалы і мора, ці акіян... І крыклівыя вастрадзюбыя птушкі. І ні травінкі. Толькі той камень, той шэры валун. Халодна, знобка, невыносна... Дык дзе тут могуць быць іхнія гнёзды?.. Калі яны, гэтыя птушкі адзволяць яму, калі дадуць пажывіцца іхнімі яйкамі... Але вось, здаецца, вуда. Так-так, сапраўдная вуда і... Ці гэта яму ўжо здаецца, ды не, праўда, карабель падае голас. Недзе зусім блізка. Кінуцца ў ваду. Плысці насустрач? У марской вадзе чалавек, нябожчык, за тры месяцы ператвараецца ў нішто. Нават шкіета не застаецца. З вады ўсе выйшлі, у ваду і вернемся, вадою станемся. Гаркава- салёнаю, як слёзы, вадою. А на зямлі застанецца тое, што зрабілі, што паспелі зрабіць. І ўсё гэта па кроплі, па кроплі. Як дождж гэты шэры камень, усё гэта будзе па кроплі тачыць час. Пажоўкнуць старонкі, зробяцца цьмянымі фотаздымкі, струхнеюць ручнікі. Не, усё роўна, нішто не знікае ў нікуды, толькі пераўтвараецца,

толькі пераўтвараецца...

У адной з самых прыгожых канферэнцзалаў краіны этнографы, фалькларысты з усяго свету выказвалі сваё захапенне — нідзе ў Еўропе ўжо не засталося столькі сапраўды унікальных аўтэнтычных песень, танцаў, такіх народных вырабаў, як тут, на гэтайзямлі. Потым на трубуну паднялася маладзенькая аспірантка, вучаніца Міколы краўчука, яна так і прадставілася: “Я — вучаніца Міколы краўчука”, а потым уставіла ў відэомагнітафон касету, і ўсе ўбачылі абкружаны калючым дротам, засыпаны радыяцыяй хвойнік і пажылых вясковых кабет у белых хусцінках. Яны ўсхліпнулі, ўскрыкнулі, загаласілі...

Ой, лясок, Які ж ты быў вясё—ёленькііі...

На экране застыў да драбніц, да сцяжыначкі, да пянёчка, да каменьчыка, да кветачкі, да ягадкі знаёмы ім, родны іх лес...

— Нашыя этнографы і фалькларысты часам нагадваюць мне падарожнікаў ці, яшчэ дакладней, аквалангістаў. Толькі яны вандруюць не ў прасторы. А ў часе. Яны спускаюцца ў такія глыбіні чалавечай памяці, яны спрабуюць уратаваць, спасцігнуць тое, што здаецца, ужо не можа ахапіць чалавечая свядомасць... Вядомы ва ўсім свеце Жан Ів Кусто паказаў, які пераварот ва ўрбаністычнай свядомасці можа зрабіць адзін чалавек са сваёй камандай. І ўдачыненні да аўтэнтычнай культуры мы мусім памятаць, што нас ніколі не задаволяць пасадкі паркаў і сквераў, калі знікне лес...

А на далёкім, безыменным скалістым востраве, па калені ў халоднай вадзе стаяў Мікола Краўчук. Ён стаяў і адчайна махаў прывязанаю да вудзільна белаю сарочкай, на якой узыходзячае сонца чарціла пунсовы, крывавы след...

САКРАМЭНТА

Падарожжа наўпрост

Як пчолы мёду, мы шукалі, дзе паставіць намёт. Тут, ля гэтага возера, таксама хапала людзей, з шашлыкамі і навязліваю гучнай музыкай, якая сляпіла цішыню пылам ды брудам.

Бегалі, дурэлі, яшчэ мокрыя, у ручнічках,толькі з возера, дзеці... Рыбакі стаялі ля берага, наставіўшы свае лёгкія антэны. І ляжалі ў кустах стрыножаныя, спустошаныя Два буслы з-пад гарэлкі і тхнула ўчааршнім півам “Крыніца”... Такія чыстыя. Святыя вобразы, такія словы, і вось. За нашым ужо часам спаскудзілі...

Але мы вырашылі спыніцца туткрыху наводдаль ад усіх, бліжэй да вады, пад вярбою. Бо яшчэ калі пад’язджалі, і не чулі навязлівай музыкі, і дым мангалаў не еў вочы, з пагорка, з вышыні. Перад намі арптам адкрылася такая дзівосная, анват не зямная, касмічная карціна... возера, акаймаванае плаўнымі лініямі лясоў ды аксамітнымі. Смарагдавымі ўзгоркамі, дыхала туманамі і ціха-ціха, шэптам перамаўлялася з небам. Яшчэ не вечаровым, сонечным, але таксама нейкім ціхім-ціхім, як казка...

Адсюль Драздовіч убачыў бы свае касмічныя бегі, і Таркоўскі пачуў. Як уздыхае Салярыс. Але, галоўнае, там, у гэтым чароўным возеры былі астравы... яны вабілі, нястрымна прыцягвалі да сябе... Яны нас чакалі...

Калі даеш нырца. Цішыня закладае вушы. І бераг адступае, бо цябе цікавіць дно і водарасці, сярод якіх сноўдаюць, снуюць. Як уток між асновы, уцякаюць ад драпежнікаў і рыбачкіх сетак карасікі, зыркаюць ці проста стаяць, чакаюць спажывы, што мусіць сама прыплысці ў зубы, шчупакі... водарасці паўтараюць музыку хваляў, музыку снечнага святла, што з цяжкасцю прабіваецца скрозь ваду. Дасюль больш паловы насельнікаў планеты — гэта рыбы. Ціхія, маўклівыя, яны заварожваюць музыкай свайго цела. Усе мы калісьці былі рыбамі, маўклівымі, ціхімі... Мы плылі і плылі сабе. У акіяне сваіх будучых сноў. Сваіх будучых мрояў. Сваёй уласнай цішыні...

Калі я была рыбкай...

...пра гэта ніхто не ведаў. Як дасюль не дазналіся людзі пра тое, што русалкі робяцца русалкамі толькі н аадзін тыдзень угодзе. Той самы, перадкупальскі, русальны тыдзень.

А ўвесь астатні час яны рыбкі... Залатая рыбка, што можа выканаць тры вашыя жаданні таксама была русалкай, таму і гаварыла, таму і разумела чалавечую мову і чалавечыя жаданні. А яе ўласнае жаданне было адзіным... Хутчэй у ваду. Каб забыцца.Каб забыцца...

Поделиться с друзьями: