Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Сакрамэнта

Багданава Галіна

Шрифт:

— А чаму ты не заходзіш у залу? — чароўная Фея паклала ёй на плячо сваю лёгкую руку, агарнула яе сваім крылом.

Юлька сумелася, яна не заўважыла, як Кацярына Аляксееўна выйшла праз другія дзверы і вось убачыла, што яна падглядае.

— Ты хочаш танцаваць? — цяпер Фея прысела перад ёю і зазірнула проста ў вочы.

— Хачу, ледзь выціснула з сябе Юлька. І потым, пакуль Кацярына Аляксееўна вяла яе па зале, уся сціналася ад гучнага, брэдкага рэха. Ёй здавалася, што ўсе дзеці. Усе-усе чуюць, як рыпіць ейны чаравік.

І здарыўся цуд. Кацярына Аляксееўна навучыла танцаваць яе і вальс, і полечку, і нават танга. Ды што там, яна нават ставіла яе, Юльку, у прыклад іншым, бо ніхто так, як яна не ўмеў трымаць спінку. Ніхто так. Як яна, з першага разу, не запамінаў самыя складаныя рухі... І ніхто падчас танца

не ўмеў тоак хораша, светла ўсміхацца.

Кацярына Аляксееўна навучыла Юльку танцаваць, яна выбрала ёй дл явыступлення самую прыгожую, такую самую, як у яе самой, белапеннцю сукенку, яна дапамагла пафарбаваць Юлькіны чаарвічкі ў белы колер, але... Так і не ўгаварыла нікога з хлопчыкаў стацьз ёй у пару. “З кім хочаце стаўце, толькі не з “калекай”! (гэтую жорсткую мянушку, кацярына аляксееўна была ў гэтым упэўнена, Юльцы далі н едзеці, а іхнія бацькі, і менавіта бацькоў, якія павінны былі прыйсці на канцэрт, больш за ўсё саромеліся хлапчукі).

Навагодняе свята набліжалася, мамы падганялі дзяўчатам сукенкі, Кацярына Аляксееўна ўгаворвала прыйсці на канцэрт нетолькі дачку і сына, але нават Юрку. Але тое свята не было б святам, каб літаральна з анекалькі дзён да яго яна не прыдумала, яна не знайшла партнёра для Юлькі.

— А цяпер выступіць наша самая лепшая, самая цудоўная пара — Юлія Ліпай і Юлій Высоцкі. Яны выканаюць “Жартоўнае танга”.

Юлька была ў белых чаравічках і такой самай, як у Кацярыны Аляксееўны, падобнай на снежную завею, на лёгкі туман, сукенцы. А невядомы нікому Юлій — у клятчастай кепцы і пінжаку з ружай у пятліцы. Ён вёў Юльку па сцэне, і то весела падміргваў ёй, то захоплена ўсміхаўся, то падаў перад ёй на калена. А ў канцы, калі ён крутнуў яе, а яна лёгка выгнулася на ягонай руцэ, на сцэну выйшлі ўсе хлопчыкі і дзяўчаты і пачалі пляскаць у такт з музыкай. А Юлій і Юлька ўжо н абіс паказвалі ўсё новыя і новыя па. Зала ніяк не магла ўтаймавацца. “Брава!” “Біс!”. Урэшце рэшт Юлька зрабіла рэверанс і расплакалася. А Юлій сцягнуў з галавы кепку і даўгія, такія, як у .Юлькі, толькі не бялявыя. А чорныя валасы рассыпаліся па ... дзявочых плячах. Толькі цяпер усе пазналі першую школьную прыгажуню Юлію Высоцкую. Яна весел ападміргнула і абняла Юльку, якая ўпершыню за ўсё сваё жыццё адчула сябе сапраўды шчаслівай. А Кацярына Аляксееўна зноў, як тады, першы раз, прысела перад ёю і, зазірнуўшы ў вочы. Аддала ўсе свае ружы... І Юлька нарэшце ўсміхнулася. Скрозь слёзы ўсміхнулася. Кацярына аляксееўна, якая ўсё яшчэ сядзела перад ёю, убачыла, блізка-блізка ўбачыла гэтую яе, можа. самую дарагую на гэтым свяце ўсмешку, што апякала, раніла і прасвятляла душу...

Цяпер быў сэнс жыць. Быў сэнс працаваць. Яна ведала, што будуць яшчэ вечары, будуць ночы, калі Юрка пазвоніць і скажа, што не прыйдзе начаваць. І не толькі ён, але і дзеці будуць жорсткімі з ёю, будуць грубіць, можа. нават абражаць. І настаўніцы можа не ўсе зразумеюць, будуць зайздросціць яе поспехам, поспехам яе выхаванцаў. Будзе ўсяго. Але ў самыя горкія, роспачныя хвіліны. І цяпер яна гэта пэўна ведае, яе ўратуе ўспамін пра жартоўнае танга, якое дзяўчаты два раз ыпаўтарылі н абіс, і, галоўнае, восьгэтая балесная, светлая ўсмешка маленькай пакутніцы, маленькай змагаркі, маленькай гераіні Юлькі. Жанчыны шмат могуць у гэтым свеце. Ян ымусяць несці дабрыню і прыгажосць, н езважаючы ні на што. Яны мусяць жыць у рытме танга.

ТАНЕЦ ДАЖДЖУ

Сплін

Колькі сябе памятаў, ён ва ўсім чуй музыку. І яна, гэатя музыка, нейкім дзіўным чынам перацякала ў яго, пакутліва і соладка сціскаа душу і зноў прасілася на волю...

Вось неадольнаю павоьнаю плынню, ледзь улоўнымі глухімі акордамі апаноўвае, усё наўкола апаноўвае пераднавальнічная задуха. І гром разрывае яе глыбокім, містычным рэхам. І светлыя кроплі спяшаюцца, вышай, вышай, адна за адною, па прыступках...

Часам яму здавалася, што гэтая музыка можа разарваць яго з сярэдзіны, як вулкан... І тады ён падымаў, ускідваў уверх руку, адну, другую, уздымаўся на дыбачкі і пачынаў кружыцца. Ён танцаваў, як быў, басанож... Па лужынах, па траве... Танцаваў, пакуль сам не зліваўся з дажджом, і ападаў, і зноў узлятаў разам з кроплямі. Сарочка ліпла да цела, але яму не было ні мокра,

ні халодна. Хіба можа быць мокра дажджавым кроплям ці пырскам?.. Не, ён не проста зліваўся з дажджом. Ён сам ператвараўся ў дождж. І ягоане цела ўжо не было целам, яно было ўсяго толькі зручнаю, гнуткаю пасудзінай для светлага духу Музыкі...

Андрэй Бахрамееў. Танклявы белагаловы хлопчык з глыбокімі, яснымі вачыма і крылатымі броўкамі... Калі б ён нарадзіўся ў якім-небудзь вялікім горадзе ці яшчэ лепш сярод акцёраў, хто-небудзь бы абавязкова сказаў яму, што ён проста створаны для сцэны. Дзеля таго, каб перанесці на яе змрочнае, глухое вуркатанне вулкана і роўнае, маўклівае ззянне месяца, рыпенне снегу і шчымлівы, трывожны пошум травеньскай лістоты...

Але ж у іхнім маленькім гарадку, ды не гарадку нават, гарадскім пасёлку, у іхнім адзіным Доме культуры, не было не толькі харэаграфічнай студыі, а і танцавлаьнага гуртка. Можа быць, Андрэй пайшоў бы вучыцца хаця б у музычную школу, там жа таксама жыла Музыка, але... за вучобу трэба было плаціць. А ў іх з мамаю ледзь хапала на хлеб, зрэдку на селядца, яшчэ радзей — на мяса. Малако, тварог, масла давала цётка Ніна, маміна родная сястра, адзежу, і яму, і маме, прывозілі ці перадавалі праз знаёмых нейкія далёкія маміны родзічы з Мінска. Тое, што самі не данасілі. Хоць сёння, зараз Андрэю было зусім усё роўна што на ім. Чым меней адзежы, тым лепш. Ён жа быў дождж... Навошта дажджу адзежа?..

Так, танцуючы, ён дайшоў да старога парка, потым, праз мост, на гару, да руінаў старога замка... Гэта былі нават не руіны, а ўсяго толькі заімшэлае каменне — рэшткі сценаў ці фундамента, якія дзе-нідзе высвечвалі ў высокай траве, гэта была абкружаная старымі ліпамі смарагдавая паляна, на якой заўсёды, асабліва ў дождж, поўна жаб.

Андрэй разам з дажджом бег, скакаў, кружыўся па паляне, і жабы, фыркаючы, ледзь паспявалі адскочыць убок.

Па-за рэшткамі замка, пад старою ліпай, што ўжо ледзь трымалася на строме, там, пад старою ліпай стаяла блакітная альтанка. Дождж туды не заходзіў, а ён, Андрэй, калі захоча, хоць і мокры, ён можа зайсці ў гэтую яго любімую блакітную альтанку. Дождж ападаў яму на плечы, дождж хацеў зайсці разам з ім...

А ў альтанцы... у альтанцы сядзела незнаёмая дзяўчынка ў напаўпразрыстай, падобнай на пену, на пяшчотную яблыневую квецень, сукенцы. Адкуль яна ўзялася, у гэткі дождж? Босая, басаножкі стаяць побач, на лавачцы...

Андрэй сумеўся, спыніўся, застыў на парозе, калі ёсць у альтанкі парог. Дзяўчынка з акуратна падабранымі шпількамі на макаўцы цёмнымі валсамі і даўгою лебядзінаю шыйкай, дзяўчынка глядзела проста на яго. І яе мяккія, цёмныя вочы шапталі: “Вы так цудоўна танцуеце! І я таксама хачу, і я хачу ператварыцца разам з Вамі ў дождж...”

А потым яны разам танцавалі нешта пяшчотнае і светлае, нешта вельмі трапяткое і трывожнае... І яна ўскідвала свае крылатыя рукі і падымалася на самыя дыбачкі, і яна ішла, і яна ўзлятала, і Андрэй ледзь паспяваў утрымаць яе... І тады яны кружыліся, разам, па адным, ізноў разам, яны кружыліся сярод руінаў, сярод заімшэлых камянёў, над якімі... дождж, дрэвы і дождж нейкім цудам адбудоўвалі над імі, вось ужо і адбудавалі чароўны, таўстасценны, змрочны стары замак... Святло падае толькі аднекуль зверху, толькі на іх дваіх падае мяккае блакітнае святло... І ён, ён таксама, як і яна, ён лёгка прыўзнімаецца на дыбачкі і ўзлятае над... сцэнай. Там, між рассунутых убакі вішнёвых кулісаў, па той бок рампы ўсё было як тады, у яго родным гарадку, у дождж на замкавай гары. Быў стары змрочны замак, і дзяўчынка

З лебядзінаю шыйкай, у наўпаў празрыстай, падобнай на яблыневую квецень сукенцы, і нават дождж, было чуваць, як ён біўся, шаптаў нешта за сценамі замка... Толькі Ён, той, што ўзлятаў разам з ёю над сцэнай быў не ён, не андрэй Бахрамееў, а нейкі чужы, незнаёмы чарнявы юнак у светлым трыко і блакітнай, затканаю срэбрам блузе...

А ён, андрэй Бахрамееў, у мулкай салдацкай гімнасцёрцы і цесных грубых чаравіках сядзеў на апошнім радзе балкона і ўспамінаў...

Успамінаў Настачку, тую дзяўчынку, з якою пазнаёміўся падчас даўняга цёплага летняга дажджу, на руінах замка, сярод замшэлага камення... Настачку, якая тады вучылася ў харэаграфічным вучылішчы, а ў іхні горад, у іхні гарадскі пасёлак прыехала ўсяго на некалькі дзён. Да бабулі. І назаўтра ёй ужо трэба было ад’язджаць..

Поделиться с друзьями: