Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Сакрамэнта

Багданава Галіна

Шрифт:

На афішы каля цырка ашчэрыўся тыгр, н аспіне якога — лёгкая тоненькая дзяўчынка ў срэбным купальніку круціла бліскучае ліловае кола. І для самога сябе нечакана Алесь коршак купіў у першага ж, хто яму прапанаваў, білет і пайшоў у цырк.

Гэты раптоўны цёплы лютаўскі дождж, пэўна, напраўду вызваліў яго ад цяжару гадоў. Маленства, якое незыходна жыве ў нашай душы, мае чароўную сілу зусім нечакана — ад нейкае нязначнае драбніцы, ад нейкае мелодыі, спалучэння фарбаў, рознакаляровага святла, ці нават паху — пашырацца з ледзь заўважнае пулльсуючай кропкі да памераў сферы, надзімацца, як паветраны шарык, і адасабляць ад сённяшняй безнадзейнасці. вось чаму нельга выкідаць дзіцячыя цацкі. Вось дзеля чаго варта хадзіць у цырк.

Звыклы цыркавы пах — пілавінне,

коні — смурод стайні ператвараецца ў чароўны водар, аўру шчасця, і ты ўвесь у чаканні цудаў, у чаканні не будзённага, фантастычнага жыцця.

У бадзёрым цыркавым маршы ёсць незыходная туга, ёсць горыч, але ёсць і ўпартае дзіцячае жаданне пераадолець, перамагчы самога сябе, свае ўласныя страх і недасканаласць, і ёсць неадольане парыванне здзейсніць самую недасяжную сваю мару... Па-над стракатым парадам-але, і аздобленымі мелодыяй “шолам-алейхем” кульбітамі гімнастаў, па-над “калінкаю-малінкаю” велажанглёраў і таннымі жартамі размаляваных рыжых клоўнаў алесь Коршак напружан ачакаў чагосьці... Па-над дрэсіраванымі пудзелямі і малпаю на поні, па-над паслухмянымі дзікабразамі і белымі мышкамі — па коле, па коле, па-над індыйскаю багіняй, якая ў шматколерным змроку. У шматфарбных пялёстках святла круціць адно, два, дзесяць бліскучых кругоў... І ейнае бездакорнае смуглявае цела, і роўнае мяккае кружэнне зачароўваюць, заварожваюць... Яна выслізгвае, яна нараджаецца з гэтае кветкі, з гэтага кокану бліскучых колаў. Яны злятаюць з ейнага цела, з ейнае шыі, рукі і растаюць у цемры. Нехта ловіць іх...

Чырвонае аранжавае, жоўтае, зялёнае, блакітане, сіняе. Ліловае... кола сарвалася і няўлоўнае, нейкім цудам апынулася ў ягоанй руцэ. Усе апладзіравалі. Думалі, так і трэба. Думалі, што і ён цыркач. А можа, гэта праўда? Вось ён, зусім блізка, нацягнуты надарэнаю пругкі, безнадзейн атанюткі гуж... І ён, Алесь, прыўздымаецца, адзін скачок, адзін лёгкі пералёт — і ён на пляцоўцы, ён на гужы, і замест ліловага кола ў ягоных руках доўгі шэст. Не, цяпер ужо позна. Ён ідзе без страхоўкі. І адчувае вастрыню гужа і кожную, налітую сілай, напружана сцятую мышцу. Крок, яшчэ крок... Насустрач чароўнай смуглявай багіні ў бліскучым ліовым купальніку. Яна сама ступае яму насустрач. І яна ідзе без страхоўкі. І гэта зусім небяспечна, але ён не можа пра гэта думаць, як не можа, не павінен глядзець уніз, саступаць... А яна не пайшла, яна ўзляцела і стала яму на плечы. Ап! Якім лёгкім быў цяжар, гэтыя ліловыя крылы. Вось і пляцоўка. Ён дайшоў. Ён пераадолеў старх вышыні...

Але там, унізе, ужо не арэна — клетка. І вакол яе з брандсбойтамі напагатове стаяць моцныя хлопцы. Яны з багіняй мусяць спусціцца ў клетку, па якой у нямой лютасці ходзяць, пырскаюць слінаю тыгры. Ап! І ліловая багіня кідае яму элегантны бізун... Ап! І ўжо тыгры адзін за адным ідуць, як толькі што ён, па гужы, па тоненькай дошцы. Аксамітная поўсць і налітыя крывёю вочы... што чакаць ад іх у наступнае імгненне? А гэтая ўпартая смуглявая дзяўчынка прымушае скакаць іх праз вогненнае кола, стаяць на задніх лапах і нават падпяваць... Але класці галаву ў пашчу будзе ён, мужчына. І зноў ён адчувае, як наліваюцца сілаю, напружваюцца ўсе да адзінай ягоныя мышцы, і шалёная думка прыходзіць у галаву: “І чаго ж яны такія паслухмяныя?! Чаму дазваляюць нам, слабейшым, знушчацца з сябе?!” ... Ап! Бо мы, бо я магу пераадолець страх, магу пераадолець сябе самога...

Натэла Вісліцкая... Натэла Вісліцкая... Алесь Коршак ужо апрануты, у куртцы пайшоў шукаць яе са службовага ўвахода. Можна было, вядома, аддаць гэтае бліскучае ліловае кола каму-небудзь з рабочыцх. І ён, пэўна ж, менавіта так і зрабіў бы раней, але сёння нешта адбылося з ім. Ён адчуваў сябе ізноў маладым і дзёрзкім, і ён нёс у сабе гэтае нязвыклае прыемнае пачуццё. Як паветраны шарык. Каб жа толькі н елопнуў, не выслізнуў з рук... Толькі перадаць, толькі падарыць...

Арэна, зняможаная, засынала, а тут ліслівы ўдаў усё яшчэ ласціўся да змакрэлага факіра, акрабаты хадзілі ў трыко з бліскаўкамі. І клоўны не спяшаліся змываць грым, так і шлёпалі ў сваіх смешных даўганосых чаравіках. Натэла

Вісліцкая, ужо ў строгай чорнай з белымі адваротамі сукенцы і чорным капялюшыку сядзела перад люстэркам у расчыненай грымёцы. Яна зашпіляла на шыі жамчужнае калье і сстрэла алеся коршака мяккаю ўсмешкай здзіўлення.

— Вашае кола... я прынёс вам вашае кола, — алесь ледзь не выпусціў з рук паветраны шарык удачы. Але не, утрымаўся, толькі павёў плячыма, і адчуў, што шчокі залівае чырвань.

— Дзякуй. А я ўжо з ім развіталася, - яна імкліва ўстала і плаўна, адзіным рухам перакруціла, спусціла яго з ускінутых рук на падлогу, пераступіла, яшчэ раз пакланілася, зрабіла кніксэн і таксама мякка ўсміхнулася.

— Можа быць, я вас правяду?— у нейкай чароўнай эйфарыі выдыхнуў Алесь.

— Гэта было б цудоўна. Але... Але праз... — яна імкліва зірнула на гадзіннік. — Праз паўтары гадзіны мы ад’язджаем. І я не хацела б адступаць ад сваёй завядзёнкі. У кожным горадзе ў мяне свая традыцыя. Тут, у вас, я штовечар хаджу ў кавярню, тую, што цераз дарогу, і выпіваю кубачак кавы і кроплю бальзаму. Кроплю вашага беларускага бальзаму. Хочаце, пойдзем са мною.

І яна ў гэтай сваёй шчыльнай, у абцяжку, з белым каўнерам сукенцы і элегантным капялюшыку. І бліскучых сярэбраных туфліках выбегла з ім у дождж і адмовілася, так, што немагчыма было ўпрошваць, ад ягонае курткі з капюшонам.

У паўзмроку кавярні ён, як і яна, піў гаркавую каву і аксамітны бальзам... Яна была ўзбуджаная, шмат гаварыла, а ён... У яго было такое пачуццё, быццам і сюды ў кавярню ён прыйшоў з тым недарэчным ліловым колам ці паветраным шарыкам, які, калі не ўтрымаеш, можа выслизнуць з рук, можа лопнуць... Не, не толькі гэта... Толькі не гэта...

— Дык, значыць, вы філосаф... — яна цешылася, як дзіця, — Дзіўна, у кожным жа горадзе ёсць свае філосафы, а вось ніколі іх нідзе не сустракала. Вы першы.

— І я ўпершыню сяджу вось так, у кавярні, з цыркавою артысткай, — алесь спрабаваў, прагнуў патрапіць з ёю ў тон, — А як вам наш горад?

— О! Ваш горад — магічны крышталь. Моцны, трывалы. Толькі, калі хочаш, каб ён ажыў, заімгліўся безліччу рознакаляровых агеньчыкаў, каб ён узрушыў цябе, трэба палюбіць яго ўвечары, уночы, вось у такі раптоўны, як сёння, лютаўскі дождж... Ну, гэта я пачынаю гаварыць усякае глупства... Вам. Пэўна, са мною зусім не цікава...

— Не-не, што вы, я таксама вельмі люблю восьтакі раптоўны, нечаканы зімовы дождж... Ведаеце. Ён неяк разнявольвае, прымушае забыцца на ўсе нягоды, ён быццам вяртае ў дзяцінства. Робіць шчаслівым... Сам не заўважыўшы як, Алесь пачаў гаварыць пра самае патаемнае, пра тое. Што не тое што казаць, пісаць не адважваўся.

— Каб адчуваць сябе шчаслівым, трэба заўжды памятаць, што твая няўдача для кагосьці можа стацца адзіным раптоўным шанцам...—сказала яна. — І цешыцца разам з тым, можа. вечным для цябе незнаёмцам.

— Як гэта? Я не зусім вас разумею...

— Ну вось сёння... Гэтае ліловае кола. Тое, што яно сарвалася — для мяне катастрофа... Як кажуць — першы званок. І мяне наўрад ці калі яшчэ запросяць у ваш горад. І ў нашым цырку мне хутчэй за ўсё вось-вось прапануюць вучыць маладых. А для вас з гэтага ліловага кола, як і з гэтага наяве даволі брыдкага, недарэчнага зімою дажджу сёння пачаўся чароўны вечар. Ці не так?

— Так... са мною там, у цырку. Адбылося нешта дзіўнае. Мне здалося, што я рашыўся прайсці па гужу. І нават зайшоў у клетку да тыграў. Ды што там, я паклаў сваю галаву ў пашчу. У пашчу тыгра ці тыгрыцы...

— Тыгра, тыгра... Дрэсіроўшчыкі звычайна працуюць толькіз аднаполымі драпежнікамі. Хіба ж тыгрыца дазволіла б, каб на яе вачах так прыніжалі. Так знушчаліся з ейнага абаронцы? Пасля арэны звяроў не бяруць нават узвярынец. Яны не ўмеюць размнажацца. Нават сланы практычна страчваюць свой галоўны інстынкт. А яшчэ ўлічыце, іх перад кожным выступленнем і пасля падпойваюць. Каб зняць напружанне і агрэсіўнасць.

— Чым?

— Гарэлкаю. Сланам па бутэльцы. Тыграм крыху меней.

— Што ж, людзей таксама, пэўна, будзе вельмі лёгка дрэсіраваць, калі разбурыць іхнія сем’і ды падпаіць.

Поделиться с друзьями: