Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Сакрамэнта

Багданава Галіна

Шрифт:

— Вы выдатна танцуеце! У мяне ніколі не было такога чулага, і ... такога моцнага партнёра... Вы так адчуваеце музыку. Ды не, вы самі, сваімі жэстамі, рухамі, сваім целам, вы самі ствараеце музыку... Вам абавязкова трэба вучыцца! Чуеце, абавязкова! — шапнула яна на развітанне.

Настаччына бабуля жыла на другім канцы пасёлка. І потым ён часта, то на веласіпедзе, то пешкі, як бы ненаўмысля. Як бы выпадкова мінаў тую хату. Але ні Настачкі, ні нават бабулі ні разу так і не ўбачыў. Як жа дакараў ён сябе, што не рашыўся, ен папрасіў у Настачкі ні адраса, ні нават тэлефона!. А па вясне вокны ў хаце забілі дошкамі. Бабуля памерла, хату прадалі, і яна, ансцярожаная, цяпер чакала сваіх новых гаспадароў...

Андрэй нічога не мог з сабою зрабіць, і Настачка, і той іхні адзіны ў жыцці танец, танец дажджу, яны так часта прыходзілі да яго ў сны... Асабліва цяпер, у арміі... і тады ў казарме пахла не скурай, не салдацкаю вопраткай, пахла дажджом.

Ён быццам наяве чуў гэты свежы, празрысты водар...

І вось яна, гэтая Настачка, ён не мог памыліцца, яна на сцэне, яна скончыла танцаваць, і ўсе крычаць ёй “брава!”, і нясуць, нясуць, кідаюць ёй кветкі... А ён так далёка, ён на балконе, ён салдат. І ў бліжэйшыя паўтары гады наўрад ці зможа рынесці ёй кветкі... Хоць... Яна ж ужо пэўна забылася і на яго, і н аіхні гарадок... Але ж ён, Андрэй, мае ж ён у рэшце рэшт права дазнацца, як яе прозвішча. Ён паспеў, папрасіў праграмку ў той, што сядзела наперадзе, і запомніў, і потым, у казарме запісаў у свой блакноцік: анастасія Лагунская... Цяпер у яго апроч трывожных светлых сноў з’явілася мара... Колькі разоў ён, як наяве ўяўляў сабе: вось вылузнецца з гэтае мулкай балоцістай формы, надзене белую кашулю, касцюм, можна і той, у якім быў на выпускным, мож анават гальштук завяжа, купіць кветкі, яму чамусьціхацелася купіць стромкія бела-ружовыя гваздзікі, ён купіць кветкіі пойдзе ў той тэатр, ён пойдзе на той самы спектакль, у якім танцуе Настачка, і можа... можа, нават у антракце напіша ёй запіску... Так, нічога асаблівага... “Настачка, ты цуд! Прывітанне ад старога замка, блакітнай альтанкі і... дажджу...” А можа, яшчэ прасцей: “Напішы мне... Напішыце мне, калі можаце... І адрас...”

І вось нарэшце ён у белай кашулі, у сваім цёмна-шэрым выпускным касцюме, які ўжо крыху цісне... Гаьштук ён зняў па дарозе, яшчэ ў парку, паклаў у кішэню. Лепш проста расшпіліць верхні гузік...

У Мінск Андрэй прыехаў з самае раніцы, і яму пашанцавала, дачакаўшыя адкрыцця касы, ён купіў білет на вячэрні спектакль, той самы, у якім танцавала Настачка. Анастасія Лагунская. Білет быў добры, у чацвёртым радзе партэра. І кветкі ён купіў такія, як марыў — не проста белыя, а пяшчотныя бела-ружовыя гваздзікі. Усё было проста цудоўна. Адзінае, запіскі не напісаў, ды не паспеў купіць праграмку. І калі разышліся, строга застылі па баках кулісы, і з пяшчотнай, светлай і трывожнай музыкі, з музыкі дажджу на сцэне паступова вырас, вымаляваўся стары замак, блакітане святло выхапіла, вывела з глыбіні сцэны дзве постаці... Ён быў той самы, чарнявы, у блакітнай блузе... А яна... яна была не Настачка... І хоць сукенка, прычоска, і анват колер валасоў, а можа, і вачэй у яе был падобныя, ён, Андрэй, не мог зблытаць, гэта была не Настачка. Яна латашыла, біла сваімі тоненькімі светлымі ручкамі, і... не ўзлятала...

Андрэй хацеў пайсці адразу, пасля першайжа дзеі, але перадумаў, застаўся. І калі згасла святло, і музыка зноў зашаптала, заспявала голасам дажджу, ён, не чакаючы, пакуль рассунуцца кулісы, заплюснуў вочы, і... ён станцаваў, ён усё ж станцаваў, ён усё станцаваў разам з Настачкай...

Вось яны сталі на дыбачкі, і, гатовыя ўзляцець, узмахнулі крыламі і важкія дзверы зарыпелі, расчыніліся. А там — там блакіт, там святло,там... вясёлка. Яны на імгненне ступілі на зямлю і, балансуючы, пачалі падымацца па вясёлцы. І там, на самай вяршыні. Там яны зноў прыўзняліся на дыбачкі і затанцавалі...

І гэта было вызваленне. Толькі цяпер, толькі зараз, Андрэй адчуў, што сапраўдным вызваленнем для яго было б танцаваць... Танцаваць н агэтай сцэне, танцаваць з Ёю...

Недзе далёка-далёка, быццам і не ў жыцці зусім, а ў нейкім страшнымсне застаўся айчым-п’яніца. Які ў тую суботу ўзяў ягоны веласіпед з’ездзіць у магазін, і кінуў, дзе ён яго кінуў і сам не памятае... Прачнуўся ў парку пад старою ліпаю, ні веласіпеда нігрошай... А мама ўсё хварэе. Плача. Плача і толькі прыгаворвае: “Ты ж толькі, сыночак. Не пі... Ты ж толькі, глядзі, не пі...” А як тут не будзеш піць, калі нідзе, нідзе яго не чакаюць. Ні на заводзе, — скарацілі. Ні дома, — айчыму ён як костка ў горле, ні... О, як бы ён хацеў,каб тое, нябогае ягонае рэальнае жыццё стла ўсяго толькі страшным сном, а ён... ён мог хоць імгненне пражыць на сцэне...

Выходзячы з тэатра, як прыйшоў, з кветкамі, з пяшчотнымі бела-ружовымі гваздзікамі, андрэй, счырванеўшы, усё ж выціснуў з сябе, усё ж спытаўся ў той, што стаяла пры ўваходзе:

— Даруйце... Анастасія Лагунская... Калі ў гэтым спектаклі будзе танцаваць анастасія Лагунская?

Тая толькі ўздыхнула:

— Лагунская цяпер, малады чалавек, у Польшчы танцуе. Не ў Варшаве, так, у правінцыі, у... забылася ў якім дакладна горадзе... Але ж там кардэбалету, кажуць, плацяць у два разы болей, чым у нас салістам. Кажуць, яна ўжо і машыну купіла, дом будуе...

КВЕТКА АДЧАЮ

Сцяжынка

да храму

На вакне ў гэтым інтэрнацкім пакоі дасюль стаіць зроблены з паперы невялічкі храм, з залачоным купалам і маленькім бліскучым, узнесеным да нябёсаў крыжыкам. А над ложкамі тут яшчэ некалькі месяцаў таму віселі абразкі. Пятру Родзькіну яго падарыла мама. Павел Лясны свой сам прывёз з манастыра, што будуецца пад Мінскам, і дзе ён цяпер знайшоў прытулак. Два юных скульптары пяць гадоў жылі, спрачаліся, марылі ў гэтых чатырох сценах, вылучаных ім школай-інтэрнатам для адораныхдзяцей, куды яны прыехалі вучыцца з Гродзеншчыны. Аднаго прывезла мама. Другога — бабуля, сваёй мамы ён усе гэтыя пяць гадоў так ні разу і не бачыў.

А на гэтай старой шафе віселі іхнія дыпломы пераможцаў Рэспубліканскага мастацкага конкурсу і стаялі захінутыя анучамі. Каб ніхто раней часу не бачыў, новыя работы. Пятроў “Пацалунак” і Паўлаў “Нявольнік”. Аднойчы тут гасцявала белая ружа і, як з яечка, з пяшчотных, спрактыкаваых рук выпраўляліся ў свет трыста шасцьдзесят пяць папяровых жураўлікаў. Тут блукала, можа, і зараз блукае Каханне...

Пачалося ж усё з таго, як да іх у майстэрню прывялі пазіраваць на занятках па малюнку дзіўнаватага, даўгакосага юнака, Славу. Толькі ім дваім, з асаблівага, як ён сказаў, даверу, Слава адкрыў і сваё другое, царкоўнае імя — Сілуян. У яго быў вельмі выразны, рэзка ачэрчаны, крыху выцягнуты твар, бледны і даўно не голены. А з-пад строганасупленых цёмных броваў — нечакана безабаронныя светла-блакітныя вочы. Колькі ён пазіраваў, столькі чытаў малітвы, то шэптам, то ўголас, па малітоўніку. І была ў гэтым строгім загадкавым чалавеку нейкая невыказаня сіла, нейкая таямніца, якую немагчыма было разгадаць ці спасцігнуць, але яна, гэтая таямніца неадольна прыцягвала, вабіла, заварожвала. Гэта потым Пеця і Паша зразумелі, што гэтаю таямніцай была вера, быў Бог, да якога так прагнуў яшчэ пры жыцці наблізіцца Слава. А спачатку яны проста малявалі яго. І праз рэзкія, смелыя лініі аднаго, і лёгкія музычныя другога выяўляўся вобраз чалавека, які анстойліва, упарта змагаўся, пераадольваў усе свае чалавечыя парыванні, сваю зямную сутнасць, сваю плоць і кроў, каб не турбавала тое, як ён выглядае, як апранаецца, тое, што пра яго скажуць людзі, бо ён ведаў, не перад імі, не перад людзьмі, перад Богам трымаць яму адказ.

А Пеця і Павел былі звычайнымі падлеткамі. Адзін больш спакойны, сарамлівы, лагодны, паслухмяны. І валасы ў яго былі светлыя, гладка зачасаныя, паслухмяныя. А ў задумлівых блакітных вачах блукаў лёгкі сум, рамантычная смуга, тое, што так падабаецца дзяўчатам. Другога ж, Паўла, цёмнавокага, з дзёрзкім, адкрытым паглядам, анстаўнікі да апошняга часу ніколі не ставілі ў прыклад, ён мог і сарвацца, ізагрудкі схапіць. Хоць на галаву быў ніжэйшы за пецю, які ўжо з год змушаны быў схіляцца, каб пагаварыць не тое што з аднакласнікамі, але і з настаўнікамі, якія патрабавалі, каб абавязкова глядзелі ім у вочы. Як усё адно так, калі захочаш, не схлусіш. Павел Родзькін гадаваўся без бацькі, але яны жылі з дзядулям, былы настаўнік, так што мужчынскай увагі Пецю ставала. На канікулах дык і занадта. А вось пра Паўлаву радаслоўную настаўніцы і выхавацельніцы чаго толькі адна адной не нагаворвалі. Кожная яго няўдача тулмачылася проста: “Што ж вы хочаце, гены...” Верыў у яго, хоць і не паказваў гэтага асабліва, толькі Мікалай Рыгоравіч, скульптар. Гэта ён прывёў да іх пазіраваць гэтага дзіўнаватага, часам здавалася нават, як кажуць украінцы, бажавільнага Славу.

Калі партрэты былі скончаны, Мікалай Рыгоравіч падыйшоў, і, ацаніўшы, што атрымалася, нават паляпаў Пашу па плячы, а потым, ніколі ж не хваліў, дадаў: “Дастойна.”.

Тады Павел, акрылены, і прапанаваў Пецю папрасіць Славу папазіраваць дадаткова, пасля ўрокаў, каб зрабіць яшчэ па малюнку, а можа й паляпіц. Уяўляеце, у восьмым класе выставіць на праглядзе скульптурны партрэт?! Пеця згадзіўся, і Слава таксама. Але па вечарах яны не столькі малявалі, не столькі ляпілі, колькі гаварылі. Слава пачаў прыносіць ім кнігі, дзе тлумачылася святое пісанне, расказвалася пра жыццё хрысціянскіх святых, пра цуды, цудадзейную сілу малітвы, пра ціхае, ціхамірнае жыццё манахаў у далёкай Грэцыі, на Афоне.

Пеця нават завёў сшытак, куды яны пачалі выпісваць самыя важныя і даклвдныя цытаты з царкоўных кніг...

“Чалавек сам сабе нішто, грэшная зямля, “ — сцвярджаў старац Сілуян. “Манах — малітоўнік за ўвесь свет; ён плача за ўвесь свет, і ў гэтым яго галоўная справа.” “дзякуючы манахам на зямлі ніколі не перапыняецца малітва; і ў гэтым — карысць усяму свету, бо свет стаіць малітваю; а калі аслабне малітва, тады свет загіне”.

Цяпер па вечарах, пасля таго, як былі зроблены ўрокі (каб не выхавацелі, каб не станіслава Паўлаўна, што пільна сачылаза тым, каб усе дзве гадзіны адседзелі на самападрыхтоўцы, Пеця з Пашам, вядома ж, адразу б ішлі ў майстэрню), а так, пасля самападрыхтоўкі, часам. І без вячэры, толькі гарбата, - пачыналася іх вечаровае тварэне. Яны слухалі Славу, малявалі ці ляпілі і...

Поделиться с друзьями: