Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Сакрамэнта

Багданава Галіна

Шрифт:

— Што і даводзіць уся нашая гісторыя. Толькі ў людзей, у адрозненне ад звяроў, ёсць душа. А яна пераадольвае ўсё. І прастору. І час. І не паддаецца ніякайдрэсуры. Рабы, пэўна, усё ж па-свойму могуць быць шчаслівымі, а тыраны — ніколі. Тыраны не толькі чужыя душы, але і сваю засмечваюць страхам і нянавісцю, пазбаўляюць крылаў. А хіба можа чалавек з бяскрылаю душою быць шчаслівым, тварыць свой лёс, радавацца не толькі сваім. Але і чужым удачам? Немагчыма ўсіх і ўсё падначаліць сабе, прымусіць жыць па адзіных правілах. Вунь, нават кола сёння ў мяне сарвалася. Што ж казаць пра звяроў ці тым больш людзей.

— Але ж сям’я — гэта таксама дрэсура...

— Ды што вы... Што вы... Сям’я — гэта дождж, гэта снег, гэта, калі хочаце, той самы магічны крышталь,

ці паветраны шарык... іх немагчыма ўтрымаць, імі можна толькі цешыцца. А тыраны... яны заўжды зашпіленыя на ўсе гузікі. Таму ў іх і не бывае шчаслівых сем’яў.

— Мне так шмат хочацца вам сказаць...

— А я, на жаль, ужо дапіла свой бальзам. Я спяшаюся. Даруйце... і дзякуй вам за тое, што злавілі і прынеслі маё самае любімае, ліловае кола... І не трэба мяне праводзіць. Я ж так. А вам яшчэ апранацца...

Алесь усё ж давёў яе да службовага ўвахода, і нават схіліўся, пацалаваў. Паціснуў ейную вытанчаную лёгкую руку... І толькі на парозе кавярні адчуў, што змок, змерз, што яго ўсяго працінаюць дрыжыкі... а на століку — пустая празрыстая чарачка і яшчэ адна — ягоная, з аксамітнаю кропляй бальзаму... Трэба было бегчы. Куды? У цырк? На вакзал?.. Трэба было ўзяць у яе адрас, ці хаця б тэлефон... але дл ягэтага ён мусіў трымаць у руцэ тое бліскучае ліловае кола ці хаця б паветраны шарык...

ТАНГА ДЛЯ ЮЛЬКІ

Святло пераадолення

Адны па жыцці маршыруюць, другія вальсіруюць, трэція — скачуць полечкай. Кацю, цяпер ужо Кацярыну Аляксееўну, і з гадамі яна адчувала гэта ўсё вастрэй і вастрэй, лёс вёў па жыцці ў рытме танга, танца, які кожным рухам даводзіць, што барацьба можа быць насалодаю і святлом. Усё акрэслена, усё вызанчаан. І рэзкі паварот, і імклівыя крокі, строгія, імклівыя крокі, і нават гэты бляск у вачах, гэты пагляд, гэтая ўсмешка... Усё было вызначана яшчэ тады...

На конкурсе ў раённым Доме культуры яны, яшчэ дзесяцікласнікі разам з першым яе партнёрам — канапатым веселуном і вялікім блытанікам Генікам, атрымалі самыя высокія балы менавіта за танга. І разам з кіраўніцаю гуртка бальнага танца, якую ўсе чамусьці звалі Жужаліцай, паехалі на электрычцы ў Мінск, ан абласны, а праз месяц і на рэспубліканскі конкурс. На рэспубліканскім узангародзілі адну яе, Кацю і прапанавалі, сам старшыня журы, сам маэстра Швец прапанаваў ёй тры разы на тыдзень прыязджаць да яго на заняткі ў адну са сталічных студый. І нават патнёра ёй паказалі — высокага, чарнявага і, як ёй адразу падалося, ганарыстага Юрку. Швец шапнуў ёй: “Танцуе, як бог!” А яна зачырванелася, збегла. Генік з Жужаліцай самі забіралі яе касцюм і ўсю дарогу потым яе супакойвалі. А яна плакала, залівалася слязьмі ад крыўды за Геніка. З ім бы яна ездзіла, хоць і да Швеца, а адна... Жужаліца спрабавала пераканаць яе, казала. Што з Кацінымі дадзенымі трэба займацца толькі ў маэстра. Генік толькі ўздыхаў.

Потым Генік пайшоў у армію, Каця паступіла на філфак і паколькі жыць без танцаў ужо не магла, прыйшла ў студыю да маэстра Швеца. І Швец, жвавы, падцягнуты лысаваты дзядок, у якога, пагаворвалі, была зусім юная, дзевятнацацігадовая жоначка, павальсіраваўшы з Кацяй, адразу яе ўспомніў і зноў падвёў да чарнявага Юркі. Гэтым разам Юрка ўсміхаўся. Добразычліва, і нават ласкава. І маэстра ўключыў ім танга. І гэта было першае ў Каціным жыцці сапраўднае танга. Ніхто ніколі так не вёў яе. І яна толькі тады ўпершыню зразумела, чаму танцорам перад конкурсам жадаюць “лёгкага паркету”, яна ўласнымі абцасікамі адчула, што занчыць “лёгкі паркет”, і... закахалася ў Юрку, у ягоныя задумлівыя, блакітныя вочы, густы, зачасаны наверх чуб, у ягоныя моцныя. Умелыя рукі... І ён з тою самаю адкрытаю, крыху паблажлівай усмешкай прыняў яе ўзнёслае, трапяткое “кахаю”...

А калі прывёў яе знаёміцца са сваімі бацькамі, будучая свякроў, жанчына з сапраўды каралеўскаю паставай, адвяла яе ўбок і, уздыхнуўшы, папярэдзіла:

— Мушу цябе перасцерагчы, што і бацька

Юркаў гуляў, і Юрка, думаю, таксама будзе гуляць. Так што, глядзі...

— Я кахаю яго...—зачырванелася яна ў адказ і свякроў, махнуўшы рукою, заплакала.

Філфак яна скончыла, але папрацаваць у школе так і не паспела. У іх нарадзілася дачушка, потым сын. Юрка кінуў завод, пайшоў працаваць на фірму. Ім абодвум цяпер было не да танцаў. На сценах, дзецям на памяць, застылі ў рамачках дыпломы, фотаздымкі, на якіх Юрка быў стройным, падцягнутым, з аксамітным гальштукам-матыльком, а яна, Каця, ну проста сняжынка, бязважкая парушынка ў бялюткай празрыстай сукенцы.

Сёння яна сядзела перад адным з гэтых фотаздымкаў і не магла стрымаць слёз. Учора яны з Юркам хадзілі ў госці. І, як заўжды, нехта расказваў анекдоты, нехта спяваў пад гітару. А яна, з нейкім прыхаваным, стоеным пачуццём годнасці, чакала свайго. Іх з Юркам часу. Усе перайшлі ў залу, уключылі музыку... Цяпер Бі-джайв, вальс, і, вядома ж, танга, іх з Юркам, аўтарскае танга. Ён, моцны, упэўнены, то ўладарна набліжаў яе да сябе, то аддаляў, і яна, строга, ганарліва паварочвала, ускідвала галоўку, потым выгіналася, аддавалася яму і музыцы, раставала ў гэтай палкай, жорсткай мелодыі. Ім аплпдзіравалі, крычалі “брава!” і нават падарылі самыя прыгожыя белыя ружы... А потым яны, як у маладосці, да раніцы гулялі па начным, заліхтараным горадзе...

А цяпер вось дзеці ў школе (другая змена), а Юрка, якога яна сёння чакала як ніколі, пазваніў з фірмы, па голасе чуваць — зноў п’яны. І сказаў, што начаваць не прыйдзе — справы. І каму цяпер патрэбныя яе дранікі са шкваркамі...

І прысніўся ёй сон... Быццам старэнькі Швец запрашае яе, Кацю на вальс. І ягоная маалдзенькая козачка-жонка, сядзіць, нага на нагу, п’е каву і глядзіць на іх, не, не з рэўнасцю, з захапленнем. А яна ўжо не танцуе, яна ўзлятае, ляціць у светлую бездань... Кажуць. Нябожчыка сніць да перамены надвор’я, а можа і да перамены лёсу.

Схадзіла на могілкі, паклала Швецу на магілу ружы і вырашыла, што пойдзе ў школу, у тую самую школу, дзе вучацца ейныя дзеці, весці гурток. А можа і студыю бальных танцаў. Дачка з сынам, праўда, сказалі, што спачатку паглядзяць і запішуцца толькі, калі ўбачаць, як танцуюць іншыя. Але дзяцей сабралася шмат, цэлых тры групы, дзяўчат, вядома ж, больш не ўдвая, але прыходзілі і хлопчыкі...

Такім чынам, яна нарэшце з Каці ператварылася ў Кацярыну Аляксееўну, і цяпер у яе не было часу плакаць і шкадаваць сябе. Яна сама вярнула сабе музыку, вярнула жыццё. Працавала з ісімі — тоненькімі і спраўненькімі, высокімі і зусім каратышкамі, з музычнымі, пластычнымі і тымі, каму, як кажуць, “мядзьведзь на вуха ступіў”... Для ўсіх і кожнага знаходзіла яна добрыя словы, усіх падбадзёрвала і натхняла, і сама разам з дзецьмі зноў і зноў раставала ў музыцы. У іх ужо была свая зала з люстэркамі н аўсю сцяну, ім пашылі цудоўныя касцюмы — хлопчыкам са строгімі чорнымі камізэлькамі і аксамітнымі гальштукамі-матылькамі, дзяўчатам — як, прынцэсам, сукенкі з бліскаўкамі, на ўсе колеры вясёлкі. Яны вывучылі і вальс, і танга, і вясёлую полечку... Раз, два, тры... Раз, два. Тры... І дзе ёй, такой прыгожай, такой узнёслай, у той самай, сваёй любімай белапеннай сукенцы і лёгкіх туфліках, было заўважыць маленькую дзяўчынку, якая дзень пры дні, і вечар пры вечары, усе заняткі, бы зачараваная, прастойвала ля шкляных дзвярэй танцавальнае залы...

Дзяўчынку звалі юлька. Яна не магла запісацца на танцы. Яна была вызвалена тават ад фізкультуры, бо на правай ножцы ў яе быў нзвычайны, артапедычны чаравічак. І ніхто, нават ейная мама не ведала пра тое, куды яна

Знікае па вечарах, панядзелак і чацвер — з пяці да шасці, аўторак-пятніца — з трох да чатырох, субота — з дзвюх да трох... Гэта был аейная таямніца, ейная мара, светлы сон... А Кацярына аляксееўна ўяўлялася ёй добраю феяй, якая, калі захоча, можа. як у казцы, зняць з яе, Юлькі, страшнае закляцце, можа вызваліць яе з гэтага брыдкага, рыпучага чаравіка і можа нават, можа нават... навучыць танцаваць...

Поделиться с друзьями: