Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Сакрамэнта

Багданава Галіна

Шрифт:

— Ты ведаеш, Паша, — сказаў аднойчы Пеця ўжо ў пакоі, засынаючы, — мне часам здаецца, што мы з табою не столькі Славу малюем і лепім, колькі саміх сябе.

І гэта было праўдай. Яны вельмі змяніліся. І не толькі таму, што адмаўляліся ў сталовай есці мяса, пасціліся, і вырашылі н ехадзіць у цырульню, не стрыгліся. Пеця аддаў свой магнітафон і касеты з яшчэ нядаўна любімымі запсамі, пад якія заынаў і прачынаўся, старэйшаму брату, што вучыўся ва ўніверсітэце. А Павел проста так аддаў аднаму са старшакласнікаў сваю гітару, на якую летась дзяўчаты збіралі ўсім класам... Па вясне адарвацца ад яе не мог, іграў усё, што чуў, а цяпер раптам захацелася цішыні...

Яны не паспелі даляпіць Славу. І малюнкі ў іх тыя, што рабілі самастойна, не атрымаліся. Але на канікулах, калі Павел прыехаў да бабулі, адзінага роднага чалавека, які хоць трохі ціавіўся ягоным

лёсам, і да яе ўвечаы заваліўся як заўжды п’яны дзядзька, яе меншы сын, Павел пайшоў не на дыскатэку, ён пайшоў у храм. Там, сярод абразоў, са строгімі суровымі лікамі святых. У сцішаным святле мігатлівых свечак, у саладкаватым дымным водары блукала адно-адзінае імя — Сілуян... І ледзь улоўным рэхам чуўся ягоны мяккі голас: “А вам пры хрышчэнні, пэўна, далі вашыя ж імёны... Пётра і павел былі святымі. Гэта вельмі вядомыя, шаанваныя ў праваслаўным свеце святыя...”

— Слухай, бабуля, а ты не ведаеш, дзе мяне хрысцілі? — спытаў Павел у апошні вечар перад ад’ездам.

— Ды ты няхрышчаны... — уздыхнула бабуля, — неда таго было. Спачатку маці твая правадніцай працавала, а ў мяне ж, апроч цябе яшчэ двое сваіх малых на руках. А потым яна цябе ў Мінск звезла... Паўна, ужо і не памятаеш пра тое...

— Памятаю... Я тварог есці не хацеў. Дык яна мне замкі з тварагу будавала... А потым, памятаю, як на мора мяне вазілі... Я памятаю мора. Сонца садзілася, і хвалі так імкліва перадавалі адна адной, захлыналіся гэтым святлом... А я іх баяўся. Я, малы, так баяўся марскіх хваляў.

Бабуля ўздыхнула:

— Гэта шчасце, што ў цябе нешта добрае ў пакмяці засталося. А як узяў вось гэтую сваю цацачную шабельку і збег з доу, і мы цябе ўсю ноч шукалі па горадзе, памятаеш?

Павел толькі горка ўсміхнуўся. Хіба ж можа ён тое забыць? Тых чужых п’яных. Крыклівых дзядзькоў. Якія падлівалі і падлівалі маме гарэлку. А яна спачатку смяялася, потым раптам упала на счэпленыя на стале рукі. Заплакала і паглядзела на яго, свайго сына, пустымі, халоднымі вачыма. І ён схапіў падораную калісьці бацькам шабельку, каб прагнаць тых брыдкіх, прапахлых потам і перагарам дзядзькоў, але адзін з іх падняўся і, хістаючыся, пайшоў проста на яго. Ён, той дзядзька, быў такі вялізны, і так шчэрыўся бяззубым ротам, рукі цягнуў.. І ён, Паўлік, проста цудам тады выскачыў з кухні ў калідор, збег... І ўсю ноч блукаў па парку, ссякаючы вострай шабелькай траву.

Але цяпер не хацелася таго ўспамінаць. Гэта было балюча, невыносна... І ён сказаў бабулі на развітанне:

— Я не магу ганарыцца маімі бацькамі. Але я хочу, каб яны мною, і ты, бабуля, каб вы ўсе мной ганарыліся, — сказаў і пайшоў спаць. Каб назаўтра вярнуцца ў школу-інтэрнат для адораных дзяцей, у сваю майстэрню.

Але ж, вядома, “свая майстэрня” — гэта было моцна сказана. У Пашы, па-сутнасці, ніколі нічога не было свайго. Ні пакоя, ні ложка (нават бабуля толькі раскладушку яму магла паставіць), ні, тым больш, пісьмовага стала, ці майстэрні. Адзенне ён. Як правіла, даношваў за дзядзькам, які быў усяго на гадоў пяць за яго старэйшы. Нават прозвішча і тое, маці яму выдумала, ці, дакладней, дала чужое, бо хацела забыцца на ягонага бацьку, у памяць пра якога застаался ўсяго тая цацачная шабелька...

Толькі пасля абраду хрышчэння, які аргнізаваў Слава, у яго, Паўла, з’явіўся свой уласны нацельны крыжык. А потым і абразок, які ён павесіў над казённым інтэрнатаўскім ложкам. Цяпер у нядзелю, з дазволу выхавацельніцы ён спачатку са Славам, а потым і см пачаў хадзіць да споведзі... І ён мусіў сам сабе прызнацца, што святар, айцец Міхаіл, быў першым у ягоным жыцці мужчынам, які выслухаў яго, і здавалася, заўжды разумеў... Не павучаў, анват не даваў парадаў, ён вучыў цярпець і врыць. Вучыў маліцца.

Пеця разумеў Паўла, але сам да споведзі хадзіў усяго адзін раз. У Пеці была мама, быў дзед, бацька, які хоць і не жыў з імі, але калі-нікалі прыязджаў да Пеці, цікавіўся ягоынм жыццём. А Паша, калі трэба было пагаварыць, падзяліцца патаемным, цяпер хадзіў у храм, да споведзі. Там, каля храма ён аднойчы сустрэў Славу, які сказаў, што больш не прыйдзе пазіраваць, бо яго запрасілі ў манастыр, у іканапсную майстэрню, але ён абавязкова пагаворыць, а раптам і Паўлу там знойдзецца справа.

І Пвел, і Пеця за некалькі месяцаў адрасцілі сабе даволі даўнгія валасы. Як у Славы. І цяпер, не зважаючы на кпіны. Хадзілі са сцягнутымі гумкамі хвосцікамі. Па-ранейшаму шмат працавалі ў майстэрні і не цікавіліся дыскатэкамі. Па вечарах ім было што чытаць і пра што гаварыць. Не, не толькі пра Бога, але і (жывыя ж людзі, ен старцы!), але

і пра дзяўчат. Ды і ў Сілуяна сказана: “Юнак шукае сабе нявесту, а дзяўчына жаніха. Гэта і ёсць зямное жыццё, Богам блаславёнае.”

Можа, збоку і не вельмі было відаць, але ж, жывучы ў адным пакоі, хочаш-не-хочаш, здагадаешся. І Павел ведаў, што Пецю дыханне пераймае, як толькі наблізіцц ада аліны, цемнавокай, воч-вішні, дзёрзкай, а з кім і рэзкай. Калі яна надзявала сваю чырвоненькую сукенку ды абцасікі. Распускала густыя чорныя валасы, не ў аднаго Пеці голаў вяло і ў вачах цямнела. Але хтосьці і ўшчыкнуць яе мог, і камплімент сказаць. А Пеця, той адводзіў пагляд і ішоў куды падалей. Аліна займалася жывапісам у адной майстэрні са Святланай, за якою ці не з першага дня іх вучобы тут, у школе-інтэрнаце, стаіўшыся, назіраў Павел. У яе, Святланы, былі чароўныя, ад прыроды дробна кучаравыя светлыя валасы, што вадаспадам ападалі на плечы, на спіну. І вочы, ясныя. Блакітныя, з прыхаванаю хітрынкай. Але Паўлу здавалася, што ў іх, у гэтых вачах проста бездань невыказаанй пяшчоты. І нават, калі аднакласнікі, настаўнікі, здараался, кпілі з яго няўважлівасці, ці недарэчнага адказу. Яе вочы шкадавалі яго, хацелі суцішыць. А можа, яму гэта толькі здавалася?... Самае ж раптоўнае адкрыццё Павел зрабіў для сябе зусім нядаўна. Святлана прыйшла ў блузцы з глыбокім выразам. І ён убачыў на яе шыі далікатны ланцужок з крыжыкам, маленькае сярэбранае ўкрыжаванне. І ў яго раптам, нічога не мог з сабою зрабіць, з’явілася неадольнае жаданне прыпасці да гэтага крыжыка, да гэтага зацягнутага пацінваю часу ўкрыжавання. Вуснамі прыпасці да гэтага, як яна хвалілася сяброўкам, яшчэ бабулінага крыжыка. Які час ад часу ўздрыгваў, трымцеў, выпадкова трапляючы на самую таемную ямінку, дзе пульсавала жывая жылка, дзе сцішылася ейная душа.

Пра гэт нікому нельга было сказаць. Хіба што на споведзі. Бо на споведзі ён гаварыў усё, і сам баяўся сваёй шчырасці. Айцец жа Міхаіл цярпліва слухаў і раіў не блытаць, аддзяляць сараўдныя высокія, Богам дадзеныя пачуцці ад плоцкіх, нізкіх жаданняў...

Восень скончылася раптоўна. Выпаў снег. Ударыў мароз. А бабуля так і не паспела выслаць яму грошы на чаравікі. Кеды, у якіх Павел хадзіў увесь гэты час, на холадзе ламаліся. Цяпер не тое што ў храм, на пошту не дайсці. Добра, што ў інтэрнаце спальны корпус быў злучаны з вучэбным. І Павел суткамі не выходзіў на вуліцу. І ў адзін з гэтых змрочных (змяркалася ж зусім рана) халодных дзён у Святланы быў Дзень нараджэння. І яна. Як заўжды, запрасіла да сябе ў пакой на гарбату ўсіх, хт о вучыўся з ёю ў жывапіснай майстэрні. Пра гэта Павел даведаўся ад Пеці, які таксама атрымаў запрашэнне. Па ўсім відаць, Святлана яму сімпатызавала. Пеця пайшоў купляць кветкі, а павел, пракаўтнуўшы крыўду і боль, пацалаваў свой уласны нацельны крыжык, які падарыў яму ў дзень хрышчэння слава, накінуў на плечы куртку і вырашыў, не чакаючы Пеці, вярнуцца ў майстэрню. Вядома, каб былі грошы, ён і без запрашэння б зайшоў, павіншаваў Святлану, падарыў ёй белую ружу. Не. Гэта мроі. Трэба хутчэй ісці маляваць, ці ляпіць.

Але ж ёсць Бог на свеце. Насустрач яму з паўзмроку калідору выйшла іх новая настаўніца французскай мовы. Якую яны між сабою ніколі па-бацьку не называлі. Толькі Марынка. Дык вось, Марынка несла ў руках букет... белых ружаў... У яго перахапіла дыханне. І ён ужо хацеў рашыцца і папрасіць яе, але марынка сама спынілася і, выбраўшы з букета адну кветку, працягнула яму:

— Павел, калі ласка, вазьміце, пастаўце дзе-небудзь у сябе. А то запрасілі на юбілей, я купіла сем ружаў, а адна апала. Шэсць жа дарыць не будзеш.

І яна ўсміхнулася, хораша так, лёгка.

— Вы чараўніца... Проста чараўніца...—сказаў ён першы свой у жыцці камплімент і таксама ўсміхнуўся ў адказ.

Трэба было, вядома, пераапрануцца. У спартыўным касцюме ісці на дзень нараджэння да дзяўчыны нядобра. Але ж. Ён, Павел нязваны. І сядзець за сталом не будзе, ён увогуле проста пакліча яе ў майстэрню і падорыць

Гэтцю ружу. А цяпре можна паставіць яе ў бутэльку з вадою. І пачакаць, пакуль сцямнее...

З вакна пачало павольна нацякаць спачатку ліловае. Потым цёмна-сіняе густое святло. І чым цямней рабілася, тым больш выразна выяўляла сваё снежна-белае пяшчотнае аблічча ружа. Павел не адрываў ад яе вачэй. І яму здавалася, што ён бачыць, як яна распроствае свае пялёсткі, пацягваецца, усміхаецца. І ў нейкае імгненне яна пераўтварылася ў дзяўчыну, у тую, якую ён бы мог высекчы з мармуру. Парзрысты, халаднаваты, гладкі на дотык мармур і бясконцыя дробныя хвалі яе валасоў... Рэзкае святло вырвала паўла з гэтае мроі, з гэтага сну...

Поделиться с друзьями: