Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Сакрамэнта

Багданава Галіна

Шрифт:

— Ну, затое ў нас у школе і Вітаўт, і Рагнеда, і Януш-Казімір... — не вытрымала, перапыніла я Ларысу.

— А са Святланеных смяюцца. Яна ж іх насуперак мне Васілём і Васілінаю назвала. Я некалькі разоў забіраць іх прыходзіла, дык у калідоры хто пачуе, як з імі па-беларуску гаворыш, перадражніваць за спіною пачынаюць, хіхікаюць. Я Святлане кажу, каб пераводзіла да вас. У беларускую гімназію. У вас жа таксама дзве замежныя мовы, праграма гімназічная. Налета, пэўна, будзем прасіць Вас дапамагчы. Будуць яшчэ ў вас Васіль з васілінаю. Яны ж у яе выдатнікі, і музыкай займаюцца, малююць. І цяпер вось разам са Святланай у студыю паехалі. І мае з імі.

Ларыса акуратна запакавала слоік з часныком і сумна ўсміхнулася:

Святлана мяне падбівала, каб я адразу сваіх не Машай і Сашам, а Марысяй і алесем запісала. Але няхай яны самі. Потым. Калі час зменіцца.

... І быў дзень, і была ноч... І было бязмежнае жытняе поле... Не, бязмежным яно здавалася толькі васількам, валошкам, што немаведама дзеля чаго пасяліліся сярод калосся. Сінія кветачкі, некалькім дзесяткам з якіх надт аж пашанцавала. Спачатку яны трапілі ў рукі да прыгожага моцнага хлопца, які склаў з іх букет для сваёй каханай, потым тая пяшчотнымі сваімі пальчыкамі звіла з іх вяночак. І тады, ужо на яе галоўцы васількі ўбачылі, што ў жытняга поля ёсць край — зубчасты бор, а там, у бары гарыць вогнішча, ля якога так цёпла, што высыхае, выпараецца раса. А за борам — рэчка, імклівыя хвалі якой так прыемна закалыхваюць, песцяць і нясуць, нясуць да назнаных мясцін, у бяскрайнюю далеч...

КАЛЯДНАЯ ПАШТОЎКА

Лёгкі ўздых

Я зняла гэты пакой перад самым Новым годам. Дакладней, перад каталіцкімі Калядамі, тады шчэ не пазначанымі ў афіцыйных календарах. За сцяною жыў гаспадар — ціхмяны лысаваты дзядок з вечна слязлівымі вачыма і чырвоным, пасечаным воспінкамі носам. Атрымаўшы ад мянезадатак, ён за пару дзён да калядаў знік. А ў паштовай скрынцы, ключ ад якой дзядок аддаў мне разам з кватэрным. Назаўтра з’явілася бліскучая калядная паштока. З ялінкаю і пажаданнем па-англійску. Зваротны адрас: Санкт- Пецярбург (на штэмпелі яшчэ Ленінград), далей не разборліва.

Ніколі не чытаю чужых пісьмаў, але тут як усё адно хто наўмысна падштурхнуў, вымусіў мае вочы прабегчы тэкст. Дзіўна. Гэтаму майму “трасянкамоўнаму” дзядку нехта, ды не нехта, а пэўна ж жанчына пісала па-беларуску.

“Дзень добры, мілы Мікола!

З Калядамі цябе! Вось і мінулі мною самою загаданыя, наканаваныя паўстагоддзя да сустрэчы... Ня ведала, што так павернецца. Я некалькі разоў пісала да цябе, але ты не адгукаешся, і мушу ехаць да цябе. 24 сьнежня а 12 гадзіне буду ў Менску. Горада вашага зусім ня ведаю. Так што будзь ласкавы, сустрэнь!”

Далей цягнік, нумар вагона і подпіс “Твая Аліцыя”. І яшчэ водар... Ні з чым не параўнальны строгі, корсткі пах арабскае парфумы...

Я паклала паштоўку на халадзільнік. Але ні ўвечары, ні зранку дзядок не з’явіўся. І я пайшла сустракаць гэтую незнаёмую Аліцыю.

Як заўжды спазнілася. Дый добра, што спазнілася. Гэтым сляпучым зімовым поўднем я б нават добра знаёмую наўрад ці ўгледзела праз натоўп. Толькі мітусілася б ды перажывала. А так пакуль дабегла, народ уджо разышоўся, і яна стаял ана пероне адна. У нейкім строгага фасону даўгім прыталеным палітоне, капялюшыку з вуалеткай. Аглядалася, нервова прытупвала шнураванымі чаравічкамі. І параю ставалася яе лёгкае дыханне. Маладжавая чэхаўская дама. Толькі без сабачкі. Падбегла я. Усё той жа корсткі водар парфумы.

— Даруйце, вы Аліцыя?

— Так. А вы? — востры кары пагляд.

Я паспяшалася растлумачыць, што здымаю пакой у чалавека, якому, калі не памыляюся, адрасавала яна паштоўку. І паколькі гаспадара ўжо некалькі дзён няма дома, палічыла сваім абавязкам сустрэць яе.

— Як гэта міла з вашага боку, — крыху тэатральна павял аяна плячыма, —- Як гэта міла... я, ці ведаеце, ужо амаль пяцьдзесят гадоў не была на Беларусі, а ў Менску, у Менску, ведаеце, зусім першы раз. У Варшаве, Санкт-Пецярбурзе, Парыжы, Боне, Нью-Ёрку, нават на Гаваях была, а вось у Менску не выпадала...

Даруйце, але ж Вы, як я зразумела, жылі калісьці на Беларусі...

— У Беларусі, так. Пад Наваградкам. Але адтуль бацькі адразу паехалі ў Варшаву, потым Парыж, Вена...

— А рэчы, дзе ж Вашыя рэчы? — апамяталася я, убачыўшы, што цягнік павольна рушыў далей.

— А навошта? Я ж усяго на адзін дзень. Дакладней, нават на ноч. А заўтра — ізноў у Санкт- Пецярург, на самалёт і ў Нью-Ёрк. Толькі вось выканаю тое, што колісь загадала і назад...

Я павяла яе да таксоўкі. А яна, не зважаючы на людзей, на залішне цікаўнага шафёра, не паўшэптам, выразна, уголас спяшалася падзяліцца са мною тым, што, подобна, даўно злежалася на ейнай душы. Думкі ж таксама, як рэчы, могуць крыху патыхаць нафталінам. Старэчыя думкі. Гэта знешне яна выглядала о’кэй!, а думкі, планы ў яе былі старэчыя...

— У мяне там, у Амерыцы, віла н аберазе акіяна. Яхта... Ведаеце, я сабе на смерць заказала цудоўную белую яхту з труною. Яе патопяць разам з маім целам. Так душы будзе прасцей выйсці на волю і лётаць: блукаць там. Дзе ёй хочацца... І вось сюды... Часцей за ўсё яна будзе наведвацца сюды...

Таксіст ліхаманкава схапіў долары, якія ян ахутчэй за мяне дастала са свайго элегантнага сакваяжа. І мы няспешна падняліся на наш пяты паверх. Гаспадара не было. Есці аліцыя адмовілася. Увесь вечар пілі гарбату. З клубнічным варэннем, з пячэннем, з амерыканскімі і нашымі цукеркамі, з вішнёвымі трубачкамі, якія госця везла з самога Нью-ёрку. Мы пілі гарбату і гаманілі. Распытваць у мяне не атрымалася...

— Не збівайце мяне, — перапыніла мяне госця, — Зразумейце, я нарэшце, праз столькі гадоў займела асалоду гаварыць па-беларуску. Мяне ж, душу маю, быццам з труны дасталі... Усё, што трэба, я раскажу вам сама...

Яе ясныя, зусім не старэчыя ясныя карыя вочы апяклі іскрынкамі. І я маўчала. Слухала. І хмялела ад вострага вытанчанага паху ейнае парфумы.

Аліцыя ( яна прасіла называць яе толькі па імені) паходзіла са старажытнага роду Ланеўскіх ( потым я праверыла, пра яго ёсць і ў энцыклапедыі Бракгаўза і Эфрона). Аліцыя Ланеўская. Паненка, панначка, князёўна... Там, пад Наваградкам, у іх была вялікая, цудоўная сядзіба. Парк. З возерам, са стагадовымі ліпавымі прысадамі... Цяпер, пэўна, гэтаг анічога ўжо н езасталося. І тады, шчэ пры іх, наважваліся пасекчы дрэвы н адровы... Таму яна не паедзе, больш ніколі не паедзе туды, дзе нарадзілася, дзе прайшло яе маленства, дзе спазнал аяна каханне... Адзінае на ўсё жыццё.

А пяцьдзесят гадоў таму, роўна пяцьдзесят гадоў таму яны з Міколам, які толькі прыехаў працаваць у суседнюю вёску настаўнікам, яны з Міколам і яшчэ некалькімі хлопцамі ідзяўчатамі калядавалі... і зорка з сонечнае саломкі, і мех для дарункаў. Усё, як мае быць. І яны... Маладыя, натхнёныя, радасныя...

Го-го-го, каза, Го-го, шэрая!

Упала козачка. Не шавеліцца. Дайце ж, дайце ёй чаго! Гарэлкі ці цукеркі? Яна, аліцыя, заўжды выбірала цукеркі. А хлопцы злавалі, ім хацелася пагрэцца. Зрэшты, усе дарункі яны аддалі тады высковым хлопцам і дзяўчатам. А Мікола, Мікола ўзяўся правесці яе да самага дому...

... Снег пад нагамі рыпіць, імгліцца, і зоркі такія буйныя, ясныя, так і зазіраюць у вочы, быццам пытаюцца: ну, чаго, чаго табе хочацца, дзеўка? Прасі! А Мікола, настаўнік гэты, такі пяшчотны, ласкавы... І што год, што паўстагодддзя, што стагоддзе... Усё адным, адзіным імгненнем, адзіным уздыхам здаюцца... І мроіцца: затрымаеш дыханне, і жыццё ў бясконцы сон ператворыцца. Салодкі, салодкі сон... І загадала, самой сабе вось на згубу, на вечнае блуканне за прывідам тым калядным загадала: “Вось каб і праз пяцьдзесят гадоў мы з Міколам на Каляды разам былі!”...

Поделиться с друзьями: