Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Сакрамэнта

Багданава Галіна

Шрифт:

Яна ўглядалася ў рытмічнае мігценне рубінавых агеньчыкаў магнітафона. Яна прагна ўбірала кожны гук і ніяк не магла наталіць смагі, бо ўсё, што ўбірала яна ў душу, — вылівалася слязьмі.

А тут яшчэ на іх курс вярнуўся з войска Генік Лозка. Ён быццам абудзіў усіх ад зімовага здранцвння. Дзяўчаты, хлопцы загаварылі па-беларуску, яны гуртаваліся, ладзілі “Каляды”, “Гуканні вясны”, “Купаллі”... Алеся хдзіла на ўсе святы, здаралася, падпявала, станавілася ў арагод, бо гэта была яе родная стыхія... Цяпер да яе ў сне і наяве прыходзілі беларускія вершы... Лёгкія, светлыя, як аблачынкі... Яна рашылася, занесла іх у адзін з часопісаў. Пачала друкавацца. Без прозвішча. Падпісвался проста “Алеся”. Лепшыя радкі прысвячала Г.Л-ку. У рэшце рэшт, яна разняволілася. Вышыла сабе блузку і фартушок. Спляла вяночак. Паехала разам

з усімі на цэлую ноч у Вязынку сяткаваць Купалле. Вачыма, душою чакала, шукаал Геніка. Ён быў не адзін. У цемры яна тую дзяўчыну-“талакоўку” не разгледзела. Ды якое гэта мела значэнне. Яшчэ адна рана. Боль. Слёзы. І рубінавае святло Данчыкавых песень.

Пад восень паехала да бабы ў вёску. Дзядзька коля сядзеў на ганку, смактаў сваю самакрутку, шкадаваў яе:

— Ты, Алеська, таму замуж не выходзіш, што па-беларуску гаворыш. У вас жа там, у горадзе, я ведаю, усе гавораць па-руску. А ты... І не вясковая, і не гарадская...

На вяселле да Геніка яна не пайшла. І паступаць разам з ім у Акадэмію мастацтваў нестала. Рабіла разам з бацькам харугвы, шыла сцягі, хадзіла на мітынгі... Заплюшчыць вочы- рука сама намалюе гэтага свтлага ганарлівага конніка ў рубінавым ззянні. Адраджэнне. Хто ведаў,што будзе янотакім кароткім. Учора ля іхняй сметніцы ляжаў цэлы стосачак дзіцячых кніжак. Зверху “Наш герб і сцяг”. Нехта выкінуў.

Генік скончыў аддзяленне скульптуры. Яна паступіла на кераміку. Як добра, што яна паступіла на кераміку. З гліны можна ляпіць на любой мове. Нават моўчкі...

Выкладчыца філасофіі горача зэўнівала іх, што яна самы што ні ёсць сапраўдны дыялектык, і, карыстаючыся тым, што напярэдадні экзамена наўрад ці хто будзе з ёю спрачацца. Метадычна даводзіла, што ці не ўсё роўна, якія герб і сцяг. І што філасофскія тэрміны немагчыма перакласці на беларускую мову. А Алесі ў адчаі мроілася планета, не планета, дык востраў, горад, вёска, рэзервацыя ў рэшце рэшт, дзе ў краме, і на пошце, і ў паліклініцы можна і трэба гаварыць па-беларуску. І ніхто цябе не абразіць, не збэсціць, не давядзе да слёз. У рэшце рэшт, індзейцы ж захавалі ў гэтых сваіх рэзервацыях сваю культуру. А потым яна ішла ў майстэрню і ляпіла сваю рыбіну, вялізную гліняную рыбіну з бездапаможна разяўленым ротам...

...З тралейбуса яе выпхнулі ў слотны, калючы змрок...

А назаўтра на лесвіцы Акадэміі мастацтваў ёй насустрач — той самы ліловы плашч, салодкі язмін парфумы. І звонкі дзявочы голас, той самы, з тралейбуса...

— Алеся, прывітанне! Ты мяне, пэўна, не пазнаеш! Няўжо я так змянілася?

— Віка?

Гэта сапрвўды была Віка, Віка Кукса, яе аднакласніца. Але ж яна гаворыць па-беларуску. Дзіўна. І што яна робіць у Акадэміі?...

— А я цяпер тут вучуся. На аддзяленні мастацтвазнаўства. Завочна. І ты тут таксама? Вучышся. ці, можа, ужо працуеш?

— Вучуся. На кераміцы.

— Я ведала. Ведала, што ты абавязкова будзеш тут вучыцца! Я цябе так часта ўспамінаю... Мы ж, дурні, з цябе ў школе смяяліся. І. Ведаеш. Як цябе называлі? “Тармазнутаю”! Я ж тады не ведала, хто твой бацька... Уяўляю. Якімі вачыма ты тады на нас усіх глядзела?! Уяўляю. Каб не “Талака”, яб пэўна дасюль засталася сляпым кратом. А цяпер ведаю, што трэба рабіць... Я сёлета цэлыя два класы сваім дзецям у нашым мікрараёне выбіла. У дзвюх школах. На выбар. Цэлы месяц з плакатам каля райана прастаяла, але выбіла! Праўда, у класе тым дзеці ўсё роўна на перапынках па-руску гавораць. І мае. Гляджу, пачынаюць пад іх падрабляцца... А ў цябе дзеці ёсць?

— Я не замужам.

— А ў мяне муж скульптар. Генік Лозка. Можа, чула?

Алеся адчула, што чырванее. Непрыемна.

— Ведаю. Я з ім у вучылішчы разам вучылася.

— Праўда?! Я яму толькі што ў майстэрню званіла. Заказ яму новыдалі: новыя гербы трэба для пасольстваў нашых за мяжою зрабіць. Некалькі тысяч долараў за кожны абяцаюць.Ты запішы наш тэлефон. І заходзь. Абавязкова заходзь.

Алеся запісала. З абсалютнай упэўненасцю, што не пазвоніць і не зойдзе ніколі. У яе наперадзе ізноў метро, перапоўнены тралейбус.

У анёла-ахоўніка Крылы спякліся...

Наступны прыпынак — школа.

Усю дарогу прыпынкі абвяшчаюць па-беларуску. Як хацелася падарыць гэтай упартай звонкагалосай дзяўчыне за рулём кветкі! І самой загаварыць па-беларуску. Але — не. Алеся, як заўжды, спыталася нейтральна:

— Вы выходзіце?

— Так.

Знаёмыя светлыя вочы. Вытанчаны. Крыху нервовы твар. Захлынуцца можна. Гэта ж той самы паэт, бард, які спявае такія праніклівыя, пранізлівыя песні. Яна ж пазаўчора была на ягоным вечары.

Тралейбус спыніўся. Яна выйшла. Ён падаў ёй руку. Мяккая, моцная яна ў яго. Як ва ўсіх сапраўдных творцаў. Гэта ён спяваў пра анёла. Нешта светлае і трывожнае.

— А вы, даруйце, не Алеся?

Няма моцы дыхнуць... Яна не можа пераадолець сваю немую роспач.

Спадар Паэт, прашу Вас, пачакайце. Не знікайце з яе жыцця. Не раставайце ў гэтым слотным восеньскім змроку. Яна зараз выплыве. Яна загаворыць. Яна заспявае... Яна ж так хоча жыць...

“ВОЖЫК”
Таямніца нашай душы — Вожык, ты чаму калючы? Гэтак колешся балюча? — Бо ваўкі, лісы, мядзведзі — не найлепшыя суседзі! (З беларускага “Буквара”)

Ягоныя скульптуры, здавалася, былі не вылеплены, а высечаны, нават з такіх падатных, мяккіх гліны і пластыліну. Іх лёгка было пазнаць па неўтаймоўным рытме вострых вуглоў і ламаных ліній — насаджаныя вертыкальан косы касінераў, стрэльбы паляўнічых. Ды што там, нават паэт, нават Максім Багдановіч у яго цалкам пазбаўлены мяккасці і разважнасці — ен помнік, а суцэльны камяк жывых нерваў. “Ён больш падобны на цябе самога, чым на Максіма Багдановіча...” — казалі ўсе ў адзін голас. Рэзкі паварот галавы, злом локця,імклівыя музычныя пальцы — усё, усё падначалена рытму “Пагоні” — акурат гэтага і ніякага іншага верша... І яна ж, гэтая “Пагоня”, таксама ляціць, адлятае да зор.. Адсюль, з зямлі зоры здаюцца халоднымі і калючымі.

Ну і хай сабе. Ён, Рыгор Кляшчук, ніколі, нават у далёкім маленстве, ніколі н емарыў быць касманаўтам. Зоркі на тое і зоркі, каб заставацца далёкімі і недасяжнымі...

І раптам, для сябе самога нечакана, ён прывёз з бабулінай, цяпер ужо, пэўна, назаўжды закінутай, дамоўкі яблыневую галіну, без кветак, без лісця, без кары, — адно гладкае, як камень. Маўклівае дрэва. Мама злавалася, казала: “Не бяры, у нас жа радыяцыя! Нам што, мы старыя, нам паміраць, а табе ж яшчэ жыць і жыць. У цябе ждзеткі быць мусяць...” А ён не паслухаўся, і вось выразаў з той яблыневай галіны гэтую аголеную дзяўчынку з распушчанымі, вакол станіка абвітымі густымі косамі... І цяпер сядзіць у майстэрні і шліфуе, шліфуе яе да самазабыцця. Дзяўчынка-ікэбана.Яблынька ў мніяцюры. Ёй яшчэ квітнець і квінець... І чаго б гэта ён раптам з гліны, каменю перайшоў на дрэва... Такое цёплае, мяккае, жывое... І чаго б гэта...

Гэтаю вясною ён перастаў бачыць сэнс у амаль штомесячных “ходках” на мітынгі. І настаўнк, ягоны любімы настаўнік беларускай мовы і літаратуры, з якога ўсё і пачалося, цяпер вядомы паэт, з’ехаў за мяжу. А.В. Наш шаноўны А.В..

А.В. расказваў ім пра мову, як пра жывога чалавека, як пра жанчыну расказваў. І хто паверыць, што яны ў вясковай школцы ведалі не толькі пра “трасянку” і “афіцыёз”, але і пра “тарашкевіцу”. І мяккі знак уяўляўся ім дыяментам у яе кароне. А вечар Максіма Багдановіча... У якім гэта класе было? Сёмым ці восьмым? Яны са свечкамі ўзыходзілі на другі паверх, яны блукалі, як зоркі ў Сусвеце. І там, у аздобленым бялюткімі вышыванымі ручнікамі кабінеце, чыталі вершы і слухалі песні з песнямі Данчыка. Длёкі і недасяжны, зорны голас. Гэта А.В., убачыўшы, як ён, Рыгор, малюе, сам завёз яго ў сталіцу, пазнаёміў са сваім сябрам-мастаком, дапамог паступіць у мастацкую вучэльню, а потым і ў Акадэмію мастацтваў. Не, у акадэмію ён паступаў ужо сам, ён ужо ведаў, што будзе скульптарам...

Поделиться с друзьями: