Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Сакрамэнта

Багданава Галіна

Шрифт:

Настаўнік таксама перабраўся ў сталіцу, выдаў некалькі цудоўных зборнікаў вершаў, а цяпер вось з’ехаў за мяжу. З’ехаў, нават не развітаўшыся.

І цяпер у ягоных, Рыгоравых руках толькі вось гэтая яблыневая дзяўчынка. Васковая свечачка, поўная нязбытнай асалоды сама дасканаласць...

І тут раптам званок, рэзкі званок. І на парозе сястра, яго родная сястра Васіліна. Якая цяпервучыцца ў педвучылішчы і просіць хоць на людзях называць яеЛінай... Зноў стрыжаная, рудыя фарбаваныя валасы тырчаць у розныя бакі. Вочы падведзены рэзка, з выклікам, всны і пазногці яркія, “вырві вока”... а з ёю дзве пажылыя жанчыны. Як і яна, яркія, фарбаваныя, у скуранках — у адной куртка, у другой плашч. У такую гарачыню — у скуранках... Ну проста камісаркі. Яны зайшлі

і з аднолькавымі, ненатуральнымі, нацягнутымі ўсмешкамі, ад якіх яго заўжды проста блажыла, сказалі:

— Здравствуйте!

І Васіліна. якая з ім, і з ягонымі сябрамі гаварыла хаця б на “трасянцы”, “зачірікала” таксама ненатуральна, нацягнута, няшчыра. Яна, як гаспадыня, пачала вадзіць жанчын па майстэрні, ад працы да працы, пачала тлумачыць, тлумачыць так, як яна сама разумела. І пра вылеплены з пластыліну вастраверхі гатычын касцёл, і пра выразаныя для гэтага касцёла з дрэва скульптуры святых, і пра Маці Боскую, т пра касінераў, і пра вершніка з мячом, і пра... Ён маўчаў, схаваў пад стол яблыневую дзяўчынку і. Не ведаючы, дзе падзець рукі, у рэшце рэшт склаў, сашчапіў іх ан грудзях і ўжо гатовы быў адключыцца, думаць пра сваё. Але Васіліна падвяла іх да Максіма Багдановіча...

— Это Богдановіч? Совсем не похож...—як яму падалося, скептычна, нават грэбліва сказала тая, што была ў доўгім скураным плашчы.

І ён не стрымаўся:

— А вы што. Былі з ім знаёмыя?

— Нет. Но я же відела его на фотографіі.

— А можа, гэта былі не ягоныя фатаграфіі...

А далей... Далей пачлося рэзкае і непрыемнае. Ён загаварыў сам. Ён пачаў расказваць ім пра Мінск, пра іхні ж Мінск, пра Нямігу, пра Траецкую гару...

— Як. Вы ўсё жыццё пражылі ў Мінску і не ведаеце, дзе занходзіцца Траецкая гара?! Ды як жа вам не сорамна! Дарэчы, а дзе вы працуеце?

— Мы педагогі...

— Ах, дык вы яшчэ педагогі! Чаму ж вы можаце каго навучыць?

— Нам не было кому рассказать обо всем этом...

— Ды я сам, я прыехаў з вёскі і сам ывучаў гісторыю, і Беларусі, і Мінска... А вы, педагогі, мінчанкі, і... Сорамна, проста сорамна!

Васіліна, апараная ягоным крыкам, знямела. Потым паспрабавала яго спыніць. Але ён ужо не мог супакоіцца і, пырскаючы слінай, размахваючы рукамі, не гаварыў, а крычаў пра тое, што калі нават педагогі не ведаюць і не хочуць ведаць сваёй гісторыі, яны ніколі не выхаваюць патрыётаў, проста нармальных людзей не выхаваюць. Яны здольныя выхаваць толькі манкуртаў!

Жанчыны зачырванеліся, падціснулі вусны і, не развітаўшыся, пайшлі.

Васіліна вярнулася ў майстэрню літаральна праз нклькі хвілін, кінулася на канапу і расплакалася. Яна ўсхліпвала і, глытаючы словы, усё спрабавала ншта яму растлумачыць...

— Што ж ты нарабў! Жорсткі, бессардэчны! Ы гэта ж загадчыца і метадыст з таго садка, уды мяне хацелі ўзяць на працу. Яны ж проста разгубіліся... Ты б чуў, як іх распякала інспектарка з райана за тое, што планы дасюль пішуць па-беларуску! Тыб чуў. Ды ў Мінску гэта можа адзіны садок, дзе сёння вывучаюць беларускую культуру, дзе ёсць “Белврусая хатка”, вышываныя ручнікі і гліняны посуд, дзе гурток беларускай мовы працуе, дзе віктарыны па гісторыі і культуры праводзяць, дзе дзецям нават пра твае творы расказвалі... А ты...

Рыгор стаяў і не ведаў, як, чым яе супакоіць... Ды не, ён ужо нічым не зможа яе супакоіць. І тыя пайшлі пакрыўджаныя. Гэта ён — ад бяссілля, пеэўна ж — ад уласнага бяссілля, сабе самому ён можа прызнацца ў гэтым.

Сабе самому і больш нікому. Але як, што цяпер рабіць?.. А.В.. так, гэта А.А. на нейкай вечарыне казаў, што дзеячы беларускай культуры, адраджэнцы, мусяць адчуваць сябе сёння не індзейцамі, для якіх трэба ствараць рэзервацыі, а атамамі, у якіх закладзена наймагутная сіла...Вось-вось, нервы ў яго сапраўды атамныя, і выбухнуў ён, як Чарнобыль...

Змяркалася. У майстэрню, хваля за хваляю наплывала задумлівае шэра-блакітнае вечаровае святло. Было ў гэтым святле нешта незямное, нешта касмічнае. І ягоныя скульптуры ператвараліся ў здані, строгія, калючыя здані. А

Васіліна ўсё не падымалася, хліпала, ледзь чутна, але ўсё яшчэ хліпала. І ён стаяў, абапёршыся на стол: сашчапіўшы на грудзях рукі, не маючы сілы падысці, суцешыць, папрасіць прабачэння... А можа, ён проста баіцца, што Васіліна не захоча яго слухаць, зноў расплачацца, скажа яму нешта рэзкае, крыўднае, чаго ён ёй ужо ніколі не даруе...

Таму ён стаяў і ўспамінаў, як адўным-даўно, у маленстве, як бы нават у нейкім іншым жыцці, яны з Васілінаю, Васілінкаю, — у кароценькай сукенцы, з дзвюм смешнымі, тоненькімі коскамі, — пайшлі разам у лес па грыыб і сустрэлі вожыка. Ён чмыхаў, хаваў свае бліскучыя вочкі, сваю ыску ў іголкі, скручваўся ў клубочак, але яны ўсё роўна ўзялі яго ў шапку і прынеслі дамоў.

І калі вожык праз нейкі час усё ж даверыўся ім, калі ён піў са сподачка малако, яны з Васілінкаю паспрабавалі яго пагладзіць... І вожыка, аказваецца, можна пагладзіць, калі ён не натапырвае іголкі...

— Ты памятаеш, — Рыгор ажно не паверыў, што Васіліна паднялася, яна ўжо сядзела на канапе, — ты памятаеш, як мы з табою хадзілі ў лес і прынеслі дадому вожыка? Я. ведаеш, пра што падумала? Навошта тады мы занеслі яго назад, у лес? Усё роўна той лес потым зсыпала радыяцыяй... І што там цяпер робіць наш вожык? За калючым дротам... Можа, аблез зусім. Аблазяць жа ад радыяцыі сабакі, можа, і вожык аблез... Уяўляеш, лысы вожык, без іголак, зусім не колецца...

— Каб вожыкі не калоліся, яны б даўно вымерлі. Нельга вожыкам не калоцца. Нельга...

— Ты чаму не голішся? Зарос, як бомж...

Васіліна запаліла святло, яна, задвалася, ужо перастала злавацца. Але цяпер яму як ніколі хацелася, ён быў гатовы на каленячх прасіць у яе прабачэння. І яшчэ... Ён зараз пакажа... Ён зараз ёй першай пакажа тую дзяўчынку.якую ён выразаў з атручанай радыяцыяй яблыневай галіны...

ВАСІЛЬ І ВАСІЛІНА

Легенда вяртання імёнаў

Гэтых яркіх, таленавітых дзяўчат-жывапісцаў у дзевяностыя гады добра ведалі ў нашым мастацкім свеце. Рэдкі выпадак — прырода падарыла кожнай з блізнят моцны, непаўторны талент. Я нават у свой час пісала пра іх у “Маладосці”. Як зараз перад вачыма іх дыпломныя карціны—Ларысін зімовы ранак з крамяністым ружовым небасхілам, казачна заінелымі дрэўцамі і надзьмутымі як шарыкі, снегірамі, і Святланін задумлівы зноў жа зімовы лясны надвячорак з мяккімі ліловымі ценямі ад разлапістых ялінаў, пухнатых, заснежаных... З-пад тых ценяў было не выбрацца...

Ліловым, імглістым снегам засыала і шапку, і паліто. І нават пальчаткі, мае мякенькія шэранькія пальчаткі... Ніводная сняжынка не паўтарала сваю сястрычку. У кожнай была свая, непаўтораня карункавая спаднічка, свая ўласная манера рухацца, свой адметны шэпт... Я стаяла на прыпынку, разглядала гэтыя ліловыя ў вечаровым ятле сняжынкі і ніяк не магла пазбыцца прыкрасці, пакутвала ад таго, што сёння пакрыўдзіла, моцна пакрыўдзіла Ларысіых дзяцей. Я не змагла, у мяне не атрымалася, а яны ж спецыяльна папрасілі мяне перад урокам літаратуры, нават свае першыя ў жыцці новенькія пашпарты паказалі і папярэдзілі, што іх трэба называць па-новаму — Саша і Маша. Я згодна кіўнула, а пачала правяраць па журналу, хто ёсць, і чыста механічна сказала, як і раней: “Акаеў Асламбек — ёсць, Акаева Мар’ям — ёсць...” І адразу, нават не ўбачыла, адчула, што і ў аднаго, і ў другога ў вачах, у іх цёмных, па-ўсходняму прыплюснутых вачах, на іх смуглявых тварыках застыла безнадзейнасць. Скразняк ляпнуў дзвярыма. Душы зачыніліся. А ў класе хтосьці хмыкнуў. Маўляў, перапісвай-не перапісвай імя, бацькоў не перапішаш. Ні Асламбек, ні мар’ям не паправілі мяне. І я не паправілася, не папрасіла ў іх прабачэння. Урок скончыўся. Урокі скончыліся. І вось ужо ранні снежаньскі вечар, і я стаю на прыпынку, мерзну, чакаю аўтобуса, у які яшчэ паспрабуй упіхніся... Саша і Маша... Значыць, Ларыса вырашыла для сябе качаткова, больш не паедзе ў Казахстан, і дзяцей туды не адправіць.

Поделиться с друзьями: