Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Сакрамэнта

Багданава Галіна

Шрифт:

— Ты чаго ў цемры сядзіш? — здзівіўся Пеця. — Можа, пайшлі са мною да Святланы?

— Яна мяне не зарашала... — ціха сказаў Павел.

— Але ж гэтая ружа для яе? Дзе ты яе, дарэчы, узяў? Я ажно на праспект з’ездзіў, і нідзе ружаў не знайшоў.

— Ты ідзі, Пеця, ідзі...

— Ну, як хочаш...

Пеця забраў прыгожа запакаваны падарунак. Які, аказваецца, хаваў тут, пад сталом і выйшаў...

А праз некалькі хвілін услед за ім пайшоў Павел. Ён так і не рашыўся ўзяць з сабою ружу.

Ад хвалявання яго хапіла толькі на тое, каб пастукацца ў дзверы, і папрасіць Святлану выйсці. Яна ледзь стрымала смяшок, які зараз жа завіс у ейным кпіне-паглядзе, паціснула плячыма і, узяўшы за руку аліну, выцягнула яе

з-за стала разам з сабою. Як толькі яны выйшлі ў калідор, за дзвярыма ў пакоі рассыпаўся зняважлівы смех. Гэты смех арэхавым рэхам гучаў у Паўла ў вушах, пакуль яны ішлі ў мастацкі корпус, да майстэрні — ён у кедах і спартыўным касцюме наперадзе, Святлана з алінай, заручкі ззаду. Ключ, як заўжды, доўга пракручваўся ў замку, не адмыкаў. Нарэшце дзверы паддаліся. Павел зайшоў першым, хацеў усё зрабіць у змроку, але чамусьці запаліў святло. Узяў ружу, рэзка выхапіўшы яе з бутэлькі, працягнуў Святлане і ... збіраўся ж нешта сказаць, нешта вельмі важнае, але падняў вочы і ўбачыў, што Святлана заружавелася. Яна цяпер не была падобная на белую ружу і паглядала кпліва, зусім не так яму марылася, зусім не пяшчотна.

І яму адразу зрабілася ніякавата. Ён адчуў недарэчнасць свайго зношанага, запэцканага глінай спартыўнага касцюма, падраных кедаў, сабраных у хвосцік валасоў, і белая ружа чамусьці зніякавела, сцялася, і яму нават падалося, падвяла ў яе тонкіх пальцах... Павел не пачуў, ці сказала Святлана дзякуй, ен заўважыў, як выслізнула з майстэрні аліна. Ведаў толькі, што Святлана незапрасіла яго да сябе. Ён застаўся. Але па тым, што праз некалькі хвілін у майстэрню вярнуўся Пеця, па ягоным спачувальынм паглядзе ён нават не зразумеў, адчуў, як яго і ягоную ружу там, у Святланы абгаворвалі. Ды што там, яны здзекваліся, абсмейвалі так, што Пецю зрабілася ніякавата, і ён вымушаны быў пайсці...

Адзіны чалавек, хто тады, за сталом паводзіў сябе чалавечна, была Аліна. Яна спыніла смех сваім ціхім:

— А я б была шчасліваю, каб мне хто-небудзь падарыў на дзень нараджэння белую ружу.

І выйшла. А ўжо потым выйшаў Пеця.

Але тады ён так і не адважыўся да яе падыйсці.

А Павел цяпер штодня, ад сняданку, і да вечара быў пад прыцэлам некалькіх пар кплівых вачэй. Аданкласніцы, ды і аднакласнікі, з тых, што былі на дні нараджэння, і тыя, каму расказалі, стралялі ў Паўла, ён гэта адчуваў скурай, яны стралялі ў яго і іранічнымі позіркамі, і смяшкамі, і жэстамі. А то і словамі... “І на якой памыйцы ён табе, Светка, тую кветку занйшоў?!” Душа ўжо была як рэшата. А яны ўсё бачылі, адчувалі. Як яму балюча, і не сунімаліся.

Самым непрыемным было тое, што Паўлу не было з кім падзяліцца. Да споведзі ў кедах у мароз не дойдзеш. А Слава зусім перастаў прыязджаць. Нават кнігу пра Афон незабраў. Сонца ўзыходзіла позна. Урокі. Абед. І зноў цёмна. Павел па-ранейшаму суткамі не выходзіў з інтэрната. Бабуля напісала, што ўсе грошы. Якія ёй як апякунцы выплацілі на яго, аддала дзядзьку, які паехаў кудысьці на Поўнач у заробкі. “Вось прыедзе, машыну сабе купіць. І мы адразу да цябе, Паўлічак, прыедзем...”

Цемра. Мароз. Завея. І ў майстэрню без курткі не зайсці. Вось тады ён і пачаў ляпіць з белага шамоту свайго “Нявольніка”. Чалавек са звяшанымі за спіною і паднятымі ўгору рукамі, укленчыў і прыпаў галавою да ўласных каленяў. Чалавек гэты быў так зроблены, што здаля бачыліся з’яднаныя ў адзіную сістэму шар і ўзнесеная вяршыняй да нябёсаў піраміда. Гэта быў таемны знак, і гэта быў спакутаваны чалавек, што ўзносіў малітву да Бога...

А на праглядзе камісія хацела ставіць яму тройку. І тады іх выкладчык, Мікалай Рыгоравіч, узяў Паўлаву работу ў рукі. Як немаўля, узяў у рукі і горача спытаў:

— А хто з Саюза мастакоў сёння зробіць такі твор?! Вы ведаеце, што тут яднаюцца абсалютная дынаміка шара і абсалютная статыка піраміды. Ці вы не бачыце гэтага? Гэта ж геніяльны, нават не творчы, а

матэматычны ход.

Што ў Ляснога, дарэчы, па матэматыцы? — спытаўся ён у выхавацельніцы, Станіславы Паўлаўны, якая стаяла побач.

А тая ўсміхнулася:

— Два. І калі цяпер па мастацкіх дысцыплінах будуць тройкі, будзем ставіць на педсавеце пытанне пра адлічэнне...

— Гэтага не можа быць! Я сам скончыў матэматычную школу. Ён ж агеній. Можа ён мысліць цэласнымі вобразамі, і яго трэба навучыць дэталізаваць тое, што ён успрымае, як непарушнае цэлае. Гэта ж ваш абавязак навучыць яго рашаць задачы!

Яго апошняя фраза завісла ў мёртвай цішыні. Толькі “Нявольнік”, укленчыўшы, маліў... Але ж ці чуў хто тое маленне...

Побач стаялі работы Пятра родзькіна. Ён і Яна, у нейкай беспаветранай прасторы, у бязважкасці, прыпаўшы адно да аднаго вуснамі, узляталі, адрываліся ад зямлі, утваралі дзіўнае нябеснае кола. “Пацалунак”. Так называлася яго кампазіцыя. Мікалай Рыгоравіч зноў быў гатовы бараніць свайго вучня. Але, тут, на дзіва, усё прайшло гладка.

На навагоднюю дыскатэку ні Павел, ні Пеця не засталіся. Адразу пасля прагляду паехалі дамоў.

Паўла ўратавала Пецева мама, якая купіла Пецю новыя чалавікі, а старыя яны аддалі Паўлу. На дарогу пазычыла станіслава Паўлаўна. Не магла ж яна яго аднаго пакінуць н аканікулы ў школе.

У бабулі зноў быў п’яны дзядзька, які, здаецца, ні ў якія заробкі не ездзіў. Ён сядзеў на кухні з нейкаю сваёй сяброўкай, яны пілі і гучна нешта абмяркоўвалі.

Павел пайшоў у залу. Па тэлевізары пвыступала ласкавая, усмешлівая, элегантна апранутая кабета:

— Да Новага года, да Ражкства Хрыстова яшчэ ёсць час. Скажыце, напішыце сваім каханым, што яны для вас значаць. І яны будуць ведаць, што не дарма з’явіліся на гэты свет, што ёсць хтосьці, для каго яны святло ў вакне. Я не абяцаю, што вам адкажуць узаемнасцю, але, мож атак стацца, ваш званок, ці ваш ліст калісьці ўратуе вашай кахаанй ці каханаму жыццё. Пакрыўдзіць яго хтосьці, жыць яму ці ёй не захочацца, а перачытаюць ваш ліст і...

У той вечар Павел напісаў Святлане. Павіншаваў з Новым годам. І паслаў свае вершы, якіх сабраўся цэлы сшытак...

Я блукаў па тваіх слядах І глытаў горкі дым расстання, Птушка шчасця села на дах, Толькі нашай яна ці стане?..

Адправіў, вярнуўся з пошты, пазваніў Пеця, павіншаваў з надыходзячым Новым годам і сказаў:

— А я Аліне ўсё напісаў. Яшчэ калі ад’язджалі, аддаў. І яна мне адказала. Напісала, што ўсю ноч перачытвала і плакала. Ад шчасця. Яна, аказваецца, памятае, што роўна год назад, яна так мне і напісала: “Год, трыста шасцьдзесят пяць дзён таму назад, ты напісаў маё імя на снезе пад нашым акном. Я тады ўсё зразумела. Але н еведала, як табе адказаць” Ты не паверыш, Пашка, не паверыш, я зараз еду да яе сустракаць Новы год.

Павел таксама сустракаў Новы год у светлым мроіве надзеі. Ён выйшаў на вуліцу. І ў нейкае імгненне стала ціха-ціха. Падаў снег, а яму здавалася, што гэта ападаюць пялёсткі, белыя, цёплыя. Жывыя. Яны кружацца і ператвараюцца ў мяккія хвалістыя валасы, якія, працягні руку, можна пагладзіць. І ён загадаў жаданне. Такое, што нікому не скажаш. Нават святару. Толькі ж, каб збылося, каб спраўдзілася...

Канікулы скончыліся. Павел вяртаўся ўМінск на дзень пазней, не было білетаў.

А па дарозе ў школу заўважыў сінічку, якая ўвесь час, быццам дражнячы, скакала перад ім. І яму так захацелася злвіць гэты жвавы жаўтлявы камячок, пакласці ў каробачку і падарыць Святлане. Ён нават паставіў сумку, нахіліўся, працягнуў рукі. Але сінічка пырхнула і...

Поделиться с друзьями: