Сакрамэнта
Шрифт:
А сп’янелым бацькам тым часам проста тут, за столікамі паказвалі фільмы. І яны, хто з бакалам шампанскага, хто з бутэрбродам, прагна ўглядаліся у залюстроўе экрана, дзе цёплы ветрык расхінаў блакітныя фіранкі і меладычна пазвоньвала крыштальная люстра... Элегантная маладая настаўніца мякка ступала па пухнатым дыване і брал аз паліцы томік Пушкіна. Сп’янелыя бацькі доўга спрачаліся, хто такі Пушкін, і папракалі адно аднаго, як можна было забыцца, што на вокны трэба вешаць фіранкі, на падлогу — класці дыван, а лямпачку Ільіча варта закрыць ну калі не люстраю, дык хаця б плафонам, а не старою газетай. Хоць усё роўна. Колькі ні працуй, грошай ледзь хапае на ежу.
У
Жанчына, як ні старалася, не стрымала слёз. Не паспела. Значыць, не паспела.
Колькі гадоў яна, пераадольваючы вечную нястачу, збірала, пераводзіла ў валюту грошы — каб было за што купіць ложачак, калясачку, пялюшкі... Колькі абразлівых слоў і паглядаў сцярпела, калі стала відаць, што адна, бязмужняя, выношвае дзіцёнка. Ад каханага ж, каханага чалавека дзіцёнка. Але хто ўжо у іх горадзе памятаў, што такое каханне? Ад холаду і голаду нават самыя вытанчаныя натуры звярэюць. Што ўжо казаць пра простых смяротных. Яна закрыла вочы рукамі і заплакала наўзрыд. Але і цяпер ніхто не звярнуў на яе ўвагі. Бармэн выставіў новы паднос з віскі і шампанскім.
Можна было б, вядома, не паслухацца, не ісці, як было загадана ў пастанове, ні на які спарон. Можна было рызыкнуць. Паехаць за мяжу, у рэшце рэшт. Але яна з самага маленства, заўжды выконвала ўсе загады і пастановы.
Амаль што казка канца мінулага тысячагоддзя
За расстаўленыя на траўцы столікі. Пад святочныя парасонікі садзіліся новыя людзі, — хто з кока-колаю, хто з півам, а хто да таго ж яшчэ і з лешчыкам ці з воблаю. І, вядома ж, не звярталі яны ўвагі на дзве пустыя пляшкі з-пад піва, што нудзіліся ля сметніцы.
— Ох-хо-хо, — уздыхала празрыстая, — і чаму нас не занеслі назад, на прылавак? Стаялі б сабе ў скрыні, разам з усімі, у цянёчку, і, галоўнае, дакладна ведалі б свой лёс. Завязуць на завод, памыюць, нальюць у цябе свежае піва, закаркуюць як след і зноў — у магазін, ці вось на такое свята, да людзей. А то стой тут, бойся, каб не пабілі...
— А ўсё таму, што мы з табою неэканомным людзям трапілі, — падтаквала ёй Зялёненькая; — аддалі б яны нас, дык хоць колькі б тысяч атрымалі назад. Тысяча да тысячы, глядзіш, і яшчэ на бутэлечку піва выйшла б...
— Ой, ну ты скажаш, на бутэлечку... Ды мой, той, што сёння мяне цалаваў, ён жа...—Празрыстая задумліва сціхла і вымавіла з таемным прыдыханнем: — Ён жа... Ведаеш, які круты... ён жа, я сама чула, хваліўся свайму шафёру, ці, можа, целаахоўніку, што жонку сваю ў шампанскім купае... У яго ў катэджы — і аранжарэя, і тэрарыум са змеямі, і джакузі з шампанскім...
— І што, змеі таксама ў шампанскім плаваюць?
— Ды не змеі, а жонка ягоная, другая ці трэцяя, я не зразумела,
ну, адным словам, жонка яго маладая ў шампанскім купаецца...— А змеі, ты ж казала, акварыум са змеямі...
— Не акварыум, а тэрарыум! Цёмная ты і ёсць цёмная...
— Я не цёмная, — не здавалася Зялёненькая. — я смарагдавая, па-руску, “изумрудная”. І піва, калі ў мяне наліваюць, яно таксама робіцца смарагдавым... І ўвогуле, нават модніцы цяпер любяць бутэлечны колер, не празрысты, а зялёненькі...
— Выхваляешся, як усё адно ты долар, а не бутэлька... Ух, я сёння долараў бачыла... Пацалаваў мяне, значыць, гэты мой “круты”, бізнесмен, і дастае з кішэні пачак, не, нават два пачкі “зялёненькіх” ігэтаму свайму шафёру ці целаахоўніку аддае. “На, бяры, пакуль я добры!” а той руку працягвае, а рука дрыжыць, і зачырванеўся ажно ад хвалявання... Казёл...
— Вось гэта праўда, у казлоў ты сёння за сталом была, у сапраўдных казлоў... Змеі ў акварыуме, жонска ў шампанскім, тэлефон з антэнай. А мяне, мяне сёння цалаваў Паэт. Пацалуе і маўчыць. І нешта такое думае. Вочы ў яго блакітныя, вусікі ледзь прабіваюцца, і нешта такое ён думае. Спачатку чамусьці збялеў, губу закусіў, а потым неяк адразу... паяснеў ягоны твар, нават як бы ўсмешка з’явілася... Нешта шаптаць пачаў. Аловак паламаны з кішэні дастаў, блакноцік і піша, піша нешта, шэпча і піша. Думала, што ён на мяне зусім забыўся. Але не, пашаптаў, запісаў, што яму трэба. Можа радок, можа верш, а можа, і паэму цэлую. І дапіў мяне. Адразу, да донца. Толькі што вось здаваць не панёс, кінуў тут, ля сметніцы.
— Значыць, таксама багаты, як і мой бізнесмен, — задумліва вымавіла Празрыстая.
— Ды што ты! Джынсы падраныя, нават латак няма, і швэдар заношаны. Такая спёка, а ён у швэдары. Але ж паэты, яны з Богам гавораць, іх, нават калі яны бедныя, шанаваць, любіць трэба... Іх крыўдзіць — сябе зневажаць. Твой бізнесмен, колькі ні плаціць за тое, каб яго ахоўвалі ды ў машыне вазілі, а памрэ — і ніхто пра яго не ўспомніць. Змеі распаўзуцца. А жонка з іншым такім самым, як ён, плаваць у шампанскім будзе. А мой Паэт... Можа ён, пацалаваўшы мяне, верш напіша такі, што і праз гады, і рпаз стагоддзі паўтараць яго будуць!
— Ха! Ха-ха! А не дасць мой бізнесмен твайму Паэту зялёненькіх, і ніколі той верш не надрукуюць. Не будзе ў тваго Паэта грошай кніжку сваю выдаць. А мой бзнесмен не дасць, ён такі. Ён лепш сабе яшчэ адну джакузі з шампанскім купіць, чым кніжку нейкага невядомага Паэта выдасць. Ох-хо... Ды што мы спрачаемся? Зараз прыйдзе бомж, які забярэ нас, абліжа, у брудны, смярдзючы свой мех запхне, да такіх жа як мы, беспрытульных гаротніц. І зноў — трасіся ў аўтобусе, стой у чарзе, здавайся. А грошы, грошы тыя, якія за нас той бомж атрымае, хоць бы на што людскае былі патрачаны. А то ж — здасць мех бутэлек, пляшку гарэлкі купіць і — уся ягоная радасць. Несправядліва гэта ўсё-ткі, цэлы мех піўных бутэлек дзеля адной адзінай пляшкі гарэлкі.
— Ды не, - задумліва запярэчыла Зялёненькая. — За мех, пэўна, можна дзве,а то і тры пляшкі гарэлкі купіць...
— Ну, гэта гледзячы які мех...
— Ужо лепш бы не бомж-п’яніца, а бабулька якая падабрала, нават нас абедзвюх ёй бы н ахлеб хапіла. Мяне аднойчы падабрала адна такая... Ля царквы, казала, міласціну просіць. А сама. Сама. Не паверыш, настаўніцаю працавала, у вайну, у эвакуацыі дзяцей вучыла. Потым тут, у горадзе. Гісторыю выкладала. Праўда, замуж не выйшла, дзяцей у яе не было. Ну, але ж за жыццё на ашчаднай кніжцы яна некалькі тысяч сабрала. А грошы абясцэніліся, цяпер хіба толькі на буханку хлеба хап...