Сакрамэнта
Шрифт:
Кассіяпея цешылася ў палацы. А прыкутая да скалы юная Андрамеда з жахам чакала, калі ж з глыбіні вынырне пачварны Кіт і праглыне яе. Каб не Персей, загінула б, так і не спазнаўшы кахання, шчасця, якое скраў у яе ўласны бацька...
Персей быў героем. Ён лётаў па свеце і здзяйсняў подзвігі. Нарэшце, на самым краі света, ён натрапіў на востраў, дзе жылі тры жанчыны-пачвары — гаргоны, у якіх замест валасоў быў клубок змей. Варта было гаргонам кінуць на каго-небудзь свой позірк, і той зараз жа ператвараўся ў камень. Персей захацеў перамагчы хоць адну з іх. І не прыдумаў нічога лепшага, як дачакацца, пакуль тыя заснуць і адсекчы адной з іх па імені Мядуза галаву. У тое ж імгненне з яе цела вылецеў крылаты конь Пегас, на якім і даляцеў Персей да Эфіёпіі, дзе заўважыў прыкутую да скалы Андрамеду. Кіт вось-вось гатовы быў праглынуць яе. Ды толькі ў руках Персея засталася галава гаргоны Мядузы. І мёртвая, яна не страціла сваёй
Узнёслы, светлы разбег гукаў. Стройныя антычныя калоны, бясконцы, заліты сонцам калідор... Моцарт — самы “сонечны” кампазітар. Сонечны... Зараз там, дзе я жыву, на Зямлі, на Беларусі ўзыйдзе сонца...
Яно выкаціцца з-за лесу, ахутанае ружовым туманам, падміргне і адорыць цяплом усё жывое. Раса адзавецца вясёлкавым граннем на мяккай траве, кветках, у густой лістоце кустоў і дрэваў. Нават колкія ялінкі і хвоі зайграюць расою. У птушак ад хвалявання перахопіць голас. А потым яны заспяваюць, ствараючы з музычных пераліваў, нецярплівага пошчыку, лёгкіх усхліпаў і светлага сакатання непаўторную музыку нашай з імі Бацькаўшчыны, музыку, якую людзі могуць пачуць і паўтарыць, прамаўляючы на мове сваіх бацькоў, на мове сваёй зямлі. Дзіўна, я чытала, што на Беларусі быў час, калі некаторыя не хацелі, саромеліся гаварыць па-беларуску... Вось зараз, каб мне выплысці з зорнай калыскі Вялікай Мыдзведзіцы, каб не памыліцца. І трапіць на Беларусь, а не ў Германію, ці Францыю, я мушу заспяваць, зайграць на сваім белым раялі бабуліну, маміну калыханку...
Люлі, люлі, люлі, Дзеткі ўсе паснулі...2. Сад роспачы
Самотная прыпавесць постперабудовы
Не хадзі ты, дзядзька багаты,
Дзе галота п’е!
Два племені, два народы ніхто не памятаў ужо, колькі стагоддзяў жылі непадалёк адзін ад аднаго. Адзін скрозь вякі мацаваў, гартаваў свой Дух, і яго назвалі Народам Моцнага Духу. Другі, надта й не дбаючы, ад прыроды быў надзелены Вялікаю Душой, і яго нараклі Народам Вялікае Душы.
Дух першага праз пэўную колькасць гадоў зрабіўся настолькі моцным, што яго час ад часу даводзілася выпускаць. І тое, што ўсе суседзі рабілі саромеючыся і пераважна ў прыбіральні, Людзі Моцнага Духу дазвалялі сабе рабіць пры ўсіх, дзеля чаго нават вынайшлі крэслы і зэдлікі з дзіркамі ( мы купляем падобныя нашым малым хадзіць н агаршчок). Што ж датычыць Велічы Душы другога народа, то яна паступова (падкрэсліваю, сама па сабе) дасягнула гэткіх памераў, што народу пачало здавацца, ён не здолее ўтрымаць яе самастойна, і пачаў ён гарнуцца то да суседзяў з Душою Больш Разняволенай, то да суседзяў з Душою Больш Шырокаю...
І толькі лепшыя з лепшых Вялікадушныя падарожнічалі далей, цікавіліся, што ж робіцца ў іншых народаў, у тым ліку і ў Народа моцнага Духам. А там ужо внайшлі машыну для друкавання кніжак, і адзін Чалавек Вялікае Душы хутка засвоіў гэтае майстэрства. Не дзеля ўласнае славы і прыбытку, а адзінае дзеля прасвятлення, ачышчэння ды ўмацавання напраўду Вялікае Душы свайго народа, дзеля таго, каб спраўдзіўся наканаваны яму Богам зорны лёс.
Ды толькі пэўна Вялікая Душа даецца не дзеля вялікіх ведаў, а дзеля вялікага болю. Гэты боль скрозь усе гістарычныя ды асабістыя несправядлівасці, скрозь войны, хваробы, што жорсткімі хвалямі безвыходнасці праносіліся, руйнавалі і так не надта шчодрую зямлю, дзе жыў, нікога не крыўдзячы. Працуючы да сёмага поту і спяваючы тужлівыя, светлыя свае песні Народ Вялікае Душы, гэты больш паглынаў, глушыў усё і найперш жаданне нешта спазнаваць, перайначваць у гэтым ці тое Богам, ці тое Д’яблам падораным жыцці. Народ Вялікае Душы гарнуўся па-ранейшаму то да суседзяў справа, то да суседзяў злева, вучыўся гаварыць на іхніх мовах, спяваць іхнія песні, ды што там. Шчодр аадорваў суседзяў мастакамі, паэтамі, музыкамі. Акцёрамі, а яшчэ, глушачы свой лёсам наканаваны вялікі боль, шмат піў і маліўся. Пілі пераважна мужчыны. Маліліся за іх, за сябе, за дзяцей жанчыны. Толькі лепшыя з лепшых, мацнейшыя з мацнейшых спрабавалі вярнуць Вялікай Душы годнасць, выхаваць у
свайго дабрэйшага і шчадрэйшага ў свеце народа Моцны Дух...А між тым, Народ Моцнага Духу, прывучаны да парадку ў жыцці, у думках і пачуццях, ствыарыў дасканалую, падобную на цвёрды празрысты крышталь філасофію, вытанчаную, срэбрам шытую паэзію, глыбокую зорную музыку... І ўсё ж чагосьці не хапала яму ў такім, здавалася ж, заможным. Размераным, ціхамірным жыцці... Ці тое Моцны Дух шукаў выйсця. Ці тое народу не ставала Вялікае Душы. І тады, як там яго звалі старажытныя рымляне, Бог вайны Марс з радасцю прыняў так акуратна, дасканала выхаваных воінаў у свае шэрагі...
Некалькі разоў выдатна ўзброеныя, моцныя духам людзі прыходзілі на зямлю тых, хто меў адно што Вялікую Душу, ды працавітыя рукі (кемнасцю Бог тых, хто працуе, ніколі не абдзяляе). Людзі Моцныя Духам хацелі завесці на чужой зямлі свой ідэальны парадак. А Людзі Вялікае Душы звыкліся падначальвацца не чалавеку, а прыродзе. Яна, гэтая прырода, шматгалосая, шматаблічная, не выносіла нічога стэрыльнага і ідэальнага, яна паўстала. Чужынцы душылі тых, хто не даваў ім выканаць іхнюю, як ім здавалася, найвысакародную місію, серавадародам, яны душылі іх вядоўкамі, голадам, хваробамі, палілі, стралялі, рэзалі, яны вынайшлі цэлыя машыны для знішчэння няскораных, названыя душагубкамі, але Вялікая Душа перамагла Моцны Дух. Больш з атое. Нават тыя, каго Людзі моцнага Духу паспелі вывезці д асябе, нават дзеці, н езважаючы на ўгаворы больш уладкаваных у жыцці іншых насельнікаў планеты, упарта вярталіся дамоў, да разбураных сваіх гнёздаў.
Вялікая Душа перамагла Моцны Дух. Але паражэнне, безнадзейнасць, здараецца, гартуе моцных. А перамога кволіць слабых.
Адзін народ, пераможца, на ўсю сваю Вялікую Душу аплакваў ахвяры і ўпіваўся Перамогаю... Другі ж народ, пераможаны, сцяўшы зубы, захаваўшы што падалей крыўду, пачаў нанова наводзіць ідэальны стэрыльны парадак, хай сабе толькі на сваёй зямлі, у кожным, нават самым маленькім гарадку, у кожнай сям’і. Каб стол быў штодня засцелены крухмальным абрусам, каб хораш апахла нават у прыбіральні, і, галоўнае, каб дзеці, дзеці іх, пераможаных, не страцілі свайго гонару, годнасці, каб і надалей мацавалі, гартавалі яны свой Дух. Ізноў Народ Моцнага Духу зажыў звыклым, багатым, размераным, разлічаным па хвілінах жыццём. Жылі б ды жылі. Але ж вось чуюць, у таго Народа Вялікай Душы, якому яны хацелі ж, хацелі прынесці вызваленне і парадак, зноў усё бязладна. Бяда за бядою.
І тады Народ моцнага Духу ўжо без зброі рушыў да гэтых, іншаг аслова не падбярэш, “недацёпаў”, што гаварылі невядома на якой мове, спявалі невядома якія песні, а пілі, о, пілі яны на святах, хаўтурах, а то і штодня... Што яны пілі, аднаму д’яблу вядома. Не, цяпер Народ Моцнага Духу не вёз з сабою душагубак. Ён добра засвоіў, што нягоды ды страх смерці мацуюць дух, а вось дабрачыннасць, тая кволіць, безнадзейна кволіць душу... Народ Моцнага Духу прывёз і гасцінна расчыніў па ўсіх гарадах і нават вёсках душалоўкі. У гэтых маленькіх крамках на колах было ўсё—цукеркі, жуйкі, яркія часопісы, са старонак якіх самазадаволена ўсміхаліся абсалютна шчаслівыя Людзі Моцнага Духу, былі моцныя напоі для для тых, хто п’е, і таблеткі, каб не радзіліся дзеці для тых, хто займаецца каханнем, было зношанае, але акуратна вымытае і адпрасаванае адзенне, якое кілаграмамі аддавалі амаль за бясплатна.
Ад напоеў у мужчын муціўся розум, слабелі рукі і зусім пераставала балець душа (нехта сцвярджаў, што ў іншых землях гэтыя напоі даюць толькі свінням, каб лепш гадаваліся і не пра што не думалі, калі свінні пра што-небудзь калі-небудзь і думалі, ды хіба ж разбярэш, што там напісана на іхніх каляровых этыкетках!). Ад таблетак жанчынам рабілася мутарна, іх раздражнялі не толькі ўласныя мужы, але і дзеці, ды што там — нават колер шпалераў і фіранак ва ўласнай хаце.
А элегантныя высакалобыя замежныя гандляры, Моцныя духам, багатыя на грошы, гаспадарамі хадзілі па іхнімі дзядамі так і не скоранай зямлі. Яны ахвотна куплялі карціны, каб аздобіць свае добраўпарадкаваныя дамкі на радзіме, яны запрашалі, везлі з сабою зусім збяднелых мясцовых мастакоў і акцёраў, бо сапраўды навошта Народу Вялікай Душы шчэ мастакі і акцёры, анвошта расчульваць, куды ж больш гадаваць яе, гэтую Душу? Яна ж і так гняце, прыгінае да зямлі... Хіба можна лётаць з такімі вялікімі, важкімі крыламі?
Вось у гэты, спрыяльны для моцных Духам час, жадаючы крыху падзарабіць, а болей усё ж дзеля цікавасці, дзеля спазнання неспазнанага (у Моцных Духам боль жыцця ніколі не глушыў цікавасці да жыцця) адзін з Моцных Духам, малады шчэ, назавем яго пан Н., адчыніў краму (чытай, душалоўку) у далёкай палесскай вёсцы. Чаму менавіта там? .. Гэта было і засталося ягонай таямніцай. Казалі, быццам бы ягоны дзед калісьці добра-такі тут патаптаўся, і нават ці не загінуў. Але може гэта ўсё былі фантазіі тутэйшых людзей. Ад акропленае моцным напоем Вялікае Душы ого як працуе фантазія...