Сакрамэнта
Шрифт:
А я дала нырца, каб успомніць... успомніць той час. Калі я была рыбкай і ўпешыню падплыла вось да гэтага вострава, да гэтага берага і выпаўзла на яго...На сваю бяду. На сваё вялікае купальскае шчасце... і скруху.
Калі тваё цела раптам робіцца вялікім, а ў грудзях пачына ебіцца сэрца, кроў гарачая. Апякае цябе зсярэдзіны, — таго, што з’явіўся твра, рукі, луска ападае, як бы і не заўважаеш. Унатраныя перамены, яны больш значныя, чым знешнія. Хаця для тых, хто цябе бачыць, галоўнае — твой выгляд, твае грудзі, рукі, валасы, вочы... Калі вочы — люстэрка душы, значыць, у русалак ёсць-такі душа...
Гэты востраў дасюль называюць Бярозавым. Тут шмат бяроз. Цэлы бярозавы гай. А тады, калі я ўпершыню іх убачыла..., не, вядома ж, не гэтыя бярозы, а даўнейшыя, але тады, калі я выйшла, выпаўзла з вады і патанула ў вечаровым тумане. Калі мой хвост яшчэ не абсох, тады мне гэтыя дрэвы нагадалі нас, русалак... У іх, бяроз, таксама луска па ўсім целе. Кучаравыя, з зялёным адлівам валасы і гэткія ж жывыя, зеленаватыя вочы...
Потым я агледзелася і заўважыла лодку. Лодка чакала свайго гаспадара.
Калі ён выходзіў з лесу, з вялізным ахапкам бярозавых галінак, — гэта цяпер я ведаю, што з іх вяжуць венікі для лазні, — а тады. Я падумала, што ён збіраецца раскласці вогнішча ( я бачыла, як раскладаюць вогнішча, ды не звярнула ўвагу: агонь жа з’ядае толькі сухоцце, а тут свежыя зялёныя галінкі)... Маладая. Зусім дурніца была я тады. Ён кінуў ахапак у лодку, вярнуўся і пачаў рваць валасы, ой, ламіць галінкі ў той бярозкзі, што стаяла бліжэй за ўсіх да вады, той, аб кару якой я зчышчала з сябе луску. І з якой збіралася пагаварыць. Мы, русалкі, можам гаварыць не толькі з людзьмі, але і з дрэвамі, птушкамі, звярамі. Усяго раз на год. Усяго тыдзень, але ж затое нагаворышся за год маўчання. Памятаеце? Маўчу, маўчу ўжо, як нямая рыба...
Сонца садзілася, і туман быў мне на карысць. Сутонне і, дзякуючы расе, ен так суха. Усё, што я прыдумала тады, каб пазнаёміцца з ім, дык гэта закапацца ў пясок і захінуць грудзі папараць-лісцем. Што я тады з яго спляла, дасюль не разумею. Ніколі ж да таго нічога падобнага не рабіла. Ды што там, рук год не мела...
Убачыў мяне на беразе, ля сваёй лодкі, злякнуўся, спужаўся, але выгляду не падаў, усміхнуўся толькі. Прывітаўся. Тое ягонае першае, ціхае, але такое моцнае, гарачае, мужчынскае:
— Прывітанне!
...дасюль у вушах, у душы. Згадаю, і ўсё паплыло. Бы і не было тых гадоў, дзесяцігоддзяў, стагоддзяў. Яго няма, а рэха, бач ты, засталося.
— Ты адкуль тут?
— А ты адкуль? — усё што прыдумала я сказаць яму ў адказ.
— Я з вёскі, з Заазер’я. вось па венікі прыплыў. Зімою, ведаеш, як у лазні такімі венікамі парыцца... Ухх! Смаккатта.
І ён сцебануў сябе па грудзях, па спіне і з насалодай перасмыкнуў плячыма. Я тады нешта ўспомніла, з даўняга свайго, яшчэ чалавечага, дзявочага жыцця, ці зразумела.Не ведаю.
— Дык ты любіш парыцца бярозкінымі валасамі?
Ён засмяяўся. Проста ў вочы мне зірнуў і засмяяўся.
— Ну ты скажаш! Бярозкінымі валасамі... Хаця... Прыгожа гучыць. Бярозкіы валасы... Усе косы бярозам павыдзіраў, пасушу і парыцца буду... І ты прыгожая. Ні ў кога такіх вачэй не бачыў. Проста вір нейкі. Зялёны вір...
— А ў цябе тады нябёсы ў вачах лашчацца... — бы і не я тады казала.
Словы самі наплывалі аднекуль і выплёскваліся, біліся, як хвалі аб бераг.
Мы гаманілі, мы гаварылі, лашчылі адно аднаго словамі, пакуль сонца грала, не магло нагуляцца з возерам. У паўзмроку, што ахутаў нас. Ужо іхавацца мн ене было чаго. Але я прыціскала папараць да грудзей, надта сэрца білася. Я баялася, што выскачыць і я адразу памру, так і не дагаварыўшы...
Яго звалі Ветрам. А я назвалася Вадою. Прыгожае імя, праўда? Вада. І закалыхвае, і астуджае.
— Ты што, тут застаешся? — спытаўся ён, адплываючы.
— Я тут ыву, — кажу яму, — Я тут цяпер жыву.
— А я думаў, гэты востраў бязлюдны... Мы сюды звычайна н а Купалле прыплываем. Нашым гуртам. І сёлета прыплывем. Ты прыходзь да нас. Патанчым...
О, колькі жарсці было ў гэтым ягоным, зусім жа шэптам “Патанчым...”! я тады ўпершыню адчула, што такое мець ногі і ўсё астатняе... але ж толькі адчула. Там, пад халодным, цяпер мне, з жывою, гарачай крывёю, халодным пяском быў хвост, вялізны, у рост дзявочых ножак. Ае ж хвост...
І тады я пачала чакаць Купалле... Дзве мае знаёмыя, не хачу назваць іх сяброўкамі, бо сябровак у мяне ніколі, яшчэ з таго, чалавечааг жыцця не было. Дык вось, дзве мае знаёмыя русалкі прыплылі той ноччу на мой, я ж думала, толькі мой і Ягоны. Бярозавы востраў. І, расчэсваючы на сон косы, пачалі свае нудныя спевы пра нядолю, успаміналі, згадвалі свае даўнія чалавечыя, дзявочыя пакуты, і самі, здавалася, цешыліся тымі балючымі згадкамі-успамінамі. А пачалося ўсё з маёй згадкі пра ногі, якіх у нас цяпер не было. І не магло быць за той грэх, які ўчынілі сваёй душы і свайму целу. Той грэх, на які кожную з нас штурхнуў боль, пякучы, непераадольны, як вечнасць, што цяпер стала нам пакараннем.
— Кажуць. калі каторай з нас хоць на імгненне дадуцца цяпер ногі, кожны крок будзе падобны на крок па шкельцах, па ільдзінках, па вугельчыках... Але я, пэўна б, усё адно хацела іх мець. Хоць на імгненне. Каб патанчыць ля вогнішча на Купалле, разам з усімі...
Я ўздыхнула, а дзяўчаты здзівіліся.
— Навошта? — спыталася Рэя, так яе звалі цяпер, — Мы ж можам каго хочаш заказытаць і забраць з сабою ў вечнасць, цэлую вечнасць. Няўжо ты забылася, як балюча было нам хадзіць па зямлі?
Па шкельцах... Ён прыплыў з далёкай краіны Князя нашага сынка адзіны... Цуд празрысты прывёз у падарунак — Так каханню падвёў ён рахунак. Мы сустрэліся ў казачным лесе Па вясне. Я ішла у Залессе. А ён скача насустрач, як вецер, Супыніўся... Ёсць цуды на свеце! Не дайшла я нікуды тады. І чакала яго тры гады. А ён цуд той прывёз ў падарунак. Не сказаў, што падводзіць рахунак. Покуль кветкі я ў лузе збірала, Яго жонка ужо абдымала. У празрыстае шкло наліла я вады Кветкам піць. А сама — ў нікуды. Уздыхнула другая русалка—Завея: — Па ільдзінках... Басанож бегл ая на спатканне, І шаптала я: ”Панечку, пане...” А яго ўсё няма і няма, Незаўважна апала зіма... Рэчку лёдам зняволіў мароз, І не ўбачыў ніхто маіх слёз. Да вады, да жывое вады... Ў пельку, ў пельку. Бы ў неба тады... Я маўчала. Баялася словаў. І маўчанне было маёй мовай... Па вугельчыках... Ая не... Не скажу, не скажу... Бо дасюль на цябе варажу. Бо і ўсмешку тваю, твае вочы Мрою, сню з ночы ў ноч, і без ночы... Мы спаткацца з табою хацелі, ты сам папрасіў. І бачыла я: ты даўно дакасіў... Я цяпельца расклала пад нашай вярбой. Любавалася ў возеры ціха сабой. Потым бачу: да лазні ідзеш. За руку ты суседку вядзеш. І так хораша вам, так салодка, Што навошта ж табе наша лодка? І наш востраў і наша спатканне... Толькі дровы расклала каханне. Басанож я вуглі затаптала. Я па зорках на востраў пайшла. І прапала...Да Купальскае ночы зніклі Рэя з Завеяй. А я засталася там, дзе была. І зноў я чакала. Не чакаць не магла. Вецер згадкаю быў пра маё мне каханне.
Вось і Ён. Падплывае мой мане... Я не бачу яго, адчуваю. Там, на беразе вогнішча ззяе... Танчаць там і спяваюць. І вяночкі ў ваду запускаюць. Свечкі зоркамі сцежкай кладуцца... трэба ў папараць зноў апрануцца... Кветак я назбірала ў вяночак, на карону сабе гэтай ноччу... У вяночку яго я сустрэну. Я змагу, гэтым разам я хвост не надзену. Кожны крок, як крывавая рана. Але сёння тваёю я стану...