Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Зала калыхнулася ад смеху.

— Не такія нам патрэбны старшыні! Можаце не тўрбавацда! Справа іншая, што трэба паглядзець, ці можа гэты чалавек кіраваць такім адказным участкам, як райфінаддзел.

Смех адразу сціх, колькі чалавек паглядзелі на Пыльскага з жалем.

Гэтак жа жорстка i бязлітасна Бародка раскрытыкаваў упаўнаважанага па нарыхтоўках, загадчыка парткабінета, дырэктара спіртзавода. Але, занадта захапіўшыся, натхнёны смехам дэлегатаў, апладысментамі, якія разы два выбухнулі, ён, як гэта здаралася часам i раней, пачаў страчваць пачуццё меры, a галоўнае — аб'ектыўнасць i прынцыповасць. Мімаволі пачалі перамагаць асабістыя антыпатыі Бародкі i жаданне даць як мага больш прыкладаў.

— …Некаторыя

высокаадукаваныя таварышы больш хітра i дыпламатычна ўхіляліся ад калгаса. Наш паважаны пракурор таварыш Кляўкоў паставіў райкому ультьшатум: ён, бачыце, згодзен, нават праяўляе ініцыятыву, але толькі ў адзін калгас — у Чкалава… А вядома, што Дубадзел працуе нядрэнна i няма патрэбы яго здымаць… Не можам мы, таварышы, ісці па лініі замены ўсіх старых старшынь… А ларчык проста адчыняўся, як кажуць… Пракурор некалі завёў справу на Дубадзела, а справа аказалася ліпавая, райком не падтрымаў… Вось Кляўкоў i вырашыў забіць трох зайцоў: адпомсціць Дубадзелу, аднавіць свой прэстыж i калі ўжо ісці, то ісці ў лепшы калгас!..

— Хлусня. ў.сё гэта! — не вытрымаў i крыкнуў з месца Кляўкоў.— Сукін сын ён, ваш Дубадзел! Нягоднік. Ад яго дзве калгасніцы нарадзілі i адна зноў цяжарная, сям'ю разбіў, а вы яго абараняеце!..

Жартаўнікі падхапілі гэтае паведамленне.

Бародка адступіў за трыбуну, упёрся абедзвюма руками быццам хацеў яе перакуліць, i павярнуўся да другога сакратара, які старшынстваваў; адным позіркам патрабуючы, каб той навёў парадак. Птушкін, забыўшыся на званок, пастукаў алоўкам па графіне, гук атрымаўся тонкі, нясмелы, як i яго голас:

— Вам дадуць слова, таварыш Кляўкоў.

— Вядома, дадуць. Запішыце першым!

— Першыя ўжо ёсць. Калі ласка, Арцём Захаравіч.

Бародка зноў выйшаў з-за трыбуны, засунуў руку пад рэмень. Чамусьці на ўсе канферэнцыі i сходы ён заўсёды надзяваў паўваенную форму — боты, галіфэ, гімнасцёрку, хоць звычайна хадзіў у цывільным — касцюм, чаравікі.

— …Я не магу не звярнуць увагу канферэнцыі на анархізм чалавека, які павінен стаяць на варце савецкіх законаў. Кляўкоў не жадае прызнаваць ніякай партыйнай дысцыпліны. Кляўкоў так паставіў сябе, што мы ў райкоме не маглі размаўляць з ім — ён усіх абвінавачваў… у апартунізме… Мусілі прасіць абком…

Кляўкоў ажно скрывіўся, закрыў твар рукамі i — пачулі суседзі — скрыгатнуў зубамі. Потым выпрастаўся і, узняўшы руку, паглядзеў на гадзіннік. Тады Бародка таксама зірнуў на гадзіннік, што ляжаў перад ім. Паўтары гадзіны, якія ён прасіў для даклада, канчаліся. Гэтая акалічнасць збіла яго з рытму. Ён узяў непрачытаныя аркушы, узважыў i некалькі старонак хутка перагарнуў.

Скараціўшы так лёгка i механічна свой даклад, Бародка, знарок ці неўзнарок — невядома, апусціў даволі важную частку, якая магла б у нейкай меры згладзіць жорсткасць крытыкі іншых, — крытыку работы райкома i сваёй уласнай, як першага сакратара. Адным словам, выпала тое, што называецца ёмкім словам — самакрытыка. Між іншым, выпадае яна ў дакладах даволі часта.

Пра партыйна-палітычную работу Бародка прачытаў паспешліва, не зусім выразна, без пафасу, з якім пачы наўся даклад, а таму сумна i нецікава. Але, дайшоўшы да гандлю, ён зноў адарваўся ад тэксту i добра-такі, хоць не так ужо жорстка i знішчальна, «прапясочыў» старшыню райспажыўсаюза i некаторых старшынь сельпо, i гэта прынялі пад апладысменты. Пра дасягненні ў галіне народнай асветы прачытаў, пра недахопы ж пачаў гаварыць, зноў выйшаўшы з-за трыбуны. Прыкладаў у дакладзе бы ло некалькі, але ён некаторыя прапусціў, каб «выкраіць» час для прыкладу, які не паспеў трапіць у напісаны даклад, але які быў занатаваны чырвоным алоўкам на палях етаронкі двума словамі з чатырма клічнікамі «Крыніцкая СШ!!!!».

— Аб нізкай дысцыпліне, дрэннай выхаваўчай рабоце ў школах сведчыць выпадак у Крыніцкай дзесяцігодцы… Увогуле, павінен вам сказаць, не шанцуе

нам з гэтай школай: Лемяшэвіч — пяты дырэктар пасля вайны. Мы ўзрадаваліся, калі ён прыехаў. Былы партызан, камуніст, кандыдат навук…

Лемяшэвіч штурхнуў свайго суседа Полаза. А яго самога ззаду нечакана штурхнуў дырэктар школы ў райцэнтры.

— Зараз ён табе в'ыдасць на ўсю катушку.

Лемяшэвіч не баяўся крытыкі, тым больш што адразу зразумеў — крытыка будзе нееправядлівая. Але яго ўзлавала, што Бародка яўна здзекуедца: ён добра ведаў, што Лемяшэвіч ніякі не кандыдат. А потым гэта «не шанцуе» — выраз з фельетона, «пяты дырэктар»… Выходзіць, што i ён такі ж, як яго папярэднік. Лемяшэвіч адчуў, што два чалавекі з прэзідыума шукаюць яго позіркамі — Малашанка i Валатовіч. Ён размінуўся з позіркам Малашанкі i па-сяброўску ўсміхнуўся Валатовічу.

— …Таварыш Лемяшэвіч увееь час не зусім скромна, я павінен сказаць, імкнуўся давесці, што ў яго школе ўзорная дысцыпліна, узорная выхаваўчая работа. Але пакінем яго думку пры ім. Звернемся да фактаў, жывых фактаў… А яны вельмі свежыя… Літаральна на гэтым тыдні вучні старэйшага, дзесятага класа двойчы дэманстратыўна сарвалі ўрокі, абразілі настаўніка… І што вы думаеце? Факты гэтыя атрымалі належную ацэнку з боку дырэктара, педкалектыву? Не! Таварыш Лемяшэвіч замест таго, каб зрабіць належныя вывады, даць адпор хуліганам i парушальнікам, па сутнасці пачаў абараняць ix. Бачыце, ён убачыў у гэтым нейкія «педагагічныя» праблемы, заняўся аналізам псіхалогіі вучняў… Магчыма, гэта на карысць дысертацыі Лемяшэвіча, але не на карысць школе, выхаваўчай рабоце. Гэта маралізацыя i псіхалагізацыя прывяла ўрэшце да таго, што адзін вучань дзесятага класа кінуў школу i паехаў у Мінск да сваякоў… Не думайце, што факт гэты працвярозіў вучонага дырэктара. Не! Ён сам благаславіў. ад'езд вучня, выдаў неабходныя дакументы i арганізаваў урачысгыя провады, сарваўшы яшчэ адзін урок… Вось вам i выхаваўчая работа! Дарэчы, гэта вучань, які, пры належным выхаванні, мог бы застацца ў МТС. Гэта — Аляксей Касцянок, які ў мінулым годзе працаваў камбайнерам. І працаваў нядрэнна!

— Выдатна працаваў,— сказаў Малашанка.

— Але, пакуль не было вучоных выхавацеляў,— груба пажартаваў Бародка. — А мы ставім задачу, каб у нас пасля школы моладзь заставалася ў калгасах, у МТС. Не так трэба выхоўваць, таварыш Лемяшэвіч, каб яна заставалася! Менш трэба «педагагічных» вопытаў, а больш практычнай работы! Выхаванне моладзі ў духу камунізму — цяжкі, але вялікі i пачэсны наш абавязак… Мы не можам забываць пра гэта ні на адну хвіліну! Цяпер Лемяшэвіч, відаць, каб апраўдаць сябе, пачаў вайну супроць беспартыйнага завуча, абвінавачваючы яго ва ўсіх грахах смяротных. Райана трэба вельмі сур'ёзна разабрацца ў гэтай справе…

«Хто інфармаваў Бародку? — думаў увесь час Лемяшэвіч. — Загадчык райана Зыль не мог так інфармаваць. Прыходчанка? Таксама, відаць, не… Значыцца, сам Арэшкін скардзіўся, — сумненне знікла пасля апошніх слоў сакратара. — Вядома, сам…»

I Лемяшэвічу было дзіўна i незразумела, чаму Бародка, усё-такі разумны чалавек, выдае ў адказным дакладзе за ісціну тое, што расказаў яму адзін пакрыўджаны. «Зноў без праверкі, без гутаркі з другімі людзьмі… Дзе ж яго аб'ектыўнасць? Калі ён i іншых так крытыкаваў — кепска яму будзе!»

Тым часам Бародка на ўздыме, з пафасам скончыў свой даклад. Ён, безумоўна, чакаў грому апладысментаў, як звычайна, таму i затрымаўся каля трыбуны, але пачуліся асобныя, нясмелыя ці як бы ў насмешку, воплескі — запляскала колькі чалавек у адным, потым у другім кутку. Бародку гэта ашаламіла. Ён не разумеў, што здарылася, бо цвёрда быў перакананы, што даклад яго ідэйны i баявы. Дзе ж памылка? Ён раптам адчуў зморанасць і, пакінуўшы папку з дакладам на трыбуне, хутка сеў.

— Ёсць прапанова: пытанні задаваць у гйсьмовай форме, — сказаў Птушкін. — А зараз абвяшчаецца…

Поделиться с друзьями: