Крыніцы
Шрифт:
— Нешта, брат, ты песімістам робішся. Народ радуецца, а ты… Спалохаўся? Не бойся, твае пазіцыі моцныя!
— Пайшоў ты…
— Жартую, Арцём Захаравіч! Мне таксама нярэдка настрой псуюць… Я к табе вось па якой справе… Атрымалі мы пісьмо… пра дырэктара Крыніцкай школы. Паслухай… я — галоўнае, сутнасць…
Бародка, як пачуў, што гутарка ідзе пра Лемяшэвіча, адразу чамусьці ўспомніў свае перапыненыя думкі аб Валатовічу.
«Валатовіч — Лемяшэвіч! Зноў! — успомнілася тая непрыемная ў жніўні размова. — Чорт ведае што! Усе непрыемнасці звязаны з імі двума… І заўсёды нейкае фатальнае супадзенне i паслядоўнасць: Валатовіч — Лемяшэвіч… Глупства, безумоўна, а настрой пеуе… Ara, нехта i да яго дабраўся… Што? Дошкі прадаваў? Ara, вось ты якая цаца! Так, так!»
Заняты сваімі думкамі, ён
— Што ты скажаш? — спытаў намеснік рэдактара.
— Там недзе ў пачатку сказана: не шанцуе школе на дырэктараў… Правільна сказана. Дрэнь, безумоўна, дырэктар! Выскачка, самаўпэўнены, хацеў паставіць сябе над райкомам… І п'е. П'е! Мне расказвалі.
— Значыцца, усё правільна? Можна даваць? Думаем — у форме фельетона чытачоў. Напісана жыва, дасціпна, мала што i правіць трэба. А нас крытыкавалі; што мы мала фельетонаў даём. Значыцца, пад тваю адказнасць?
— Чаму пад маю? У мяне хапае за што адказваць без гэтага!
— Але ж я — афіцыйна правяраю факты. Ты сакратар райкома…
— Ну, давай! І адчапіцеся вы ад мяне са сваім Лемяшэвічам!
— Лячы нервы, Арцём! — пажартаваў Стукаў.
Бародка кінуў тэлефонную трубку І, адразу забыўшы.
ся на гэтую размову, зноў у думках вярнуўся да Валатовіча. Вельмі цяжка растлумачыць, у сувязі з чым, у якой лагічнай паслядоўнасці раптам узнікла думка, за якую ён схапіўся з радасцю, як за найвялікшае адкрыццё. «Паглядзім, як ты закруцішся, стары дэмагог!» — думаў ён, ходзячы па кабінеце ў чаканні старшыні райвыканкома. Калі той нарэшце прыйшоў, Бародка адразу ж, без усялякай прадмовы, сказаў:
— Незадаволены абком, Павел Іванавіч, нашай работай па падбору кадраў для калгасаў. Незадаволены!
— Вядома, будзе незадаволены, — згадзіўся Валатовіч, прывычным рухам дастаючы з кішэні акуляры.
Бародка ўтаропіў на яго праніклівы позірк.
— Прашу зразумець мяне, Павел Іванавіч, правільна. Адны прозвішчы назвалі катэгарычна: павінны ехаць, i ніякіх размоў!. Што датычыцца другіх, спыталі: «А вы, таварыш Бародка, па-партый-наму, — ён выставіў далоню з растапыранымі пальцамі так, нібы ўзважваў гэтае ёмкае слова, — з людзьмі гутарылі?» Не, не гутарыў… Што я мог адказаць? Вось таму, кажа, вы i адстаеце… А вы пагутарце. І назвалі прозвішчы… i ў тым ліку… — Бародка прыўзняўся, круцячы ў руках аловак i не зводзячы позірку з Валатовіча. — Між іншым, Павел Іванавіч, твой калега з Саснякоў ужо ў калгасе працуе…
Павел Іванавіч дастаў хусцінку i выцер лоб, лысіну. «Ага, успацеў? Агітаваць другіх лягчэй. Крытыкаваць таксама… А ты сам… сам прыклад пакажы!»
Рука Валатовіча, што трымала акуляры, прыкметна дрыжала. Бародка быў упэўнен, што ён зараз непрыязна спытае: «Пазбавіцца захацеў, таварыш Бародка?» — i рыхтаваўся, што адказаць на гэта: у яго раптам з'явілася цвёрдае перакананне, што ён паступіў сапраўды папартыйнаму i таму не мае ўжо маральнага права адступаць ні на крок.
Але Валатовіч неяк збянтэжана i ў той жа час хораша ўсміхнуўся i, нахіліўшыся над сталом, ціха i проста так, пa-сяброўску, спытаў:
— A спраўлюся, Арцём Захаравіч? Здолею? Скажы шчыра: верыш ты ў мае сілы? Мне пяцьдзесят чатыры гады…
Бародка ні ў якім разе не чакаў такога павароту i разгубіўся, як вучань перад настаўнікам, які нечакана разгадаў усе яго злачынныя думкі. Валатовіч хутка абышоў стол, стаў побач i зноў сказаў проста i шчыра:
— Я, Арцём Захаравіч, думаю пра гэта з таго вечара, калі прачытаў пастанову. Але ўяві: сумняваюся ў самім сабе. Чортава сумненне! A ісці туды, — ён махнуў рукой у прастор, — трэба з цвёрдай, непахіснай верай у свае сілы, у тое, што ты не падвядзеш людзей. Вось мы кіравалі… Шмат год… я — дваццаць адзін у раённым маштабе… І той з нас, хто вылазіў да гэтых маштабаў, кіраваў старшынямі калгасаў, лаяў ix, рэкамендаваў выгнаць ці выбраць новага, ніколі не задаваў сабе пытання: а сам ён здолеў бы цягнуць такую гаспадарку, асабліва зараз, пасля ўзбуйнення, калі калгасы — вунь якія, па пяць тысяч гектараў? Мы, можа, нават абразіліся б, каб хто раней сказаў нам: ідзі ў калгас. Мы лічылі, што калгас —
гэта для Махнача ці Літвінкі, а мы — наменклатурныя. Старшыня райвыканкома, сакратар райкома ды i загадчык аддзела траплялі туды толькі ў адным выпадку: аб'явяць суровую вымову, выганяць з трэскам за правал, тады як пакаранне — у калгас. A ў прамысловасці' дырэктарам завода назначаюць сакратара гаркома, i ніхто не лічыць гэта за паніжэнне… A ў калгасе, можа, у сто разоў цяжэй, чым гэтаму дырэктару… Калгас — найвялікшы камбінат… А мы туды Махнача, з яго двума класамі прыходскай школы… І вось партыя падказала… Я думаю, не адзін я задумаўся. Вось толькі гэтае сумненне, каб на яго… Скажы, Арцём, шчыра: верыш? Здолею?Бародка ўзяў яго руку, моцна сціснуў i вымавіў, як прысягу, цвёрда i ўрачыста:
— Веру, Павел Іванавіч! Здолееш! Дзякую табе, — i, сеўшы ў крэсла, яшчэ раз паўтарыў: — Дзякую.
Сказаў ён гэта з вялікай шчырасцю; яго ўразіла i кранула згода Валатовіча. Гэта былі не проста словы, гэта была справа. Яму зрабілася сорамна за сябе, за свае думкі, за сваё неразумнае жаданне адпомсціць немаведама за што гэтаму сівому чалавеку, старому камуністу. Чым ён хацеў спалохаць яго! Сорам! Было сорамна i цяжка яшчэ ад таго, што, ён адчуваў,— сам не быў гатовы на падобны подзвіг. A некалі ж i ён ездзіў на Урал па мабілізацыі райкома. A ў 1941? Без усялякіх сумненняў пайшоу у лес, у паргызаны. Што ж здарылася? Яму было няёмка глянуць Валатовічу ў вочы.
Што здарылася? A нічога. Проста ён адчувае, што на месцы сакратара прынясе больш карысці партыі, народу. Нельга, каб усе пайшлі старшынямі калгасаў для прыгожага жэста, для славы. Хто застаиецца тады ў кіраўніцтве? Валатовіч — справа іншая, ён, напэўна, адчувае, што будзе больш карысны ў калгасе…
Уладзіўшы ca сваім сумленнем, Бародка адразу выцягнуў пачак паперы, кінуў на стол i з вясёлай усмешкай глянуў на Валатовіча.
— A сумненні свае — выкінь! Здай у архіў! Не бойся. Паможам. Які калгас думаеш выбраць?
Калгас?. — Валатовіч сеў насупраць, з радасна ўзрушаным тварам. — Думаў i пра гэта. Давай у самы большы — у Крыніцы.
Бародка насцярожыўся.
— Чаму ў Крыніцы? Махнача мы не думалі мяняць.
— Не, Арцём Захаравіч, калі мы маем намер выконваць рашэнні не на словах, а на справе, трэба пачынаць іменна з Махнача. Хопіць гэтых «гаспадарчыкаў»! — настойліва i патрабавальна запярэчыў Валатовіч. — Чалавек без усялякай перспектывы.
Бародка пачухаў канцом алоўка патыліцу. На момант у яго зноў узніклі падазрэнні, здагадкі, зноў сталі побач два непрыемныя проз-вішчы, але ён адагнаў усё гэта. Занадта вялікая справа вырашалася, каб звяртаць увагу на свае асабістыя сімпатыі i антыпатыі. Ён зразумеў, што было б больш чым неразумна зараз рабіць нейкія перашкоды Валатовічу ў здзяйсненні яго высакароднага камеру.
— Што ж… Крыніцы дык Крыніцы. Так i запішам! — згадзіўся ён.
19
Сям'я Касцянкоў вячэрала.
Лемяшэвіча даўно ўжо лічылі тут сваім чалавекам, ды i сам ён прывык лічыць сябе членам гэтай дружнай сям'і, а таму яго прысутнасць нікога не бянтэжыла, нават Аляксея. Пры ім абмяркоўваліся ўсе дамашнія справы, смела выказваліся думкі аб аднавяскоўдах, аб усіх падзеях жыцця калгаса, сельсавета, раёна. У ацэнцы гэтых падзей хутка прыходзілі да згоды. Калі ж «бралі вышэй» — даходзілі да пытанняў міжнароднай палітыкі,— часта спрачаліся, часцей за ўсё — Адам з Сяргеем. У гэтых спрэчках Лемяшэвіч выступаў у ролі арбітра. «Палітычныя спрэчкі» асабліва любіў сам гаспадар, Сцяпан Яўменавіч, i часта непрыкметна i вельмі хітра падбухторваў на ix моладзь.
За сталом сядзелі кожны на сваім месцы, толькі ў парушэнне патрыярхальнага звычаю месца ў самым куце дасталося самому малодшаму — Аляксею.
Уліта Антонаўна нарэзала гару хлеба, паставіла вялікую міску з гуркамі i гэтакую ж місу з буйпымі кавалкамі селядца. Але кожнаму з маладых яна паставіла мелкія талеркі, сябе — таксама, хоць талерка яе амаль заўсёды заставалася чыстай. Старому талеркі не ставілі, ён не любіў i еў з агульнай, рэдка нават карыстаючыся відэльцам — усё больш рукой. Калі аднойчы Аня зрабіла яму заўвагу, ён жартаўліва паказаў сваю шурпатую мазолістую пяцярню: