Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Лемяшэвіча здзівіла прадбачлівасць гэтай жанчыны. Яна першай адгадала прычыну нечаканай ліслівасці Махнача i бадай што адгадала правільна. Вялікі pyx за ўмацаванне калгасных кадраў прымусіў гэтага чалавека, як i многіх іншых, падобных яму, упершыню крытычна глянуць на сябе, на сваю дзейнасць, на вынікі сваёй працы. Глянуў — i ўбачыў, што i ён не адпавядае тым патрабаванням, якія прад'яўлены да старшыні калгаса. Але ці ўсведамленне таго, што цяпер, страціўшы адну пасаду, нялёгка будзе атрымаць другую такую ж, ці, магчыма, нават i шчырае перакананне, што ён можа стаць лепшым, можа «падцягнуцца» да ўзроўню патрабаванняў, вымушаюць яго трымацца за месца.

Лемяшэвіч успомніў расказ Сяргея Касцянка пра галоўнага механіка МТС, як той крычаў: «Я — практык!» Безумоўна, Махнач — з пароды Баранавых, толькі вытрымкі ў яго больш i тактыка іншая, больш хітрая i складаная.

Аксіння Хвядосаўна нечакана i рашуча запярэчыла супроць адной прапановы старшыні. Махнач прапанаваў значна павысіць плату для служачых за карыстанне электраэнергіяй. Абгрунтаваў ён гэта тым, што настаўнікі, медработнікі, служачыя МТС больш за ўсё спажываюць энергіі, бо ў ix не па адной-дзве, а па некалькі лямпачак i толькі яны карыстаюцца электрапрыборамі.

— …Дык няхай плоцяць за калгаснае… А хто лічыць, што многа, няхай лічыльнік ставіць — будзем па лічыльніку… А як жа! Каб парадак быў, як у горадзе… Усё гэта — калгасная капейка… А калгасная капейка — наша капейка, таварышы…

Нават Лемяшэвіч лічыў, што па сутнасці гэта правильна, хіба толькі Махнач называў залішне вялікую суму. Ён бачыў, што i члены праўлення, якія сядзелі побач, схільны падтрымаць гэтую прапанову. Але цяжка варухнулася яго суседка злева — Аксіння Хвядосаўна, неўзнарок штурхнула яго локцем i ўстала.

— Не! Няправільна! Капеечнікі мы пасля гэтага! У нас тысячы гінуць — міма праходзім, не бачым. А тут — знайшлі, за кошт каго касу папаўняць… Эх, вы! — Яна павярнулася да ўсіх i дакорліва паківала галавой. — З каго мы хочам дзерці гэтыя няшчасныя капейкі? З настаўніка, які вочы слепіць над сшыткамі нашых дзяцей? Які ў жыццё нашых дзяцей выводзіць…

— Нічога, заплоцяць… Яны тысячы заграбаюць, — выгукнуў задзёрысты голас з задніх радоў.

— …Ca служачых МТС? Якія зямлю нашу апрацоўваюць…

— Зямлю трактарысты апрацоўваюць! — азваўся той жа голас.

Аксіння Хвядосаўна на момант сціхла, паднялася на насках i заглянула ў заднія рады, сурова спытала:

— Хто гэта там такі разумнік? Ці не той, што семнаццаць працадзён за год мае?

Калгаснікі засмяяліся, заварушыліся. Увогуле, у пакоі запанавала ажыўленне: народ любіць спрэчныя пытанні.

Аксіння Хвядосаўна энергічна ссунула з галавы хустку, як бы рыхтуючыся да бойкі.

— …Партыя спецыялістаў прысылае нам, з горада людзей, ад святла i цяпла… А мы давайце меркаваць, за што б з ix яшчэ злупіць. Давайце за ваду з нашых крыніц установім плату. Крыніцы ж у нас святыя былі…

Словы гэтыя многіх рассмяшылі, але Лемяшэвіч адчуваў, бачыў, што большасць усё яшчэ не на яе баку, што болыдасць складалі людзі, якім усё адно, як будзе вырашана гэтае, на першы погляд, дробязнае пытанне. Ім — абы паслухаць спрэчку, а калі ўдасца, самім уставіць некалькі слоў.

— Урад вунь усе падаткі скінуў з настаўнікаў ды ўрачоў,— прадаўжала Аксіння Хвядосаўна ўжо крыху спакайней.

— Дык чаму б ім i не заплаціць зараз у калгас лішнюю капейку? — спытаў нехта іншы, са старэйшых.

— Зноў капейка! — з прыкрасцю крыкнула Аксіння Хвядосаўна, — Ды не ў капейцы справа! A ў сумленні нашым!.. Плоцяць людзі i так у два разы больш, чым калгаснікі… Дык не — мала з нас… Трэба больш… Давайце здзяром грошы з Наталлі Пятроўны за святло, за дровы, за пашу — за ўсё… Яна ж багатая. Яна за шэсцьсот рублёў дзень i ноч бегае з вёскі ў вёску.

1

раптоўна пасля гэтых слоў сціх шум, людзі як бы насцярожана прытаіліся. Лемяшэвіч нават не адразу зразумеў, чаму людзі змоўклі.

— …Яна ж ніводнага нядзельніка не прапусціла… Палола… жала і… працадні не патрабавала. Багатая!

— Аксана, Наталлю Пятроўну ты не чапай… Наталлі Пятроўне мы заўсёды выключэнне зробім, — сказаў старшыня рэвізійнай камісіі Іван Снягір — дзевер Аксінні Хвядосаўны.

Лемяшэвіч павярнуўся, зірнуў у твары калгаснікаў i зразумеў па выразах, што большасць цяпер падтрымлівае Снегірыху. Хітрая i прадбачлівая жанчына ведала агульнае «слабае» месца — павагу людзей да Наталлі Пятроўны. Адразу ўсім стала ніякавата i сорамна, што прыйдзецца браць залішне высокую плату за святло з такога чалавека, як урач. Каб зрабіць гэта, сапраўды трэба быць капеечнікам. Лемяшэвіч адчуў не тое што рэўнасць да Наталлі Пятроўны, а нейкае іншае, больш складанае, пачуццё, у якім. спалучаліся i рэўнасць, i зайздрасць, i павага, i захапленне, i гонар за чалавека. Ці заслужыць ён сам калі-небудзь такую павагу i любоў ад людзей, з якімі будзе працаваць?

Агульны настрой зразумеў, відаць, i Махнач, бо адразу даў адбой:

— Таварышы, я не настойваю. Я хацеў як лепш для калгаса… Але я — як народ. Магчыма, мы тут нешта не прадумалі, паспяшаліся… Пагутарым там. — Ён паказаў рукой на поўдзень.

Аксіння Хвядосаўна зняважліва паківала галавой i зноў уздыхнула.

Разыходзіліся апоўначы. Лемяшэвіч, выйшаўшы разам з Аксінняй Хвядосаўнай на вуліцу, прапанаваў правесці яе дахаты. Яна засмяялася, звяртаючыся да жанчын.

— Бабы! Зайздросце! Які гонар мне дырэктар робіць, — i жартаўліва ўзяла яго пад руку. — А можа, вы памыліліся, Міхась Кірылавіч? Можа, вам маладзейшая прыглянулася?

Але, выйшаўшы з натоўпу, яна выпусціла яго руку i стала сур'ёзнай i паважнай, зноў загаварыла аб калгасных справах.

— Махначу — капут, як немцы казалі, хоць яму i хочацца ўтрымацца. Цяпер усе, хто раней чхаў на калгас, чапляюцца за яго… Смак адчулі. Не было б пералому гэтага — няхай быў бы Махнач, цярпелі б як-небудзь. Але цяпер — не, дудкі, не сцерпім. Цяпер ведаем, што прышлюць не Патапа. А каму не хочацца лепшага?

Яна гаварыла бесперапынна i выказвала даволі цікавыя думкі. Набліжаліся да хаты. Каля каліткі Лемяшэвічу не хацелася гутарыць пра Раю — каб не падслухаў Арэшкін. Прапаноўваць ёй прайсціся ў канец вуліцы — таксама няёмка. І ён, выбраўшы момант, перапыніў жанчыну:

— Аксіння Хвядосаўна, я хацеў пагутарыць з вамі наконт вашай дачкі.

— Дачкі? — адразу ўстрывожылася яна. — А што з ёй?

— Ды нічога асаблівага… Але, ведаеце, нам, педагогам, заўсёды не падабаюцца паводзіны, якія не ўласцівы вучню. Напрыклад, яна катэгарычна адмовілася ўдзельнічаць у харавым гуртку.

— А-а, — i гэтае «а-а» прагучала, як: «Усяго? Пра глупства размову заводзіш, дырэктар». Але яна зрабіла выгляд, што здзівілася: — Што ж гэта яна, такая спявачка? Добра, я скажу ёй.

— Але справа не толькі ў гуртку… Як вам сказаць? — Лемяшэвіч доўга рыхтаваўся да гэтай размовы, аднак цяпер адчуваў, што ўсё адно нялёгка коратка i выразна, простымі словамі, выказаць свае думкі, словы лезлі нейкія кніжныя, казённый. — Нам не падабаецца, што яна пазбягае сваіх аднакласнікаў, ставіць сябе над калектывам…

— А чаго ёй пазбягаць? Я яе ўвесь час бачу з дзяўчатамі. Рэдка адна бывае… Мы лгодзі простыя — калгаснікі.

— A ўсё-такі згадзіцеся, што яна сябе паводзіць не так, як раней…

Поделиться с друзьями: