Крыніцы
Шрифт:
— А адкуль вам ведаць, якая мая дачка была раней? Вы ў нас нядаўна. — Размова раздражняла Аксінню Хвядосаўну, i ў голасе пачуліся ноткі непрыязнасці.
Яны спыніліся каля яе хаты. Электрастанцыя ўсё яшчэ працавала — механікі ведалі, што пасяджэнне ніколі не канчаецца рана, i з вокнаў амаль кожнай хаты, бо амаль у кожную хату вярталіся з пасяджэння, лілося яркае святло.
Свяцілася i акно бакоўкі завуча. Безумоўна, Арэшкін не спаў, i Міхась Кірылавіч стараўся гаварыць як мага цішэй. Але Аксіння Хвядосаўна, мабыць, знарок адказвала на поўны голас.
— Добра, я нядаўна. Але давайце пагутарым шчыра… Рая ўжо дарослая дзяўчына, прытым дзяўчына з фантазіяй, з багатымі марамі… У яе фарміруецца характар. Ёй трэба быць
— А-а, — але гэта было ўжо зусім іншае «а-а», злоснае, лагрозлівае. — Вам завуч на мазоль наступіў…
— Ды не, завуч — чорт з ім! Я клапачуся аб Раі…
— А вы не клапаціцеся… Я сама паклапачуся пра сваю дачку… — сказала яна гучна, але, здавалася, лагодна, i раптам злосна зашаптала, нахіліўшыся да яго: — І нікому не дазволю падазраваць яе ў такім… яна дзіця… Як вам не сорамна!
— Я ні ў чым не падазраю, Аксіння Хвядосаўна… Я гавару пра выхаванне… Сам факт яе залішне простых штодзённых адносін з настаўнікам… адрывае яе ад калектыву…
— Дрэнны ў вас калектыў! Няма ў вас калектыву! Вы разбурылі яго… А цяпер хочаце зваліць з хворай галавы на здаровую… Вы на сябе паглядзіце… Вы ўсіх настаўнікаў супраць сябе настроілі.
Яна намагалася гаварыць знешне спакойна, але знарок моцна. Лемяшэвіч пачуў, як ціха скрыпнула фортачка ў акне, i яму было страшэнна непрыемна пярэчыць, даводзіць цяпер гэтай самаўпэўненай i грубаватай жанчыне. Акрамя таго, яго моцна ўразіла ўласная памылка, значна больш, чым яе беспадстаўныя абвінавачванні. Ён пайшоў на гэтую размову таму, што быў перакананы, асабліва пасля сённяшняга пасяджэння, што яна разумная, прынцыповая жанчына. І раптам… Калі справа дайшла да таго, што ёй, безумоўна, даражэй за ўсё на свеце, куды знік яе практычны розум, яе прынцыповасць! Вось i разумей людзей! Ён маўчаў.
— Я, таварыш дырэктар, пражыла на свеце — дзякую Богу… І сама ўмею разбірацца ў людзях. Дык пачуйце ад старой калгасніцы… што Віктар Паўлавіч, якога вы немаведама за што незалюбілі, сапраўдны чалавек i настаўнік. Ba ўсякім разе, не вам раўня… А вы недавучыліся i цяпер лезеце ў чужыя душы, як той поп. А я з маладосці не люблю папоў.
Міхась Кірылавіч азірнуўся i ў паласе святла ў кветніку ўбачыў доўгі цень Арэшкіна. Яму стала смешна.
— Сапраўдныя чалавекі не падслухоўваюць чужых размоў,— сказаў ён, ашаламіўшы сваім нечаканым смехам Аксінню Хвядосаўну, а потым здзівіў яе яшчэ больш, калі развітаўся вельмі дружалюбна: — Добрай ночы, дарагая Аксіння Хвядосаўна! Усяго найлепшага вам!
18
Гэта была восень вялікага руху, восень разумнага перамяшчэння кадраў — з кабінетаў устаноў, з цэхаў заводаў у майстэрні МТС, у калгасы, бліжэй да зямлі. Тысячы людзей пакідалі абжытыя месцы i ехалі туды, куды клікала партыя. Гарачая была пара ў рабоце гарадскіх i сельскіх партыйных камітэтаў!
Бародка зразумеў усю грандыёзнасць вялікай перабудовы i спачатку ўзрадаваўся, але не тым вынікам, якія прынясе гэтая перабудова, а самой магчымасці «папрацаваць на ўвесь размах», «штурмануць» i такім чынам паказаць сябе. Але выявілася, што гэта не кампанія па размяшчэншо пазыкі ці па падпісцы на газеты i што штурмам тут не многа дасягнеш. Тут мала памагала яго кіпучая дзейнасць, няспынная язда па калгасах. Каб умацаваць МТС i калгасы лепшымі кадрамі, патрабавалася нешта іншае — інакшы кірунак думак, інакшы стыль работы з людзьмі. Ён ухапіўся за адзін спосаб: настойліва патрабаваў ад абласных арганізацый прысылкі спецыялістаў. Раз-пораз ездзіў у абком сам. І вось аднойчы Малашанка, да якога ён заходзіў папросту, як да старога друга, выказаў яму не па-сяброўску, a даволі афіцыйна:
— Што
вы, таварыш Бародка, усё на абком? Аграномаў вам дай, механізатараў — дай, старшынь калгасаў — дай. А вашы ўласныя кадры? Каго вы з раённага актыву паслалі ў калгасы? Няма каго? Значыцца, у вас самыя дрэнныя кадры, самы слабы раён! А вы нам пыл у вочы пускалі. Глядзіце, што робіцца ў вашых суседзяў! Пачаўся сапраўдны pyx за пасылку адказных работнікаў на сяло. У Сасноўцы, напрыклад, другі i трэці сакратары самі заявы падалі. Кал i ласка… У Базылевічах… У Калінавічах… А. вы ўсё зверху чакаеце!Арцём Захаравіч з абкома паехаў не ў калгасы, а назад у райцэнтр, па дарозе абдумваючы, каго накіраваць у калгасы, з каго зрабіць пачатак. І — дзіўная рэч! — як ён ні думаў, як ні перамяшчаў, выходзіла, што сапраўды вельмі мала людзей вартых, якіх з лёгкай душой можна паслаць старшынямі калгасаў, з упэўненасцю, што яны не падвядуць, што з імі можна будзе выконваць любыя заданы. Трэці сакратар? Туберкулёзнік, кожны год на паўгода ca строю выходзіць. Другі сакратар? Гэты нічога, бадай, што змог бы. Але хто ж застанедца тады ў райкоме? Загадчык сельгасаддзела i намеснік старшыні райвыканкома? Гэтых у конюхі нельга браць, не тое што… «Але ж… падабраў кадры, таварыш Бародка, — упікнуў ён самога сябе. — Каго ж усё-такі? Лемяшэвіча? — мабыць, даўся яму ў знакі гэты Лемяшэвіч, што думка так часта спыняецца на ім. — Не, не падыдзе… Каб ён быў спецыяліет, а так — зноў можна пагарэць. Пракурора? Але! Гэты зможа… Няхай ідзе папрацуе. Гэта яму не прыгожыя прамовы гаварыць! Няхай адтуль, з калгаса, пакрытыкуе. Каго яшчэ? Рэдактара? Таксама можна. Чалавек з вялікай адказнасцю за справу. Такі не падвядзе… Дырэктара крухмальнага завода можна…»
Усцешаны, што ўсё-такі ёсць у раёне людзі, якім можна даручыць калгасы, Арцём Захаравіч пакрыўджана пагразіў сакратару абкома: «Нічога, таварыш Малашанка, не адстанем i мы».
У райкоме памочнік сярод іншых папер прынёс некалькі спраў па прыёму, што паступілі ад арганізацый. Арцём Захаравіч, хоць хапала іншых больш неадкладных спраў, пачаў адразу ж праглядваць папкі — цікава, якая арганізацыя расце, што за людзі, бо людзей ён ведаў амаль усіх у раёне. I раптам… быццам замест папкі яму трапіла немаведама што… ён уздрыгнуў i аглянуўся, хоць у кабінеце, акрамя яго, не было ні душьк
«Бародка Алена Сямёнаўна».
Арцём Захаравіч не адразу паверыў сваім вачам, не адразу разгарнуў папку. На міг бліснула не сумненне, а надзея: не яна, нехта іншы. Але ва ўсім раёне — ніводнага Бародкі, гэта ён ведаў напэўна.
Ён разгарнуў папку i засмяяўся, на момант яго ахапіла незразумелая весялосць: яго жонка, з якой ён пражыў дваццаць год, гадаваў дзяцей, уступае ў партыю, а ён пра гэта i слова не чуў i, каб не быў сакратаром, невядома калі даведаўся б. Ён уважліва i з цікавасцю перачытаў анкету, біяграфію. Весялосць замяніла злоснае раздражненне, выкліканае пачуццём асабістай абразы. Асабліва закіпела злосць, калі ён прачытаў, што першую рэкамендацыю, яшчэ месяц назад, ёй даў Валатовіч. Дык вось яно як, паважаная Алена Сямёнаўна! Мужу — ні слова, ён для цябе вораг. Лепшы дарадца твой Валатовіч, які падкопваецца пад Бародку. Але… помета, якую можа прыдумаць толькі жанчына. А пад яе ўплывам дзеці… Хутка i дзеці адвернуцца, Коля ў Валатовічаў гатоў заначаваць… Валатовіч!..
Думкі гэтыя перапыніў тэлефонны званок. Гаварыў намеснік рэдактара абласной газеты Стукаў, стары знаёмы Бародкі,— разам некалі працавалі.
— Што новае маеш? Як перабудоўваешся? — спытаў пасля прывітання Стукаў.— Даў бы якое-небудзь новае пачынанне, а мы падхапілі б, асвяцілі, каб прагрымела на ўсю рэспубліку.
— Лёгка вам падхопліваць гатовае, пісакам, — непрыязна адказаў Бародка. — Пачынанне! Гэта табе не ў газеце — сеў, напісаў — i любое пачынанне гатова! Прывыклі вы лёгка пачынанні фабрыкаваць! А ты на мае месца сядзь ды паглядзі, як яно пачынаецца, новае…