Крыніцы
Шрифт:
— Што я?
— Вы самі ведаеце…
— Па-вашаму, я — другі Ваўковіч? П'яніца? Так? Колькі разоў вы бачылі мяне п'яиым? Адзін раз у магазіне… Але, выпіў, напіўся, чорт вазьмі, па дурноце! Дык я сам сябе пакараў за гэта!
Даніла Платонавіч с, таў паміж імі i звёў рукі, як бы жадаючы абняць ix i такім чыпам наблізіць адно да аднаго.
— Сябры мае, харошыя вы людзі, i мне крыўдна за вас. Што вы, як дзеці… Дзіўлюся, як вы не разумееце адзін аднаго. Наталля Пятроўна, ты добра ведаеш, што гэта няпраўда. Навошта ты выдумала гэта? Чатырох месяцаў даволі, каб уведаць чалавека. Міхася Кірылавіча любяць i паважаюць. І, далібог, не разумею, чаму адна ты так упарта не хочаш адмовіцца ад першага ўражання, калі нават яно
Наталля Пятроўна раптам зірнула на старога настаўніка i сумна ўсміхнулася.
— Вы нас мірыце, як дзяцей. А мы не біліся. Калі ласка. — І яна падала Лемяшэвічу руку. Мабыць, ёй хацелася хутчэй скончыць гэтую непрыемную размову. Паціскаючы руку, яна глянула зблізку яму ў вочы, i раптам твар яе заліўся такой чырванню, што Лемяшэвіч у сваю чаргу збянтэжыўся: чаму? што з ёю? Яна адышла да кніжнай шафы i пачала выбіраць кніжку.
Больш пра свае адносіны яны не сказалі ні слова. Лемяшэвіч i Даніла Платонавіч пачалі гаворку пра школьныя справы. Наталля Пятроўна, зноў сеўшы ў крэсла, праглядала том энцыклапедыі. Лемяшэвічу вельмі хацелася даведацца, што цікавіць яе ў энцыклапедыі, але ён не адважыўся i ўсё сядзеў насупраць грубкі, у якой гудзела ўжо даволі зыркае полымя.
На кухні грукнулі дзверы, i неўзабаве бабка Наста прынесла газеты i часопісы.
— Во… зноў цэлы пуд, — з папрокам сказала яна, кладучы пошту на стол. Потым прыветліва ўсміхнулася Наталлі Пятроўне, мабыць, ухваляючы, што тая з'ела мёд, i раптам звярнулася да Лемяшэвіча: — Дзілектар, мядку хочаш?
Яна спытала гэта ўпершыню за ўсе чатыры месяцы, як ён наведваецца ў дом, i Міхась Кірылавіч узрадаваўся гэтаму: бабуля нарэшце як бы прызнала яго сваім, блізкім чалавекам, такім, як Наталля Пятроўна, i гэтым нібы яшчэ больш збліжала ix. Мабыць, Наталля Пятроўна таксама адчула нешта падобнае, бо з цікавасцю стала чакаць, што ён адкажа. І хоць Лемяшэвіч не надта быў ласы да мёду, але весела крыкнуў:
— Хачу, бабуся! Вельмі хачу!
— Праца, дарагі Міхась Кірылавіч, ніколі людзей не раз'ядноўвае, якая б цяжкая яна ні была, — гаварыў між тым Даніла Платонавіч, адказваючы на сумненні Лемяшэвіча наконт таго, што ў калектыве ix нібыта няма належнай дружбы i еднасці i што, магчыма, прычына гэтага ў перагружанасці настаўнікаў працай. — Наадварот… Калі, вядома, яна правільна арганізавана i размеркавана паміж членамі калектыву. Я не сказаў бы, што ў нас нагрузкі няправільна размеркаваны. Людзі не скардзяцца. Але вы кажаце праўду… У калектыве ёсць нейкая… насцярожанасць, я сказаў бы. Калегі нашы як бы баяцца адзін аднаго…
— Вось іменна… І мяне гэта турбуе, Даніла Платонавіч. Мне незразумела: чаму гэта? хто вінаваты?
— Я сам не разумею, — паціснуў плячамі Шаблюк. — Сам прыглядаюся, шукаю… Недзе прычына павінна быць. І нам трэба знайсці яе, бо, скажу вам, — хвароба заразная…
Наталля Пятроўна адарвалася ад газет, якія пераглядала.
— Вы даруйце, што я ўмешваюся. Але мне здаецца — выдумалі вы свае страхі, ва ўсякім разе перабольшваеце ix. A калі ёсць нешта падобнае ў вас, дык ці варта ламаць галаву над прычыиай. Вельмі ж ясна яна, прычына, — Прыходчанка.
— Чаму Прыходчанка? — здзівіўся Лемяшэвіч.
— Чаму? Наіўныя вы ці абваражыла яна вас?..
Даніла Платонавіч запярэчыў:
— Не, не, Наташа! Гэта не тое. І ты, калі ласка, не ўзвальвай усё на чалавека толькі за тое, што не любіш яго. Так ніколі не будзеш аб'ектыўным суддзёй!
— Я не збіраюся яе судзіць. Але я паспрабавала паставіць сябе на месца вашых настаўнікаў. І, відаць, я таксама адчувала б сябе няёмка… насцярожана, як вы кажаце, каб ведала, што адзін з членаў калектыву, як кажуць, — вочы i вушы начальства…
— Ну, гэта глупства, Наташа! — адмахнуўся Даніла Платонавіч. — Што ж мы, па-твойму, сакратара райкома баімся?
— Не, сакратара мы не баімся, калі пра нашу работу дакладваюць
у райком як мае быць, па-партыйнаму, падзяржаўнаму… Але калі пра нашы размовы, учынкі, чалавечыя слабасці даносіцца, даруйце мне, у ложку… Тут — не боязь, тут…. ну, проста… проста непрыемна, абразліва…Яна зноў пачырванела і, разгарнуўшы газету, закрылася ёй.
— Не, усё-такі гэта глупства. Гэта не прычына, — не згадзіўся Даніла Платонавіч, беручы жалезную качаргу, каб разбіць галавешкі. A Лемяшэвіч падумаў: «Яна мае рацыю. Гэта можа быць», — хоць у душы нешта пратэставала; не хацелася думаць так дрэнна i пра Бародку, i тым больш пра Марыну Астапаўну.
Даніла Платонавіч разбіў галавешкі, потым, падумаўшы, зноў укінуў дроў, i Лемяшэвіч назіраў, як хутка яны загараюцца, як на паленнях выступаюць слязінкі смалы, капаюць у жар.
— Таварышы, — ціха i як бы спалохана паклікала Наталля Пятроўна. Лемяшэвіч павярнуўся i ўбачыў яе твар, надзвычай разгублены. Нешта моцна i нечакана ўсхвалявала жанчыну. — Вы даруйце мне… Паглядзіце, што тут…
Яна працягнула аблаеную газету. Лемяшэвіч узяў яе i адразу знайшоў тое, што ўсхвалявала жанчыну, — фельетон на другой старонцы. Ён прачытаў яго вачамі за нейкую хвіліну, пакуль Шаблюк, па-старэчаму, не спяшаючыся, шукаў на стале акуляры. Фельетон называўся «Ад школы Да крамы». Ён пачынаўся ca злоснага сатырычнага апісання, як тры чалавекі — дырэктар Крыніцкай школы Лемяшэвіч, старшыня сельсавета Раўнаполец i парторг Полаз зачыніліся у краме i пілі. П'яны дыялог, у якім яны хваляць адзін аднаго. Тлумачэнне — за якія сродкі пілі. Пілі, аказваецца, за дошкі, якія Лемяшэвіч прадаў калгасніды Леванчук. Нарэшце, агульная, «сур'ёзная» частка фельетона, з вывадамі, яна пачыналася словамі: «Не шанцуе школе на дырэктараў». Два ўжо зволены за п'янства, цяпер трэці на чарзе, чалавек, на якога ўскладалі надзеі: малады педагог, аспірант… Намёк на тое, што ці не таму i дысертацыю не абараніў, што заглядваў у бутэльку. У канцы фельетона галаслоўна, без фактаў i прыкладаў, сцвярджалася, што дырэктар зусім не займаецца наладжваннем педагагічнага працэсу i школа як была ў ліку адстаючых, так i застаецца. Подпісы: А. Свістун, В. Капелька.
Так, факт быў, была злашчасная выпіўка за зачыненымі дзвярамі крамы. Але шго зрабілі з гэтага факта?!
Лемяшэвіч, забыўшыся на хусцінку, выцер лоб рукавом. Газету ад яго ўзяў Даніла Платонавіч. Ён чытаў павольна, асобныя словы вымаўляў уголас i ўсё больш i больш хмурнеў, усё глыбейшымі рабіліся складкі каля яго рота i неяк ніжэй абвісалі сівыя вусы.
Скончыў чытаць — паглядзеў на Лемяшэвіча, але не цераз акуляры, а паверх ix, ад чаго позірк яго здаўся надзвычай суровым. Лемяшэвіч, не чакаючы яго пытання, махнуў рукой.
— Глупства, — сказаў ён, хоць нялёгка яму было здавацца знешне абыякавым.
— Не, гэта не глупства! Не! Гэта… паклёп!.. А паклёп не глупства! Ах, сукін сын! — Даніла Платонавіч скамячыў газету i злосна шыбнуў на падлогу. — Гэта страшна, калі ў калектыве ёсць чалавек, здольны на такі паклёп. — Стары нахіліўся, падняў газету, прачытаў подпісы: — Свістун, Капелька, Свістун… Схаваўся, трус…
— Ну, я, магчыма, насаліў сяму-таму, — сказаў Лемяшэвіч. — А пры чым тут Раўнаполец, Полаз? А Даша? Гэта ўжо проста подла! У беднай удавы, работніцы школы, правалілася падлога, i я аддаў ёй абрэзкі дошак… Скарыстаць гэта мог толькі закончаны нягоднік.
— Усё подла ад пачатку да канца! Усё! А вы — «глупства». Так мы не выкрыем гэтую гніль. Супроць подласці трэба змагацца, а не рукой махаць… Змагацца!
Наталля Пятроўна сядзела, сціскаючы скроні далонямі, i на твары яе была пакута.
— Божа мой! Што вы падумаеце пра мяне? Я толькі што нагаварыла вам глупства з-за гэтай п'янкі. І раптам… якое недарэчнае супадзенне!..
Даніла Платонавіч, зразумеўшы яе думкі, пачаў супакойваць:
— Гэта ты дарэмна, Наташа. Нічога Міхась Кірылавіч не падумае.