Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

— Але ж ты марыш паступаць у электрамеханічны.

— Вось таму, што я мару, што я абавязкова павінен паступіць, я — нікуды! Вось i ўсё! У мяне тройкі праскокваюць. Час узяцда за розум.

Алёша вырашыў пагутарыць з ім па шчырасці. Дарэчы, быў вялікі перапынак, i яны, аддзяліўшыся ад сяброў, спусціліся да Крыніцы, у алешнік, у якім асабліва моцна адчуваліся непаўторныя прыкметы i пахі восені, тыя пахі, якія немагчыма нават вызначыць i назваць. Не кажучы ўжо аб лісцях i траве, сама зямля пахне ўвосень інакш, чым вясной ці ўлетку. А ручай, поўны, з празрыстай вадой, пераліваўся цераз паваленую алешыну, што служыла кладкай, журчаў, булькатаў; у маленькім віры кружылася лісце.

Яны спыніліся каля гэтага месца, загледзеліся

ў ручай.

— Ну, a калі не паступіш? — ціха спытаў Аляксей сябра. Ён даўно намерваўся пагутарыць ca сваімі аднакласнікамі — што яны будуць рабіць, калі не ўдасца ажыццявіць запаветную мару — паступіць у інстытуты.

— Не паступлю? — хутка павярнуўся да яго Валодзя, з размаху кінуўшы ў ваду галінку. Алёшу здалося, што твар яго збялеў ад спалоху, а можа, ад сонца, што раптам выбліснула з-за хмар. — Чаму не паступлю?

— Ды мала што бывае… Ведаеш, які конкурс! А ты — не Лявон, мы з табой медаляў мець не будзем. Што тады?

— Пайду ў другі інстытут. Перачакаю год-два.

— A рабіць што будзеш гэты год?

— Паўтараць прадметы.

Алёша ўздыхнуў i нічога не адказаў, бо ўбачыў, што шчырай гутаркі няма — па-рознаму глядзяць яны на ўсё гэта, па-рознаму думаюць.

Гуртком вырашыў заняцца сам Міхась Кірылавіч. Ён расказаў дзесяцікласнікам пра апошнія рашэнні партыі, пра будучыню механізацыі. Алёша чытаў пастанову ў дзень яе апублікавання, штодзённа чуў гаворку аб ёй у сям'і, за абедам i вячэрай, ставіўся з такой жа цікавасцю, як Сяргей, бацька i Лемяшэвіч да ўсяго, што датычылася гэтай пастановы, ведаў усе дэталі i падрабязнасці. З цікавасцю слухаў ён дырэктара i ў класе. Але калі зразумеў, што гэта — своеасаблівая агітацыя, паставіўся скептычна, цвёрда перакананы, што на яго аднакласнікаў такая агітацыя не падзейнічае — іншым заняты ix галовы. І таму, калі Міхась Кірылавіч проста паставіў пытанне аб гуртку i чалавек дзесяць тут жа далі сваю згоду, Алёша здзівіўся i пакрыўдзіўся на сяброў. Употай, але балюча перажываў ён пасля гэтую сваю няўдачу.

* * *

Рая катэгарычна адмовілася ўдзельнічаць у школьным хоры. Гэта ўсіх здзівіла — лепшая спявачка, самая актыўная дагэтуль удзельніца самадзейнасці! Ніхто не мог растлумачыць прычыну, а сама яна адказвала адно:

— Не хачу — i ўсё! І адчапіцеся, калі ласка, ад мяне.

Каця лічыла сваім абавязкам пагутарыць з ёй, калі не як сяброўка, дык як сакратар камсамольскага камітэта. Да нядаўняга часу яны шчыра сябравалі: увесь час сядзелі за адной партай, чыталі адны кнігі, марылі аб адным i давяралі адна адной самыя патаемныя думкі, спявалі адны песні. І раптам у мінулым годзе (Каці ўвесь час здавалася, што гэта здарылася пасля абласнога агляду илкольнай самадзейнасці) Раіса пачала неяк пазбягаць яе, ухіляцца, шукаць сабе іншых сяброў, а пасля i зусім паставілася так, што яе варожасць да былой сяброўкі пачалі заўважаць усе.

Каця спрабавала ўжо высветліць ix узаемаадносіны, выклікаць Раю на шчырую размову, але пакуль што дарэмна.

Цяпер яна намерылася паспрабаваць яшчэ раз, выкарыстаўшы сваё права сакратара камітэта i гэтую прычыну — тое, што Рая адмовілася ўдзельнічаць у хоры. Яна двойчы прыходзіла ў хату да Снегірыхі, але кожны раз заставала кватаранта — Віктара Паўлавіча. Урэшце яна падпільнавала, як Рая надвячоркам, калі прыгналі статак (увосень яго прыганяюць раней), пасвіла за гародам каля Крыніцы, на участку, дзе калгас сабраў раннюю капусту, сваю карову — тую карову, пра якую ішла слава, што яна дае па тры вядры малака ў дзень.

Рая трымалася ў баку ад малодшых хлапчукоў i дзяўчат, якія таксама пасвілі кароў, i чытала кнігу. Прысесці не было на чым, i яна чытала стоячы.

Заходзіла сонца, праменні яго залацілі верхавіны ліп i таполяў на сядзібе МТС. З-за лесу падымалася i расплывалася па небе ненатуральная яркая чырвань, якая бывае толькі ўвосень i, кажуць, — на дождж. Спачатку

яна расплывалася ў бакі, пасля, калі пагас апошні прамень на самай высокай ліпе, пачала падымацца ўгару. А насустрач чырвані, з усходу, наступаў сіні змрок, як бы змагаючыся з гэтай апошняй успышкай гарачага святла.

Ад ручая, з поплаву, патыхала вільгаццю i холадам.

Каця падышла неўзаметку з кустоў i як бы выпадкова — яе малодшы брат таксама пасвіў тут карову.

— Мабыць, пара ўжо гнаць, — сказала яна, каб з нечага пачаць гаворку.

Рая глянула на неба, пасля — на сваю аднакласніцу.

— Што ты чытаеш?

Рая моўчкі паказала вокладку кніжкі i паглядзела на свой ручны гадзіннік. Гадзіннік гэты з'явіўся ў яе зусім нядаўна, i дасціпныя вяскоўцы бадай што здагадваліся, чаму купіла яго для дачкі Снегірыха: пасля таго як Алёша Касцянок атрымаў прэмію — просты гадзіннік, Аксіння на зайздрасць усім купіла дачцэ залаты. А было крыху інакш: Paica сама папрасіла маці купіць ёй гадзіннік, i Аксіння Хвядосаўна зусім не мела намеру купляць залаты. Але, паехаўшы ў горад, яна не знайшла там звычайных гадзіннікаў і, узлаваўшыся, купіла залаты няхай ведаюць, што для адзінай дачкі яна нічога не шкадуе. Няхай цешыцца ў шчасці дзіця! Бацька жыццём заваяваў ёй гэтае шчасце!

Каця бачыла, што Рая зноў не хоча размаўляць з ёй. Рая адышла да каровы i хацела гнаць яе дамоў, але карова прагна хапала капуснае лісце, з хрумстаннем згрызала храпкі i ісці дамоў не хацела — павярнула ў другі бок, да кустоў.

— Няхай паходзіць, рана яшчэ, — сказала Каця. І, памаўчаўшы, дадала: — А хораша як!

Сапраўды было хораша. Моцна пахла малаком, капустай i альховым лісцем. Волкая свежасць прыносіла бадзёрасць i нейкую трывалую спакойную ўрачыстасць. У кустах гарэзавалі хлапчукі, лес за ракой адгукаўся на ix крыкі i смех, i галасістае рэха кацілася па лузе назад.

Каця адкінула прэч усялякую дыпламатыю i спытала проста, патрабавальна:

— Скажы, Рая, чаму ты капрызнічаеш? Чаму ты цураешся сяброў? Чаму адмовілася ад хору?

— Не хачу я!

— Не, ты скажы!

Рая загарнула кніжку i, прыціскаючы яе да грудзей, сказала:

— А хто ты такая, што я павінна спавядацца перад табой?

— Мы так доўга сябравалі,— з сумнай задуменнасцю сказала Каця. — А цяпер ты не любіш мяне.

Рая жорстка i злосна бліснула вачамі.

— Я цябе ненавіджу, калі ты хочаш ведаць, не тое што…

Каця адхіснулася, быццам яе ўдарылі, i намерылася закрыцца рукой, але рука яе павісла ў паветры.

— Мяне? Завошта? — прашаптала яна спалохана.

Раіса, мабыць, зразумела, што сказала лішняе, i злосліы

бляск пагас у яе вачах.

— Адчапіся ты, Кацька, ад мяне, — абыякава сказала яна, — Ты проста жыцця не даеш людзям сваімі допытамі.

— Не, ты скажы, завошта ты ненавідзіш мяне?

— Якая ты нудная, з табой i пажартаваць нельга.

Каця сумелася: а можа, гэта сапраўды жарт? Яна з надзеяй чакала, што сяброўка зараз радасна засмяецца, можа, нават, як раней, кінецца на шыю i прызнаецца, што яна проста здорава сыграла выдуманую ролю ёй; як будучай актрысе, гэта патрэбна. Але нічога гэтага не здарылася. Так не жартуюць. Яна сказала праўду!

Рая нахілілася, падняла з долу дубец i пагнала карову. Каця, схамянуўшыся, пайшла за ёй следам.

— Я ведаю, за што ты злуеш на мяне, жорстка сказала яна: слова «ненавідзіш» ёй цяжка было вымавіць. — Ты думаеш, я кахаю Алёшу, i праз гэта шалееш. Ты ганарыстая, як тая шляхцянка сябровіцкая…

— Што-о? — Рая павярнулася i зняважліва засмяялася. — І кахай сабе на здароўе. А мне ён патрэбны, як сабаку кій, твой мурзаты Алёша! Шчасце зиайшла Алёшу!

Каця даравала б, калі абразілі б яе, але абразу Алёшу, знявагу яго — нікому дараваць не магла. Задыхаючыся, бо праз сілу стрымлівала гнеў, яна загаварыла павольна, з паўзамі, але шыбала словы, нібы цяжкія камяні, проста ў твар разгубленай Раісе:

Поделиться с друзьями: