Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Людзі й людзі...

Акула Кастусь

Шрифт:

Парл брэнды задурманіла галаву. Дзе тут які адказ знойдзеш! На пустых вуліцах Таронта ў гэну раньнюю нядзельную гадзіну пабачыш часам паліцыйнае аўта, ці за вуглом дзе злодзея. І мяне — аднаго мажнога, у чорным плашчы й шэрым брылі мужчыну, каторы

ня гледзячы на Парл брэнды, рухаўся раўнамерным крокам, А ў галаве адно й тое… А калі й запраўды спасаваць? Калі й запраўды той, што за тры дні "выседзіў", ня вернецца? Тады што?

"Аятолы" перамаглі. Бачу дурнаватую ўхмылку на твары Бруцкага, калі ў нашу царкву прыедзе. Таго самага нікчэмніка каторы некалі публічна слказаў абаронцам БАПЦ:

— Я вас усіх перад сабой на калені пастаўлю!

На табе: плён колькіх дзесяцігодзьдзяў працы. На пасадзе сьвятыні тваей сядзіць маральны абібок.

А калі ім не падпарадкавацца? Развальваць царкву? У чужую юрысдыкцыю ісьці?

Прыгадваю тую нядзельную раніцу, калі мы сабраліся ў БРГЦ і доўга дыскутавалі. На твары Хмаравага даношчыка ды неўзабаве ўжо нашага яўнага ворага Пятра Шышкі была вясёлая ўсьмешка. Ён-жа задэкляраваў сябе яўным ворагам на перадсудовым праслуханьні ў Тароньце. У яго навет і ня пыталіся пра гэта, але сам пасьпяшыў асьветчыць сьвецкай ўладзе, што быццам Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквой… кіруюць такія нацысты, як Станіслаў Станкевіч… Відаць, што гадзюка даўно нарыхтавалася сваё джала ў нашу мякаць уваткнуць…

І прыгадваю жартаўлівую вульгаршчыну старшыні

ЗБК. Яно можна было паклікаць на помач цынізм і непахрысьціянску "хворае із здаровым" зваліць на чалавека, каторы паставіў нас перад фактам дакананым. А мы, "авечкі бяз пастыра", чакалі нападу ваўкоў.

У наступныя дні праясьнілася. Пад узьдзеяньнем нашых добрых людзей, арх. Мікалай апамятаўся ды паехаў на суд у Ню Брансвік. На тым ключовым судзе, галоўна дзякуючы арх. Мікалаю й судзьдзі Когэну. "аятолы" пацярпелі апаразу. Казалі людзі, што такому паварору справы памог выдатна сам Бруцкі. Ён прыйходзіў на судовыя паседжаньні, сядаў у першы рад, закладаў адну нагу на другую ды трымаў ідыёцкую міну. Судзьдзя гэта спасьцярог.

Уладыка Мікалай ніколі нам ня выясьніў, чаму ён тое за тры дні "выседзіў". Дагадваемся, што так хацеў ратаваць БАПЦ. Пэўне-ж, ён у цішы ночы ці ў іншы час сам спавядаўся перад Богам. Напэўна думаў пра сваю вялікую слабасьць, што побач моцы існуе. Магчыма згадваў сьвятых апосталаў падчас цярпеньняў Хрыстовых.

Ці-ж дзіва, што чалавек больш падкі да малітвы, чымся да зямных інтрыгаў прымітыўных людзей, налезшы на патарчаку-выварацень, упаў у цемры?

Кагадзе адзін вернік, пішачы ў "Царкоўныя Навіны", сьмела параўновываў арх. Мікалая да Апанаса, Ігумена Берасьцейскага. Адно пэўнае, што перад архіпастырам Мікалаем цярністы шлях.

Поделиться с друзьями: