Дрыгва
Шрифт:
Нупрэй і Круглы з Панасам накіраваліся на Высокую Рудню. У Гударовым лагу яны павінны былі чакаць букрэеўцаў і дзеда Талаша. Дзед Талаш палічыў сваім абавязкам не пакідаць Букрэя і партызан, і ён цвёрда пастанавіў падпарадкаваць свае асабістыя інтарэсы інтарэсам агульным.
Паход на вёску Ганусы ставіў пытанне аб назначэнні асобнага начальніка для партызан: іх было ўжо каля двух дзесяткаў. Фактычна дзед Талаш лічыўся іх правадыром, толькі юрыдычна не было гэта аформлена. У сувязі з гэтым стаяла і другое пытанне: як назваць начальніка партызан?
— Ну, хлопцы, вам трэба абраць атамана! — зварачаючыся так да партызан, Букрэй прадрашыў пытанне аб назве начальніка.
— Атамана, атамана абраць! — падхапілі партызаны.
— З свайго боку, таварышы, я параіў бы вам абраць нашага
— Абярыце каго маладзейшага і болей спрактыкаваяага ў ваеннай справе, — заявіў дзед Талаш.
— Дзед Талаш!
— Дзеда Талаша! — дружна як адзін падалі голас партызаны.
— Няхай дзед Талаш будзе атаман наш! — сказаў хтось нават у рыфму.
Дзед Талаш расчуліўся. Зняў шапку. Жаўтавата-белая лысіна яго бліснула, як сонца. Куртаты, шыракаваты на канцы і трохі задзёрысты нос яго падняўся ўгору і апусціўся ўніз.
— Дзякую вам, голубы мае. Яшчэ раз скажу: абярыце каго-небудзь болей вартага, чым я.
— Талаш, Талаш атаман! — яшчэ грамчэй крыкнулі партызаны.
Дзед яшчэ раз зняў шапку. Другі раз пакланіўся.
— Я буду, таварышы, старацца за вас, за кожную кроплю вашай крыві буду дрыжаць. Будзем стаяць адзін за аднаго. Справа ж наша — біць гвалтаўнікоў. Ніякай літасці да паноў. Але ж паслушэнства павінна стаць нашым законам. Я буду слухаць ваш голас, а вы павінны слухаць мяне, бо іначай не будзе ладу.
— Праўда, — пацвердзілі партызаны.
— Дысцыпліна — першая справа, — заўважыў Букрэй.
— А сваім памочнікам дазвольце абраць мне Мартына Рыля, — звярнуўся дзед да партызан.
— Дазваляем.
Вось як дзед Талаш стаўся партызанскім атаманам.
Раніцаю, як толькі-толькі пачынала займацца на свет, усё войска рушыла ў паход. Сувязь паміж разведчыкамі ігалоўнаю калонаю падтрымлівалі партызаны. Першае данясенне разведкі прыйшло гадзіны праз дзве. Разведка данесла: у вёску Ганусы прыехала дваццаць чатыры коннікі і дзве фурманкі з кулямётамі. У букрэеўцаў кулямётаў не было. Чырвонаармейцы былі пры вінтоўках і з ручнымі гранатамі.
Ціха, бясшумна прасоўваўся Букрэй і партызаны, трымаючы кірунак на дарогу ў Ганусы. Настрой быў узняты, асабліва сярод партызан, якім упершыню прыходзілася стыкнуцца з польскім войскам са зброяй у руках.
Шльнасць чырвонаармейцаў і партызан стала яшчэ болыпаю, калі падышлі яны да краю лесу, дзе пачыналася ўжо ганусанскае поле, і сама вёска вырысоўвалася шэрымі плямамі сваіх уросшых у зямлю будынкаў на белым снежным фоне. За вёскаю выступаў хмыз журботнымі постацямі аголеных кустоў, а за хмызам сінела сцяна высокага лесу.
Букрэй аддаў загад расставіць ланцуг дазораў для нагляду за вёскаю. Палякі, як данеслі разведчыкі, таксама паставілі варту на ўсход ад вёскі: адтуль спадзяваліся яны небяспекі — у тым баку былі пазіцыі Чырвонай Арміі. Яны ніяк не чакалі, што гэта небяспека іх можа налучыць з тылу, з заходняй часткі вёскі, дзе і спыніліся чырвонаармейцы і нартызаны.
Букрэй, дзед Талаш і Мартын Рыль уважна агледзелі мясцовасць і выбралі пазіцыю. Пазіцыя знаходзілася на ўскрайку лесу, там, дзе дарога сціснута з двух бакоў цёмнаю кучмаю хвой і ялін. На балоце паабапал дарогі раслі кусты лазы і алешніку. Каб яшчэ болын сцясніць пазіцыю і не даць палякам разгарнуцца для бою, Букрэй загадаў заваліць дарогу за грэбляю, каб конніца не магла праскочыць. Чырвонаармейцы і партызаны так замаскаваліся, што іх нельга было згледзець з дарогі, як ні ўглядайся па баках.
Падрыхтавалі пазіцыю, размеркавалі на ёй байцоў, заняўшы два бакі дарогі і пераняўшы яе трохі далей, у лесе, і сталі падкаравульваць палякаў. Марудна і напружана праходзілі хвіліны чакання. Букрэй і атаман дзед Талаш абходзілі пазіцыю, правяралі начальнікаў звенняў і кожнага байца, зварачаючы ўвагу на вытрыманасць, спакой і строгае выкананне каманды. Без каманды не падаваць ніякіх адзнак жыцця.
Дзед Талаш хваляваўся глыбокім нутраным хваляваннем. Была трывога за лёс гэтай стычкі, дзе ён першы раз будзе браць удзел як баец і як начальнік. Але ён нічым не выказваў свайго пачутку. Яго мыслі цалкам уваходзілі ў гэтую
першую стычку з палякамі арганізавана, па-ваеннаму.Яму паказалася — частка пазіцыі, што бліжэй да вёскі, слаба насычана байцамі, што палякі там могуць прарвацца і праскочыць: баявая задача заключалася ў тым, каб ніводзін польскі салдат не быў выпушчан. Гэты ўчастак пазіцыі падмацавалі — Букрэй мусіў згадзіцца з дзедавымі довадамі.
Гадзіны ў дзве папаўдні цэлы абоз сялянскіх фурманак, наладованых жыўнасцю, прадуктамі і фуражом, выехаў з вёскі. Абоз расцягнуўся больш як на вярсту. Уперадзе ехала шэсць конных легіянераў. За імі паўзлі дзве фурманкі з кулямётамі, а на іх сядзелі па тры, па чатыры салдаты. Група коннікаў, гарланячы песню, ехала ў сярэдзіне, а рэшта знаходзілася ў хвасце абозу. Чатыры коннікі замыкалі абоз.
Дзіўны і нязвычны малюнак станавіў сабою гэты абоз. Маўкліва і панура сядзелі палешукі ў санях, нехаця паганяючы коні. Некаторыя моўчкі мяліся каля фурманак, азіраючыся на лес і на ненавісных легіянераў, гарцаваўшых на конях і палайваючых падводчыкаў. То там, то сям з саней падавала свой прарэзлівы голас свіння, бляяла авечка. Усе гэтыя тлумныя, рознагалосныя гукі зліваліся з адрывістаю песняю салдат і з іх сярдзітымі вокрыкамі па адрасу палешукоў-падводчыкаў.
Галава абозу ўжо мінала грэблю, паабапал якой залеглі партызаны і чырвонаармейцы. Здавалася, абоз пройдзе спакойна і нічога не здарыцца. Партызаны сударажна сціскалі стрэльбы ў руках, гатовыя паслаць кулю ў польскага салдата. Але яны чакалі каманды. I раптам, здрыгануўшы паветра, уперадзе пачуўся гук, нібы ляснуў пярун. Гэта гранатчыкі кінулі гранаты ў пярэднюю групу коннікаў. У той жа момант грымнуў залп у хвасце абозу. Паніка, мітусня, суматоха падняліся ў абозе. Коні папудзіліся, крута рванулі хто куды, кінуліся ў хмыз, імчачы за сабою перакінутыя набок або палазамі дагары сані. Залп у цэнтры абозу падняў яшчэ болыпы перапалох і хаос. Тут была самая большая група коннікаў, тая самая, што спявала песню. Людзі, ездакі і салдаты, жывёла, выкінутая з саней, качаліся на снезе. Адзін коннік, астаўшыся на кані пры хвасце абозу, кінуўся ў лес. Наперарэз яму, як з-пад зямлі, выскачылі партызаны пад камандаю Мартына Рыля і штыхамі перагарадзілі дарогу. Конь захроп, падняўся на задніх капытах. Спрытны наезнік, як уліпшы да сядла, выхапіў з гарачкі шаблю і замахнуўся на Рыля. Мартын карабінам адвёў удар шаблі. Будзік, аказаўшыся тут, як кот, падскочыў ззаду, схапіў конніка за бокі і сцягнуў яго з сядла.
Уся баталія цягнулася некалькі мінут. Болыная палавіна польскіх салдат была перабіта, частка была ўзята ў палон, а трох цяжкапараненых адправілі назад у Ганусы. Яны раскажуць палякам аб гэтай падзеі, і віна ўсім цяжарам не ляжа на вёску Ганусы.
XIX
У той жа дзень даведалася Аўгіня аб падзеях у Вепрах. Яшчэ некалькімі днямі раней дачулася яна аб тым, што палякі забралі Мартына Рыля. Сэрца яе зашчымела, ды каму было сказаць пра гэта? Сталася неяк так, што яна ўхілялася гутарак аб Мартыну Рылю, хоць са сваімі думкамі яна гутарыла аб ім, калі часцей і глыбей, а калі проста так, злёгку, з налётам лагодных адчуванняў аб тым, што было калісь. Выкінуць з памяці Мартына або думаць аб ім зусім спакойна, як аб чалавеку, што адышоў ад нас у прошласць, Аўгіня не магла да гэтага часу. Дужа моцна заселі ў сэрцы карані яе першага кахання, каб ад іх не адыходзілі сяды-тады парасткі ціхага жалю, як водгулле смутку аб утраце, якой ужо не вернеш. Часамі толькі з Васілём заходзіла гутарка пра Мартына Рыля. I гутаркі бывалі розныя; часамі ім надаваўся характар лёгкага жарту, а часамі ў яе ўносіўся элемент папрокаў і зайздрасці з боку Васіля. Падставаю для гэтага зазвычай бываў выпадак спаткання Аўгіні з Мартынам і неасцярожна кінуты Аўгіняй погляд яе чараўнічых вачэй на Мартына. Але ўсё гэта мела інтымны характар сямейнага жыцця. Апроч усяго, Аўгіня ўмела накіраваць справу так, што верх заставаўся за ёю. Можа быць, у гэтым дапамагалі ёй яе заваблівыя вочы і ўменне глянуць імі так, каб рассеяць усякія падазрэнні наконт яе адданасці і шчырасці. А можа, і сапраўды была яна такою ў момант праяўлення яе гэтых эмоцый.