Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Нямко

Адамовіч Алесь

Шрифт:

«Апошняй сканала, каторая абаранялася падушачкай, што знаходзілася ў яе ў руках… (Пакаёўка царыцы Дзямідава). Малодшая доч б/цара ўпала на сьпіну і прытаілася забітай. Заўважаная тав. Ермаковым, яна была забітая стрэлам у грудзі. Ён, стаўшы на абедзьве рукі, стрэліў ёй у грудзі» (Нятрэбін В. Н.) [8] .

9

Вырашылі пайсьці зь вёскі — са сьмерцю Кучарыхі, здавалася, яна памерла канчаткова — і пасяліцца ў лесе, куды не дабраліся б ні немцы з паліцаямі, ні партызаны. А як знайсьці такое месцайка? Даганяючы, перасьледуючы, уцякаючы і хаваючыся адно ад аднаго, яны бясьпечных мясьцін на гэтай зямлі не пакідалі.

8

З

кнігі Алега Платонава: Убийство царской семьи. — Масква: «Сов. Россия», 1991.

Але пашанцавала. У густым непраглядным ельніку (праўда, прасека блізка) набрылі на закінутую зямлянку. Мяркуючы па тым, як парасьлі, пакрыліся грыбамі і чагай бярвеньне і жэрдкі, а бляшаная бочка-«буржуйка» афарбавалася ў охру іржы, тут даўно ніхто ня жыў. Магчыма, з восені-зімы 41-га, калі акружэнцы-партызаны таіліся ў лясах, выходзілі адно здабываць харч. Часам абстрэльвалі нямецкія машыны.

Прыбралі з нараў гнілое гальлё, высьцелілі ложа сьвежым ельнікам і бярозай. Франц сякерай, якую з сабой прыхапілі, насёк сухіх дроваў — падрыхтаваліся жыць доўга. Па лесе распоўзься дымок, а зь ім і трывога: каб ня ўнюхаў хто. Пакуль сушыліся іх апраткі, сядзелі пад дрэвамі. Франц сказаў:

— Добрая чалавек твая мутэр. Паказаць маю?

Запусьціў руку пад кашулю, на далоні ў яго зазіхцеў мэдальён. Як гэта ня ўгледзеў той, «трафэйшчык»? Шнурок засмаліўся, брудны, а золата зіхціць, як жывое. Падкалупнуў пазногцем, і паказалася фатаграфія. Паліна наблізіла свой твар, на яе глядзіць строгая чужая жанчына з акуратна ўкладзенай прычоскай. Франц вытрас сабе на далонь фатаграфію, перавярнуў яе.

— Тут напісана: «Ich werde dich Sch"utzen». Я цябе (як гэта? Ага!) абараню. Усім ім так здаецца.

Франц доўга і няскладна тлумачыў, што насіць гэта рызыкоўна, а замазаць нямецкі надпіс будзе нядобра, а таму просіць Паліну забраць і захоўваць, пакуль яму зноў можна будзе…

Паліна ня ведала, як тут ёй быць. Нібыта яна прысвойвае права, не спытаўшы ў той жанчыкы, трымаць на грудзях яе фатаграфію. Нейк няёмка перад ёю, што далёка жыве. Пацерла зіхоткае золата між далоняў, заадно і шнурок, і спусьціла халоднае сардэчка пад кашулю. Памяць яе міжволі сьцялася: чамусьці прыгадаўся Эвірын круглы абразок…

— Аўтаматная чарга! — Франц насьцярожана ўзьняў галаву. Далекавата, але чаму разрыўныя кулі паўтарылі яе зусім побач, у кустах за зямлянкай?

— Гэта ж салавей! — засьмяялася Паліна. — Як будзе па-нямецку?

— Nachtigall. Нікому толькі не расказвай, што Франц ужо… Пакруціў пальцам ля скроні.

— Не, праўда, падобна, — супакоіла Паліна, — во, ну зусім, як кулямёт. А цяпер палошча горла. I да вайны сьпявалі салаўі, але нікому ў галаву не прыходзіла такое.

— Многае не прыходзіла, — згадзіўся Франц. — А ў вашай школе…

I пайшлі разьбіраць сьценку няведаньня адно аднаго — і таго, і другога, і трэцяга няведаньне. Як у вас? А ў вас як? Выявілася, што многае вельмі падобна: дзяўчаты болып разумеюць хлопцаў, чым тыя іх — што ў нямецкім Дрэздэне, што ў беларускіх Петухах. I так жа аднолькава жывуць у вечным супрацьстаяньні жаночай часткі школы і мужчынскай, але здраднікаў свайму племені болын сярод дзяўчат. Вось была ў дзясятай клясе Клаўка, дзеўка ніякая зь сябе, у яе і хлопца свайго не было на выпускным вечары, дык старшаклясьнікі потым расказвалі: яна столькі пар разьбіла, разьвяла за адзін той вечар! Нават у каго справа ішла да вясельля ўжо. I чым узяла, ты падумай! Тыя, нявесты, трымалі сваіх хлопцаў на адлегласьці: пацалунак яшчэ можна, а болын — ні-ні! — гэта каб давесьці іх да вясельля. Вам жа толькі саступі і — адз’ю! Гэтая нахабніца ўсім дала ўрок: танцавала з хлопцамі з усімі запар і ўсе яе наперабой запрашалі — прыціскалася, бессаромная, глядзела так, што кожны паверыў: сёньня ён усё і атрымае, калі зь ёю пойдзе. Ну як апаіла зельлем! I пакінула дурнямі. У нявест пасьля гэтага вечара разлад з жаніхамі, у некаторых назаўсёды — адпомсьціла за ўсе дзесяць гадоў няўвагі.

Паліна задала тон, Франц вось гэтак жа асуджальна загаварыў аб лёгкіх, проста-ткі сьвінскіх норавах сярод хлопцаў, захапіліся, ажно дыханьне стала гарачым і ў яе, і ў яго, здавалася, цяпер у’жо ня змогуць стрымаць сябе, зблізяцца рукі, вусны, але што вы, як цяпер гэта магчыма?! Пра што толькі што гаманілі?.. Як асуджалі! Як абураліся! Зьбянтэжана змоўклі Паліна з Францам, адчуўшы сябе падманутымі кімсьці: назьдзекаваўся і глядзіць на іх збоку, каб гучна зарагатаць пры першым іх дотыку. Расчаравана паляжалі

і заснулі кожны на сваім месцы — прыблізна за мэтар адно ад аднаго. Але дзяўчына ўсё-ткі сказала «на расстаньне»:

— На новым месцы прысьніся жаніх нявесьце.

Аднак сказана было гэтак іранічна, што Франц так і не адважыўся працягнуць у яе бок руку. Помніць, бедалага, кіпцюрыкі!

Перш чым заснуць, Паліна шмат наўспамінаць пасьпела. Віру прыгадала. Вось яна б ведала, як распарадзіцца і сабой, і Францам.

Жыла гэтая сям’я, яд уяўлялася петухоўцам, «бы паны». А імя Віры — ад Эвіры, што азначае: Эпоха Войнаў і Рэвалюцыяў. Імя ёй такое дала маці, тая самая дырэктрыса-гістарычка.

Бацька Віры (пакуль і гэтых не перасаджалі) працаваў лясьнічым, гаспадарка яго была ледзь не з паўраёна, дзясяткі лесьнікоў у яго распараджэньні, і лес з грыбамі-ягадамі, і трава на палянах, і дровы. Усё, чым у лясным краі люд жывы. Прасторнае лясьніцтва разьмяшчалася наводшыбе вёскі, за высокай дашчанай агароджай, дзе стаяла вялізная кантора, раздольны дом лясьнічага, высокія, з моцнага дрэва, цёсу, гаспадарчыя збудаваньні. У лясьніцтве было некалькі коней, добры выезд. Усё не як у рваным-гнілым калгасе: што збруя, што вазок — кашоўка, коні — воч не адарваць! Нават свая сажалка была за той высокай агароджай, а зімой — каток для Віры і яе сяброў. Але сяброў у яе было няшмат. Гэта яшчэ трэба было заслужыць. I перш за ўсё — непадобнымі на агульныя паводзінамі, сьмеласьцю ведаць тое, чаго іншыя ведаць баяцца. Сама яна была і разумніца, і красуня. Чытала шмат, але галоўнае — пра ўсё ў яе было сваё меркаваньне. I сапраўды — анічога не баялася. Так здавалася Паліне. Аж галава кругам ішла поруч зь ёю. Я сама сабе кніга, любіла паўтараць. I паведамляла, што падумалася, што адчулася — чаму? як так? — у такіх вось і такіх вось абставінах. Аднойчы бацька — вусаты, чарнагрывы прыгажун — яе проста высек. «Зь цікаўнасьці», як сама казала, падпаліла капу сена проста ў двары. Дык вось: «Ён мяне пугай, пугай, так спужаўся пажару, а я ў гэтыя хвіліны любіла яго болып, чым калі-небудзь. Да сьлёз».

3 Палінай яны, забраўгныся на сенавал, пад ластаўчына цьвірканьне, чыталі, дзяліліся сакрэтамі, спалі, летуцелі, як наладзіцца іх жыцьцё. Аднойчы Паліну папярэдзіла:

— Я паклікала Косьцю і Бубліка. Выбірай, каго хочаш.

— Навошта яны мне?

— ПІто, трусіш? Мы ж дамовіліся.

— Ну гэта мы так.

— Так ці ня так, а я іх запрасіла. Сказала: прыходзьце зь цікавымі кніжкамі.

Яны і прыйшлі з кніжкамі, Бублік, той дурань-дурнем, а школьны прыгажун Косьцік (хутчэй па спалохана-скаваных паводзінах Паліны, чым з выклікам — Віры) зразумеў, што ўсё ня так сабе. Дурыліся, валтузіліся ў сене, усё болып распальваючыся і дазваляючы сабе ўсё болып. Пакуль Паліна не зазлавала і не ўцякла да вакенца, адштурхнуўшы Бубліка. Той вінавата пацягнуўся сьледам. А Віра з Косьцікам нейк незразумела і страшн а аціхлі. Глянула Паліна ў паўзмрок сенавалу і ўбачыла голае, высока ўзьнятае калена Віры і бессэнсоўнае нейкае гойданьне сьпіны ў блакітнай майцы, сьпіна гэта здалася такой мужчын скай, агіднай. Разгублены Бублік паглядзеў на Паліну, яна затрымлівала яго вочы бессэнсоўнай усьмешкай, абы ён не павярнуўся, не паглядзеў т у д ы. (Але абое чуюць: глядзяць адно на аднаго і чуюць.)

З гэтага дня Віра ўзьненавідзела Паліну. А аднойчы на зімовым катку, калі Косьця, які хадзіў цяпер за ёй, як галодны сабака, прывязваў канёк да яе стройнай нагі, Віра з раптам скажоным ад агіды і нянавісьці тварам з усяе сілы ўдарыла яго проста пад бараду, так што ён адваліўся на сьнег.

Калі Вірынага бацьку таксама арыштавалі (пасьля вэтэрынараў узяліся за лесьнікоў), сям’ю выгналі з-за дашчанай агароджы, і яны з маці некуды выехалі, як згінулі.

Раніцой Паліна і Франц прачнуліся чамусьці незадаволеныя сабой і адно адным. Але хутка гэта мінула, ім сапраўды цікава было разам. I вось так — удваіх. Вось, калі ласка, жылі кожны далёка ад другога і зусім нібыта інакш, але столькі агульнага ў іх. Гэтая просьценькая думка чамусьці хвалявала.

— Хутка ў цябе каўтун будзе! — ускалмаціўшы валасы Франца, сказала Паліна. Ён толькі што памыў іх у зарослай альхоўнікам і асакой рэчцы, і яны ляжалі на траве каля разваленага мастка, адпачывалі. Франц у недарэчнай на ім, кароткай яму бялізьне з суворага палатна, што нямала памучыла яго беднае гарадзкое цела, але ўжо разьмякчэла ад носкі і частага акунаньня ў ваду, чамусьці не саромеецца Паліны — як не саромеўся б, мабыць, апранахі клоўна. Ну а Паліне проста весела на яго, такога, глядзець.

Поделиться с друзьями: