Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Нямко

Адамовіч Алесь

Шрифт:

Спачатку вярнуліся ў тую ж зямлянку, адкуль іх нядаўна пагналі забіваць. Паліне туды вяртацца было страшна, але некуды трэба было схавацца з параненым. Ня дзень, ня два патрэбны, каб ён акрыяў. Яна цягнула Франца, слухаючы рэдкую страляніну аддаленага бою, кожны іх крок пакутаю, болем люстраваўся на сшарэлым твары параненага. Паліна прыціскала да параненага боку Франца камяк альховае лістоты, што зьліплася ад крыві, разумела, што гэта бессэнсоўна, кроў гэтым не супыніш, але тым мацней уцісквала руку, як бы затрымліваючы ў абмяклым целе рэшту сіл, жыцьця.

Дні пакаціліся бязь ліку, зьліпаючыся з трывожнымі начамі, падсьвечанымі пажарамі, зь неспакойнымі, дрыготкімі ад далёкіх і блізкіх выбухаў сьвітанкамі — зьліваліся ў нешта суцэльнае, як сьпіцы ў коле, што імкліва коціцца. Ужо праз тыдзень давялося пакінуць сваё сховішча. На шчасьце, Паліне трапілася на вочы кімсьці кінутая двухколка (на такіх

калгасьнікі вазілі сена з балота, на сабе, вядома, каня мець ім было забаронена). Уклаўшы параненага — то ногі, то галава яго занадта зьвешваліся, даводзілася бясконца спыняцца, папраўляць, — Паліна ўцякала ад неадступнай бяды. Часам здавалася, што ня нейкія там карнікі — немцы ці паліцаі іх перасьледуюць, а ўся Германія, тая самая «праклятая», як пра яе сьпяваюць, помсьліва кінулася ў пагоню. Не пасьпявала дацягнуцца да якой-небудзь вёскі ці хутара, дзе разьлічвала адпачыць, перахапіць што-небудзь, пад’есьці, як змушаная была разам з жыхарамі бегчы далей: зноў страляніна, ірвуцца міны, зьверху абстрэльвае самалёт. Франтавыя часьці, адступаючы з усходу, ярасьць сваю абрушвалі на ўсё жывое. Неўзабаве давялося кінуць і вазок, а Францу ўстаць на ногі, хаця паранены бок яго ўсё яшчэ сьцякаў гноем, крывёю. Іх загналі ў гнілыя балоты, якія ўжо там вазкі. Даводзілася ня тое што ісьці, а паўзьці на пузе. Былі моманты, калі ад страху з галавой праваліцца, ад нечаканкі, што ў Франца вырываліся нямецкія словы — ускрыкі, і тут ён раптам прыкмячаў побач твар дзіцяці ці жанчыны з расшыранымі ад жаху вачыма: як калі б поруч зь імі загыркаў, узьняў поўсьць воўк ці, болын дакладна, клацнуў зяпай кракадзіл. А калі выбраліся на «дальнія», як тут называюць, «астравы» («Камар-мох») і ўжо можна было стаяць і нават ляжаць, перадыхнуць, Франца раптам закалаціла ліхаманка, жар зваліў, як і многіх, — тыф! Мала ўсяго, дык яшчэ і гэта. Пачаў трызьніць, выкрыкваць скрозь нямецкія фразы. А побач людзі, што ўцякаюць ад немцаў. Паліне давялося выдумаць легенду. Гэта італьянец, ён уцёк з іхнай арміі, многія ўцякаюць пасьля таго, як Італія выйшла з вайны. Немцы іх заганяюць у лягеры. Але Паліне верылі нядоўга: нават дзеці добра ведаюць, чые гэта словы: «хальт» ды «ком». Жанчыны і суровыя падлеткі пачалі нядобра касіцца на Паліну і яе «італьянца», нічога не заставалася, як распавесьці ім праўду. Чуцьцё падказвала Паліне: трэба расказваць падрабязна, з усімі перажываньнямі, як яно насамрэч адбывалася. I Паліна пастаралася: пра тое, як Франц выратаваў іх з маці, як разам хавалі вёску, а мама памерла, як Франца ледзь не зарэзаў уласавец і яны цудам выратаваліся. А калі пра той вазок стала апавядаць, расплакалася. Колькі ж гэта дзён, начэй яна цягнула такі цяжэразны вазок, уцякаючы ад пагібелі і зноў трапляючы ў лапы сьмерці. Сьлёзы ўжо і на вачах у іншых жанчын: усё гэта і яны перажылі, ёсьць каго і што аплакваць кожнай. Але, вядома, і спрэчка ўзьнікла. Паліна правільна зрабіла, што замоўкла. Няхай, няхай жанчыны нагаворацца, колькі ім пажадаецца.

— А, усе яны добрыя! Адных ратаваў, а другіх, можа, караў, мучыў.

— Дзеўка ж казала: ён толькі што з Германіі, калі ён мог пасьпець?

— Ужо нагледзеліся мы на іх! На ўсякіх.

— Не, не, бывае, не кажэце! Вось адна жанчына на гарышчы схавалася, цыбуля там сушылася, дык яна пад яе зашылася. А ён: рып па лесьвіцы, рып-рып… Узьлез, падышоў, адкрыў твар ёй, паглядзелі адно на аднаго, назад паклаў вянок і пайшоў, не чапіў.

— А то расказвалі… Афіцэр адзін, таксама немец, ня вытрываў, як яны тых дзяцей, баб забіваюць, адышоў убок і сабе ў галаву…

— А гэты, калі ён праўда застрэліў свайго, хто ж яго цяпер памілуе, калі ня мы?

Калі пал і сьмяротная слабасьць адступіліся, і Франц стаў пазнаваць Паліну, убачыў людзей каля сябе, ён раптам павітаўся:

— Добры дзень!

— Нічога, можаш гаварыць, — супакоіла Паліна, — людзі ўсё ведаюць.

— А ён па-нашаму гавора! — абрадаваліся бабы.

А калі пераканаліся, што і гаворыць, і разумее добра, распачаліся сапраўдныя палітразмовы. Завадатар гэтых бясконцых размоваў — стары, якога ўсе называюць Бязвухі. Ён без вушэй насамрэч. Калі такімі не лічыць кароткія агрызкі, прыкрытыя рэдзенькім касмыльком валасоў. Бабы, тыя ўсе ведаюць, паведамілі Паліне: у грамадзянскую вайну так удружылі дзеду, адно вуха адрэзалі чырвоныя, другое — балахоўцы, белыя. Не дагадзіў ні тым, ні другім. Мабыць, ім таксама дакучаў, назаляў сваёй асобай, сялянскай праўдай, як зараз во Францу. Бабы ўжо гоняць яго, як авадня.

— Дай хоць чалавеку паляжаць. Да чаго прыставучыдзед.

Каб гэтыя людзі раптам зрабілі Паліне нават вялікае зло, яна не змагла б ім не дараваць — за тыя кружачкі малака, што прыносілі Францу. На ўвесь «цывільны лягер» было дзьве ці тры каровы, каб дабрацца да іх, трэба

ажыцьцявіць небясьпечнае падарожжа па балотных купінах, і вось кроплямі малака, што прызначаліся адным толькі дзецям, дзяліліся зь немцам.

А Бязвухі ўсё намагаўся нешта сваё даказаць Францу. I выклікаць яго на спрэчку. «Дзеду-ўсяведу» (яшчэ і так клічуць Бязвухага глумлівыя падлеткі) трэба абавязкова атрымаць пацьвярджэньне, што гэта немцы прыдумалі калгасы. I зрабілі знарок, каб гэтыя дурні на ўсходзе развучыліся і працаваць, і ваяваць. Армія заўсёды трымалася на самастойным гаспадары, а з калгасьніка — што спытаць? Які работнік, такі і воін. А надумаў, зрабіў так усё ўнук «Карлы Маркса», ён пры Гітлеры галоўны дарадца. У Франца галава ішла кругам ад несакрушальнай упэўненасьці Быязвухага. Бабы ж папярэдзілі свайго дзеда:

— Ой, глядзі, адрэзалі табе вушы, і язык адрэжуць!

Хто адрэжа, не казалі, але, мяркуючы па ўсім, ведалі і яны, і сам стары. Таму што гаварун на нейкі час змаўкаў, сыходзіў да сваіх справаў. Але неўзабаве вяртаўся.

— А вось скажыце вы мне!.. — і зноў раскручваў Францавы мазгі, але ўжо ў зваротным накірунку: а ці праўда, што Гебэльс у Маскве вучыўся, там школа адмысловая ёсьць для такіх?..

Узгадваючы меркаваньні свайго бацькі пра Расею, пра ўсё, што ў ёй адбылося пасьля рэвалюцыі, Франц таксама ня супраць быў сёе-тое пераправерыць, а раптам зможа потым бацьку пераказаць. Ці праўда, што калгасы задумваліся як вяртаньне да камунаў, абшчын раньніх хрысьціян? Сумесная праца, агульны стол, роўнасьць, няхай і не пры вялікім дастатку. «Капіталіст — во! — Франц зграбаў да сваіх ног усё сьмецьце, шыгдкі. — А камуніст…» — раздаваў тыя ж шышкі: «Табе, табе і табе!» Рэакцыя была нечаканая. Не, здаецца, ніхто не аспрэчваў, але нават старыя бабы глядзелі на Франца як на блазна, хворага. «Дзед-усявед» уеё-ткі адкамэнтаваў:

— Бязвухі ня я, а вось хто! — і ўрачыста паказаў на Франца. — Можа, самі вы, немцы, яшчэ пасмакуеце, што гэта за мёд.

На ўсе пярэчаньні (Паліна таксама зь ім спрачалася) дзед сьцьвярджаў адно:

— Ну а чаму Гітлер калгасы не распускае? Адно шыльду зьмяніў. Тое і яно! Што гэты, што Напалеон — спужаліся мужыцкай волі.

Паліна чула, як збоч бабы так гэта абгаворвалі.

— Мо ён камуніст? Ня ўсіх жа Гітлер пасадзіў.

— Кажа так пра калгасы, думае, нам гэта спадабаецца.

— Бедны, кожнаму жыць ахвота.

Паліну мучыць неспакой: зьявяцца партызаны, і нехта абавязкова пахваліцца немцам. Ня ў кожнага ёсьць свой немец. Каб жа можна было ведаць, што яны зробяць. Ты ж ня ведаеш, якія трапяцца партызаны.

Што асабліва ўражвала Франца, дык гэта тактоўнасьць, зь якой гэтыя людзі абыходзілі размовы, што гучалі б, як абвінавачаньне яму — усё-ткі немец. Калгасы — гэта так, анэкдот. Чакаў, што загавораць пра выбітыя вёскі, пра тое, што ім вось тут трэба хавацца зь дзецьмі. Ані слова. Нават фюрэра амаль ня ўзгадваюць. Але аднойчы рабаціністы падлетак, боязка азірнуўшыся на жанчын, прашыпеў:

— Ну што, капут твайму Гітлеру? Кажы: капут! Адказалі за Франца:

— Трэба будзе — скажа. Чаго ты чэпісься?

— Ён што, пытаў, гэты Гітлер, у Франца, ваяваць ці не?

Не падымалі размову Бязвухага пра тое, сустракаліся ці не сустракаліся — Сталін з Гітлерам.

— Не чапай ты ліха, пакуль ціха.

Не ўдакладнялі: тычыцца гэта аднаго фюрэра ці і іх уласнага правадыра таксама. Паліна Францу растлумачыла пра сарочку: беларуская прымаўка з адваротным сэнсам — «нарадзіцца ў сарочцы», г. зн. «дабра б яму ня знаць». I зноў жа, каму?

Ці не таму не загаворваюць пра Гітлера, каб не зачапіць і Сталіна. Знаёма гэта Францу, у Германіі, асабліва да вайны, пажылыя людзі паводзілі сябе падобна.

Ну а ў Паліны іншы клопат, куды важнейшы за праблемы — чый правадыр лепшы. Яе непакоіць затрымка з жаночымі справамі. Няўжо тое, што паміж ёю і Францам адбылося, можа быць прычынай? Ды нічога ж і не было, акрамя болю і крыўды. Хіба такое магчыма? Хутчэй за ўсё перанапружаньне адбіваецца: асабліва тыя трое сутак, калі цягала вазок з паўжывым Францам. Ведаў бы ён, які быў цяжкі! А яшчэ ўсё ногі звальваліся, хоць сьмейся, хоць плач!

Узгадваючы вясковыя бабскія гаворкі пра самаадчуваньне цяжарнай, пераправярала — што і як зь ёю адбываецца. Вось ужо смыліць унутры — ці не яно самае? А яшчэ ўзьнікае неадольнае жаданьне, гэта вядома. Зьесьці што-небудзь, асабліва салёнае. Ці такое, што і ў горадзе не знайсьці. Маме, калі «хадзіла Палінай», зажадалася раптам беламорканальнай баланды з гнілымі селядцамі. Ці гэта выдумка бацькі, ён любіў зь яе пажартаваць. Пакуль Паліна гадала-разгадвала, наклікала на сваю галаву: захацелася, хоць забі, чаго-небудзь халоднага. Усё ўзгадвала марожанае, якім бацька пачаставаў калісьці ў чыгуначным буфэце: жоўтае, на сьлізкай мэталічнай чашы, а ад гэтага яшчэ халаднейшае.

Поделиться с друзьями: