Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Нямко

Адамовіч Алесь

Шрифт:

— Dorthin darf man nicht [3] , — памкнуўся да яе Ота, падхопліваючы вінтоўку, што стаяла ля сьценкі. Старая, не разумеючы, што немец мае на ўвазе, перадала яму з рукі ў руку вечка склепа, і Ота, як дурань, прыняў яго, трымае.

А старая, усё ўсьміхаючыся, спускаецца ў склеп. I тут глуха застукалі за акном, недзе ў суседзяў, стрэлы.

— Komm raus [4] , — закрычаў Ота.

Франц глядзіць на Паліну, што, уставіўшыся ў вакно, прыслухоўваецца. Твар яе такі ж белы, як малако, што сьцякае, ужо льецца цераз край чорнага збана, хлюпае на падлогу. Старая з склепу ані гуку, быццам і няма яе

там. Ота ў адчаі кінуў вечка, якое да таго бязглузда трымаў, на падлогу і, пасьпешліва зарадзіўшы вінтоўку, грымнуў у падпольле стрэлам. Франц ад нечаканасьці (усё-ткі) падскочыў з табурэту, і цяпер Ота, ашчэрыўшы пракураныя жоўтыя зубы, яму крыкнуў:

3

Туды нельга (ням.)

4

Вылазь наверх (ням.)

— Was steckst du da, Scheisser? [5]

I скіраваў вінтоўку на Паліну. Але Паліна за сьпінай у Франца, і Ота ня можа стрэліць. Стрэліў Франц. Ён і не заўважыў, як рука ўскінула затвор аўтамата, апамятаўся толькі, калі аўтамат забіўся ў яго руках. Скрозь чад, што запоўніў пакой, лёгкія, вочы, сьвядомасьць, Франц бачыць, як Ота, узмахнуўшы рукой і як бы адкідваючы вінтоўку, якая стукнулася аб кухонную шафу, хіліцца да печкі, хапаецца рукамі за яе, быццам узьлезьці на яе хоча. Спаўзае на падлогу, а белая бакавіна печкі заплывае чырвонай, крывавай плямай, што шырыцца на вачах у Франца (і ў вачах Франца).

5

Ты што, засранец, сядзіш? (ням.)

Нейк адчужана ён пачуў гук свайго аўтамата, што ўпаў пад ногі. Нехта яго штурхае ззаду (Паліна), ён пераступіў аўтамат і апынуўся ля ямы, што вяла пад падлогу. Паліна трымае яго за плечы, нахіляе:

— Туды! Там ёсьць ход! Туды!

Франц паспрабаваў нешта растлумачыць, спытаць, павярнуцца да яе, але чужыя рукі ўчэпіста і ўпарта скіроўваюць яго некуды. Толькі б далей ад гэтага жаху: Франц ступіў на лесьвічку, адразу ж нязграбна сьлізгануў зь яе і ўпаў каленьмі на нешта сьлізкае, коўзкае. Рукі загрузьлі ў бульбе, мокрай, падгнілай.

— О Божа! О Божа! О Госпад Бог!

Старая тут, жывая, але яе не відно. А Паліна закрывае за сабою вечка падпольля. Шэпча:

— У цябе ліхтарык, запалі ліхтарык!

Дзейнічае надзіва ўпэўнена, з разьлікам, быццам ня раз зь ёю такое адбывалася. Гэта прымушае падпарадкавацца і чакаць яе распараджэньняў. Праціснулася каля Франца, скіравала прамень ліхтарыка ў руцэ Франца на патрэбную ёй сьценку і адразу стала зрываць, здымаць зь яе драўляны шчыт.

— Ціха вы, мама! — прыкрыкнула на старую, што охала, стагнала.

За шчытом адкрылася дзірка-лаз. Паліна падсаджвае маці:

— Вы першая. Толькі ціха. Ня бойцеся, татка вучыў вас, вы ж помніце.

Бездапаможна, бы ў жабкі, заторгаліся і зьніклі ў чарнаце скрыўленыя ногі, на Франца жмурачыся (прамень ліхтарыка б’е ёй у вочы) глядзіць Паліна. Вялікія спалоханыя дзіцячыя вочы, ня верыцца, што гэта яна так сурова распараджалася. Просіць:

— Паўзі цяпер ты, а я зачыню за сабой. Там у нас схованка, такі вялікі склеп. Спэцыяльна мой фатэр зрабіў для нас. Нас ня знойдуць, ня бойся.

Франц поўз па халодным пяску, плячыма, локцямі, галавой адчуваючы дошкі вузкай, як труна, нары. Даводзіцца віцца, як чарвяку. Ён ужо і здаецца сабе чарвяком, у адзін міг з самаўпэўненага вясёлага гітлерюгенда, з начытанага, музыкальнага сына паважанага ў навакольлі пастара ператварыўся ў нешта запалоханае, паўзучае, што шукае ратунку. Чуе, як наперадзе цяжка крэкча старая, усьлед за ёю адпаўзае ад усяго ранейшага,

ад сябе былога. Як хутка ўсё зьмянілася. Усё было і нічога не засталося. А недзе ззаду — Паліна. Адзінае, што яшчэ засталося на зямлі (пад зямлёй!) для яго, як праменьчык надзеі, — гэтая спалоханая, але такая рашучая дзяўчынка. Франц скіраваў ліхтарык назад і ўбачыў… аголеныя белыя лыткі ног, стаптаныя чаравікі. Паліна паўзла нагамі наперад — скеміў: яна зачыняла лаз шчытом, маскіравала і не змагла разьвярнуцца ў вузкай нары.

— Патушы зараз жа! Ты што? — гнеўны дзявочы голас.

Некуды зьніклі рухавыя ногі старой. На руках Франц споўз, спусьціўся ў нейкую яму, пасьвяціў і агледзеўся. Тут скрынкі, на адной ужо ўселася старая, стаяць бочачкі, вядро і нават кружка ля яго — усё нарыхтавана для працяглага сядзеньня. Старая паказвае: сядайце і вы! Сказаў машынальна: «данке», а ня «дзякуй» — нямецкае слова для самога прагучала па-чужому, адразу павеяла пагрозай. Яны там знойдуць забітага Ота, а можа, ён толькі паранены, раскажа, хто ў яго страляў. Аўтамат Францаў застаўся ў хаце. Лепш бы згарэў дом, так надзейней было б, трэба было падпаліць, раней чым хавацца — з трусьлівай жорсткасцью падумалася Францу. Яму не да самаацэнак. Ды й не пра сябе ён думае, больш баіцца (упэўнены ў гэтым) за родных, калі ўсё раскрыецца, іх у Германіі чакае лягер, ганьба, нянавісьць і пагарда суседзяў.

Пасьпешліва ў склеп сьлізганула Паліна, балюча аб нешта стукнулася, войкнула, сярдзіта паправіла на сабе спадніцу.

— Памажы мне.

Ага, і тут ёсьць шчыт, можа задраіць дзірку-лаз, што вядзе дахаты. Паліна растлумачыла непраўдападобна абыякавым тонам:

— Гэта ад дыму, калі гарэць будзе хата, — і прастагнала: — 0 Божа, што цяпер там?!

4

Дым у зямлянку пранік зусім не з таго боку, адкуль прыпаўзьлі. Паліна растлумачыла:

— Гарыць лазенка. Нам туды выпаўзаць.

Але тут жа дым паваліў і праз шчыт на супрацьлеглай сьценцы — дзе хата. Паліна шэптам супакойвала маці:

— Абы жывыя засталіся. Ня плачце, а то яшчэ пачуюць!

Хутка ўсіх пачаў душыць кашаль. Паліна і Франц міжволі прыціскаюцца да пляча адно аднаго, каб ня так чуваць было. Нехта гулка прабег проста над галавой, стрэл, другі. Старая, заціскаючы твар, упала проста на дол: Франц зь бессэнсоўнай пасьпешлівасьцю патушыў ліхтарык. Як бы ад надышоўшай цемры, чутней стала, што робіцца на паверхні. Машыны равуць, і стральба. Ці гэта полымя так гудзе і страляе? Некалькі разоў цяжка стукнула, глухія выбухі збоку, як бы з глыбіні зямной, пасыпаўся зьверху пясок.

А можа і насамрэч бой пачаўся, падышлі партызаны? Калі і так — адначасова падумалі Паліна і Франц — калі выйдзем на паверхню, а там ужо нашы (а там — гэтыя, каго называюць бандытамі), брат Павал і тата прыбягуць, забяруць і Франца, але мы яго абаронім, растлумачым, як немец выратаваў нам жыцьцё (тварам да твару апынуся перад бязьлітаснымі, жахлівымі партызанамі, але, прынамсі, маёй сям’і ня будзе пагражаць Дахаў).

Франц заснуў, нейк адразу, як, здаралася, засыналі дзеці ў самай страшнай сытуацыі (б’юць, паляць) — менавіта ў самы жудасны момант. Паліна не адразу зразумела, чаму ўздрыгваюць плечы Франца, што ацяжэла прытуліўся да яе, а калі раптам зразумела — яе сэрца востра пранізаў адвечны жаночы боль і жаль да мужчыны, амаль як да дзіцяці. Немец-хлапчук спаў. Ён плакаў.

— Бедны, плача, — сказала старая, — таксама чалавек. Божа мой, Божа!

А Францу сьнілася яго кватэра ў Дрэздэне: за даўгім хатнім сталом нейкія людзі, мабыць, госьці, але ўсе маўчаць і глядзяць на строга, ва ўсё чорнае апранутага бацьку і разадзетую, як дзяўчынка, маці Франца, якая і з выгляду не старэй за яго сясьцёр. Яны таксама за сталом, зь імі Паліна. Самая малодшая ў сям’і, Галена, крычыць (чамусьці па-руску):

— У нас вясельле, Франц. Глядзі, якая нявеста. Чаму ты плачаш? Ты іх напужаеш.

Поделиться с друзьями: