Крыніцы
Шрифт:
Уначы, вяртаючыся з працы, яна забягала ў лазню, пераапраналася ў чыстае, прадэзінфіцыраванае адзенне, i тады ішла дадому. І перш за ўсё. падыходзіла да канапкі, дзе спала дачка, мадала яе лобік — ці не гарачы? І, пераканаўшыся, што Ленка здаровая, з пяшчотай цалавала яе ручкі, галоўку, тварык. Найвялікшым шчасцем для яе было вярнуцца ў такі час, калі дачка яшчэ не спала. Леначка кідалася да яе насустрач, лашчылася i пыталася:
— Чаму ты так доўга не прыходзіла, мамачка?
І ўсё адно, як ні сцераглася яна, як ні прасіла засцерагацца Гальку i старых, упільнаваць дачку ад хваробы не здолела. 1 сама не ўпільнавалася. У хаце захварэлі ўсе разам, амаль што ў адзін дзень. Сама Наталля Пятроўна першая адчула сябе кепска яшчэ з раніцы: гудзела
— Занесла ты нам заразу, доктарка.
Горка было слухаць Наталлі Пятроўне гэты папрок. Змаўчала яна i, не падаючы выгляду, што сама ледзь стаіць на нагах, даглядала хворых, упраўлялася з гаспадаркай, паліла у печы. На другі дзень у Выселках здарылася няшчасце: падарваўся на міне хлопчык. Яна пабегла туды, за два кіламетры, там жа аперыравала яго, ратуючы хлапчуку жыццё, i, не скончыўшы перавязваць, сама страціла прытомнасць. Яе прывезлі з Выселак, калі яна ўжо не магла падняцца на ногі.
Яна ляжала побач з дачкой, i ўпершыню ў яе на душы было амаль спакойна: Ленка хварэла няцяжка i няспынна расказвала маці пра свае дзіцячыя прыгоды. І толькі адно хвалявала яе ў дні хваробы, але хвалявала шчасліва: любоў крынічан, якую яна заслужыла за адзін месяц сваёй працы. Адна за. адной прыходзілі жанчыны i прыносілі хто першае яйка, хто сухія ліпавыя кветкі — чай заварыць, хто проста шчырае слова — падбадзёрыць. Прыходзілі i тыя, што лаяліся з ёй, калі яна забірала хворых ці прымушала несці ўсе набыткі ў «вашабойку». A калі прыйшла жанчына, якая крыкнула: «Няхай жа тваё заўтра дзіця ляжа…», i вінавата папрасіла дараваць ёй крыўду (а сын яе к таму часу ўжо ачуняў), Наталля Пятроўна не стрымалася i заплакала. У той жа вечар з групай калгасніц прыйшла жонка Данілы Платонавіча i прапанавала ёй перабрацца да ix: такое было калектыўнае рашэнне, бо ў хаце старога настаўніка былі найлепшыя ўмовы i найлепшы догляд. Наталля Пятроўна адмаўлялася, пярэчыла, але жанчыны сілком захуталі яе i дачку ў коўдры i перанеслі на насілках.
Яна ачуняла амаль што апошняя з тыфозных хворых. Эпідэмія была спынена, бальніца ператворана ў звычайны ўрачэбны пункт, без ложкаў, i Наталля Пятроўна з дачкой пераехала ў асобны пакойчык пры бальніцы.
Нямала ёй давялося перажыць цяжкіх дзён i пасля, але яна ўжо ніколі не адчувала сябе адзінокай, у яе былі сотні блізкіх i сардэчных сяброў, з якімі яна дзяліла i радасць i гора. Яе клікалі на сустрэчу франтавіка, на вяселле — i яна тандавала там i спявала, шчыра радуючыся шчасцю людзей. Да яе прыходзілі жанчыны з вялікім горам сваім — паведамленнем аб смерці мужа ці сына, i яна плакала разам з імі i над ix i над сваім горам. «Наша Наташа», — гаварылі пра яе ласкава. І калі гады праз два, пасля вайны ўжо, новы загадчык райздрава, нейкі фармаліст i аматар перакідваць падначаленых з месца на месца, захацеў быў перавесці яе ў другі сельсавет, дэлегацыя жанчын прыйшла ў сельсавет i запатрабавала ад Раўнапольца, каб ён не аддаваў ix Наташу.
…Вядома, не ўсё яшчэ пра яе жыццё ведаў Лемяшэвіч, калі сядзеў на беразе i глядзеў, як Наталля Пятроўна з дачкой займаюцца гімнастыкай. Шмат ён даведаўся пазней.
Маці i дачка пакупаліся, адзеліся i пайшлі па сцежцы да вёскі, ледзь ужо не роўныя ростам, у аднолькавых халатах i з аднолькавымі ручнікамі на плячах.
9
Па нейкай справе Лемяшэвіч шукаў старшыню сельсавета i па следу яго прыйшоў да сельмага. Было гадзін пяць дня, час пасля абеду, калі зноў выходзілі ў поле, на ток, i веска як бы замірала: зачынялася крама, пусцела ў сельсавеце, у калгаснай канцылярыі. Толькі драмалі на прызбах бабулі ды ў пяску разам з курамі кешкаліся малыя.
Дзверы сельмага, вялікай новай будыніны з шырокімі вокнамі, аказаліся
зачыненымі знутры, а знадворку вісела паперка: «Пераўчот». Але Лемяшэвіч ужо ведаў гэтую простую хітрасць i таму настойліва пастукаў, упэўнены, што Раўнаполец там. Відаць, стук яго быў даволі пераканаўчы: за дзвярыма сціхлі галасы, зашаркалі хуткія крокі, i праз момант яму адчынілі без запытання — «хто?». Адчыніў той, каго Лемяшэвіч шукаў,— старшыня сельсавета. Акрамя яго i прадаўца ў прасторным магазіне знаходзіліся яшчэ два чалавекі: Махнач i бухгалтар калгаса Андрэй Полаз, высокі, з прыгожым здаровым тварам чалавек, але без правай нагі, на пратэзе. Старшыня i бухгалтар сядзелі ў розных кутках, адзін на вагах, другі — на скрыні з-пад запалак, з такім выглядам, быццам толькі што пасварыліся.— Фу, чорт! Лемяшэвіч! — Полаз кінуў убок цыгарку, якую скручваў, падняўся, заскрыпеўшы пратэзам. — Падыходзь бліжэй, Лемяшэвіч! Чаго ты спалохаўся? Усе свае. А вось нас ты напалохаў. Думалі — Бародка. А яму тольKi пападзіся на вочы за такімі заняткамі — год будзе распісваць на ўсіх пленумах i актывах, што ажно самому люба слухаць. Выстаўляй, Пятро, назад…
Крамнік, весела ўхмыляючыся на ўвесь твар, выставіў з-пад прылаўка дзве бутэлькі віна, ужо раскаркаваныя, але яшчэ не пачатыя, i чатыры чыстыя шклянкі.
— Але, Бародка — гэта сіла! — з захапленнем пацвердзіў Антон Раўнаполец, паціраючы ад здавальнення рукі,— Яму не пападайся ў рукі — даканае.
Старшыня сельсавета адных год з Полазам, але нізкі ростам i рухавы. У вачах яго заўсёды свяцілася иезадаволеная цікаўнасць да ведаў, ён вельмі любіў розныя навуковыя i палітычныя навіны, газету чытаў ад першага да апошняга радка, але самай значнай міжнароднай падзеяй лічыў які-небудзь чарговы пераварот у Нікарагуа ці Гватэмале, такое паведамленне абводзіў чырвоным алоўкам i газету гэту хаваў. У партфелі ён насіў разумный кнігі i наведвальнікам-сялянам зачытваў цытаты з класікаў марксізму-ленінізму, але часта неўпапад.
Даведаўшыся, што Лемяшэвіч абараняў дысергпацыю, Раўнаполец пры сустрэчах слухаў яго з разяўленым ротам i любіў часам пахваліцца, што дырэктар школы ў яго сельсавеце не хто-небудзь, а вучоны…
— Пятро, яшчэ адну шклянку! — камандаваў Полаз. — І што-небудзь на зуб!
Раўнаполец крыху збянтэжыўся ад такой бесцырымоннасці сябра i пранікліва пазіраў на Лемяшэвіча, як бы жадаючы адгадаць, што думае дырэктар аб ix выпіўцы за зачыненымі дзвярамі.
Махнач па-ранейшаму маўкліва сядзеў на скрынцы i, здавалася, разглядаў плямы на падлозе. Але Лемяшэвіч прыкмеціў, як ён раз-пораз кідае на яго касыя, з хітрынкай i нават нейкай знявагай, позіркі, напэўна, думае: а вось зараз я пабачу, што ты за птушка такая!
Полаз разліў віно ў шклянкі, жартаўліва перажагнаў ix:
— Выйдзі, нячысты дух… — i падняў сваю шклянку. — Ну, браткі, паехалі, а то ў роце перасохла.
— Я, таварышы, не п'ю, i вы на мяне не звяртайце ўвагі,— сказаў Лемяшэвіч i звярнуўся да крамніка: — Дайце мне папярос, калі ласка.
Полаз спакойна паставіў шклянку на прылавак. Раўнаполец быццам папярхнуўся i неяк смешна кашлянуў.
Толькі Махнач не кранаўся з месца, i зняважлівая ўсмешка заблукала на яго няголеным i запыленым твары.
— Не п'еш? — спытаў Полаз сур'ёзна i ветліва.
— Не магу.
— Слухай, Лемяшэвіч! — Полаз падышоў, узяў яго за руку вышэй локця i глянуў зверху ў твар, у вочы. — Мы ведаем, што ты чалавек вучоны. Але вучоныя таксама людзі, як i мы, грэшныя… А ты ж сялянскі сын, партызан… Антон вось таксама партызан… І не рабі ты з сябе замшэлага інтэлігента, не ганарыся. Будзь чалавекам простым. Жывеш сярод людзей…
Лемяшэвіч амаль не быў яшчэ знаёмы з гэтым напорыстым, грубаватым чалавекам, ведаў толькі, што ў арміі Полаз меў званне капітана, што толькі калецтва зрабіла яго бухгалтерам i што ён — сакратар калгаснай партарганізацыі. Увогуле Лемяшэвіч быў не супраць таго, каб бліжэй пазнаёміцца з ім, але яму не падабаліся ўсе гэтыя абставіны — зачыненыя дзверы, паперка, i таму ён адказаў суха: