Героі Элады
Шрифт:
Падарожнікі, якія пабывалі ў Калхідзе, разнеслі па ўсім свеце чуткі пра дзівоснае залатое руно, якое прыносіць багацце. Шмат смельчакоў з блізкіх і далёкіх краін марылі падацца ў Калхіду, каб хітрыкамі або сілаю здабыць залатое руно. Ды гэта было небяспечна і цяжка, і доўга ніхто не адважваўся на такое падарожжа.
Чалавек у адной сандалі
У Фесаліі, на беразе заліва, стаяў калісьці багаты і прыгожы горад Іолк. Царом у ім быў стары Эзон. Малодшы брат
На схілах Пеліёна ў лесе жыло дзікае племя кентаўраў. Гэта былі напалову людзі і напалову коні: у іх чалавечая галава і торс чалавека на конскім тулаве з чатырма нагамі. Кентаўры былі вельмі лютыя і наганялі жах на мірных жыхароў краіны, калі часам, нібы дзікі табун, як віхор спускаліся з гор, топчучы палеткі і знішчаючы пад сваімі капытамі ўсё жывое.
Але сярод гэтых дзікіх істот быў адзін стары кентаўр Хірон, які славіўся мудрасцю. Яму і аддаў Эзон на выхаванне свайго сына.
Шмат гадоў пражыў Язон у горнай пячоры ў Хірона. Стары кентаўр загартаваў яго цела, зрабіў юнака дужым і спрытным, навучыў яго валодаць кап'ём і мячом, адкрыў яму шмат таямніц прыроды і вучыў яго быць хітрым у барацьбе з ворагамі.
Пелій цараваў у Іолку. Нішто не пагражала цару ў падуладным яму горадзе, але нейкая трывога ўвесь час мучыла Пелія. Часта звяртаўся ён да аракулаў-прадказальнікаў, пытаўся ў іх, ці доўга ён будзе жыць і хто перашкодзіць яго цараванню.
Неяк раз ён спытаў у аракула, адкуль чакаць яму небяспекі.
Аракул адказаў:
– Бойся чалавека, у якога абута толькі адна нага.
Пелій запомніў гэта і з таго часу, сустракаючыся з незнаёмым чалавекам, перш за ўсё глядзеў на яго ногі.
Калі Язону споўнілася дваццаць гадоў, ён адчуў сябе дужым і моцным, адчуў, што гатовы да выпрабаванняў жыцця, і захацеў вярнуцца дадому. Ён развітаўся з Хіронам, выйшаў з Пеліёнскага лесу, спусціўся з гары і рушыў у Іолк.
Па дарозе яму трапілася маленькая горная рэчка, якая разлілася ад веснавых дажджоў. Ні моста, ні нават бервяна, перакінутага цераз рэчку, не было відаць. Язон прыпадняў шкуру леапарда, якая была ў яго замест плашча, і смела ступіў у ваду. Ён вырашыў перайсці рэчку ўброд.
Раптам ён пачуў - нехта кліча яго. Ён азірнуўся і ўбачыў: на камені каля вады сядзіць старая жанчына і са страхам пазірае на бурлівую ваду.
– Памажы мне перайсці на той бераг, - сказала яна Язону, - я ўжо даўно сяджу тут і чакаю, і ніхто дагэтуль не памог мне, старой.
Язон, не сказаўшы ні слова, узяў старую на рукі і, асцярожна ступаючы па камяністым дне, перанёс яе цераз рэчку. Па дарозе развязалася ў яго сандаля на левай назе, і вада знесла яе. Язон выйшаў на бераг, асцярожна паставіў жанчыну на зямлю і хацеў ісці далей, як раптам пачуў моцны, гучны голас:
– Дзякуй, Язон, я не забуду цябе!
Ён хуценька азірнуўся, але нікога ўжо не было каля яго. Здзівіўся Язон і пакрочыў далей, усё думаючы, хто была гэтая старая і як яна даведалася яго імя.
Неўзабаве Язон
прыйшоў у Іолк і апынуўся на вялікай гандлёвай плошчы, дзе было шмат народу.Усе са здзіўленнем пазіралі на незнаёмага, маладога і прыгожага, з доўгімі, як у дзяўчыны, валасамі юнака з плямістай шкурай на плячах і ў адной сандалі.
Юнак пачаў распытваць, як яму знайсці дом бацькі.
Раптам застукалі капыты, загрукаталі колы, і на плошчы ў прыгожай калясніцы, запрэжанай цудоўнымі фесалійскімі коньмі, з'явіўся ўладар Іолка - Пелій. Натоўп расступіўся, і Язон застаўся адзін перад калясніцай цара. Пелій увесь задрыжаў, калі ўбачыў перад сабой чалавека, адна нага ў якога была абута, а другая босая.
Цар спыніў коней і спытаў, нахмурыўшыся:
– Скажы, хто ты, адкуль ты родам і што табе трэба ў Іолку?
– Я не чужынец тут, - адказаў Язон, - я нарадзіўся ў Іолку. Я сын цара Эзона і прыйшоў вярнуць назад царства майго бацькі, якое ў яго адабралі сілком. Пакажыце мне дом майго бацькі, я хачу хутчэй яго ўбачыць.
Загрукатала калясніца і памчала перапалоханага Пелія. А жыхары Іолка, якія любілі старога Эзона, віталі юнака і правялі яго да дома бацькі.
Стары Эзон заплакаў ад радасці, калі ўбачыў, якім дужым і прыгожым стаў яго сын. Ён наладзіў вясёлы баль у сваім доме, каб разам з усімі роднымі і сябрамі адсвяткаваць вяртанне яго сына. Толькі аднаго Пелія не было на гэтым свяце. Змрочны сядзеў ён у сваім палацы, з трывогай чакаў прыходу Язона і думаў, як загубіць яго.
Язон прыйшоў да Пелія разам з раднёй і сябрамі, і гэта яшчэ больш напалохала ўладара.
Язон сказаў Пелію:
– Я не буду біцца з табою. Мы не чужыя, мы адной з табой крыві: ты брат майго бацькі, ты мне радня. Я не хачу мячом вырашаць нашу спрэчку, хачу ўсё скончыць мірам. Аддай мне па-добраму ўладу, якую ты захапіў сілай, і я пакіну табе ўсе твае багацці, усю зямлю, з якой ты збіраеш ураджай, і ўсе твае статкі і табуны коней, і тваю калясніцу, і твой палац, і твае багатыя ўбранні. Ты будзеш дажываць свой век у дастатку і спакоі, і я не крану ні цябе, ні тваіх дзяцей.
Але Пелій так адказаў Язону:
– Твая праўда, сын Эзона, і я згодны аддаць табе тое, на што ты маеш права. Ды толькі ці справядліва гэта, што ты хочаш атрымаць усё гэта дарэмна. Я ж дваццаць гадоў цараваў у Іолку і за гэтыя гады таксама набыў права на яго. А ты хочаш, каб я аддаў табе Іолк без усякай платы з твайго боку? Ты малады і дужы, Язон, ты мог бы зрабіць мне паслугу. Даўно ўжо каменем ляжыць на мне кроўная родавая крыўда, а ты ж сам сказаў: мы не чужыя...
– Загадвай!
– усклікнуў горда Язон.
– Абяцаю зрабіць усё, што ты скажаш.
– Слухай!
– сказаў Пелій.
– Ці ведаеш ты пра залатое руно? Ці ведаеш ты, што бацька Фрыкса і твой дзед былі браты, як твой бацька і я? Ці ведаеш ты, што сталася з Фрыксам у Калхідзе?
І Пелій расказаў Язону, што спачатку цар Ээт любіў Фрыкса, выдаў за яго старэйшую дачку Халкіопу і зрабіў яго сваім наследнікам. Але потым Ээт зноў сам ажаніўся, і новая жонка нарадзіла яму сына Апсірта. Тады цар загадаў Фрыксу ісці прэч з Калхіды. Фрыкс запатрабаваў, каб цар аддаў яму назад залатое руно. Пачуўшы пра гэта, Ээт раз'юшыўся і забіў свайго зяця.