Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Трошкі далей ад Месяца...

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Алесь. Таму мне і сорамна.

Вярыга. Ну, хопіць пра гэта. Трэба працаваць. Ох, як трэба працаваць.

Уваходзіць Альжбета.

Альжбета. Есці ідзіце. Чорт ведае што за народ пайшоў. Няма таго, каб закусіць перад вячэраю, каб уначы ўстаць ды пад’есці. А гэта ж усё здароўе! Інфаркты нейкія з’явіліся, каб іх.

Усе пайшлі. Некаторы час сцэна застаецца

пустой. Потым у пакой заходзіць, прапускаючы перад сабой Наташу, Ганна Вадзімаўна.

Ганна. I гэта канец? Вы палаяліся?

Наташа. Не зусім, але гэта страшна.

Ганна. Што рабіць? Што з ім робіцца? Ён унікае Альжбеты і Янкі, не хоча гаварыць са мною. У яго страшныя вочы, калі ён глядзіць на бацьку. Я думала, можа, ён хоць з табою ранейшы.

Наташа. Не. Ён не верыць мне. Ён зусім, відаць, не хоча бачыць мяне.

Ганна. Сёння яны пасварыліся, бацььа сказаў яму “не жыві”. У мяне так упала сэрца. Ён і так як не жывы, Сярожа. (Плача.) У яго мёртвыя вочы. Я не ведаю, хто ўратуе яго, калі гэтага не можа маці?

Наташа. Вы так і не ведаеце, ад чаго трэба ратаваць Сяргея?

Ганна. Не ведаю, але ён стаў з бацькам такі страшны.

Наташа. А я ведаю. Адзін чалавек з’явіўся сёння раніцай да мяне на работу і выклаў усё. (Усміхаецца.) Я даўно чакала гэтага візіту. Я ведала, што гэты чалавек прыйдзе. Ён не разлічыў удару. Дык вось, выявілася: Сяргею сказалі, што Алесь Пятровіч удзельнічае ў хаўрусе, які бярэ хабары.

Ганна. Што-о? Якая подласць!

Наташа (ціха). Гэта праўда, Ганна Вадзімаўна.

Ганна. Што вы кажаце, Наташа? Як у вас язык...

Наташа. Яму далі доказы. Няўжо вы думаеце, што іначай Сяргей паверыў бы?

Ганна. Так, так. Гэта праўда. Іначай бы не паверыў... Наташачка, што ж гэта?

Наташа. Сяргей... яму вельмі цяжка. Мне няма ніякай справы да Алеся Пятровіча, я не ведаю, праўда гэта ці не праўда. Але я ведаю, што без Сяргея я не магу.

Ганна. I ты яму зараз вельмі патрэбна. Ідзі да яго, дачушка.

Наташа. Я не яго буду ратаваць, я – сябе. Я не святая. Ахвяры мне чужыя. Але скарацца перад лёсам, бяссільна слухаць яго рогат? Ну не. Пакуль сэрца б’ецца, я не хачу аддаваць яму нічога з таго, што павінна быць маім.

Ганна. Ён зараз прыйдзе, пачакай яго тут.

Пайшла Ганна. Наташа некаторы час моўчкі глядзіць у агонь. Уваходзіць Сяргей.

Сяргей. Наташа? Ты ўсё ж з’явілася. Дарэмна.

Наташа. З’явілася. I ты мяне вельмі добра сустракаеш.

Сяргей. Іначай не магу. Прабач.

Наташа. Значыцца, усе свае словы, усе дзеі – усё было непатрэбна? (Паўза.) Сярожа,

няўжо так лёгка ўсё забываецца? Гэта памятаю не толькі я. Гэта памятаюць сцены, рэчы, шафа. У іх таксама ёсць памяць.

Сяргей. А ў мяне няма памяці. Яна непатрэбна. Усё гэта было тады, калі я быў зусім другім чалавекам. I свет быў другім: празрыстым, ясным, вельмі добрым і чыстым.

Наташа. Ён і зараз такі.

Сяргей. Ён страшны. За прыгожымі словамі – свінскія ўчынкі. Рыла разгадаванага мешчаніна.

Наташа. I ты з-за гэтага так лёгка адмаўляешся ад мяне? А ты думаў, што я цябе кахаю?

Сяргей. Мяне нельга кахаць.

Наташа.I ўсё ж я цябе кахаю. Што можа прымушаць цябе быць такім жорсткім? Якія прычыны могуць адштурхнуць цябе ад мяне?

Сяргей. Не прымушай мяне казаць праўду.

Наташа. Ёсць адзіная праўда: я кахаю цябе.

Сяргей (выбухнуў). А тое, што я сын злодзея, махляра, – гэта ты ведаеш? А ты ведаеш, якія памыі будуць ліць на нашу галаву? А ты ведаеш, што ніхто не паверыць мне?

Наташа. Я ведаю. Анэля мне сказала.

Сяргей. Шкада, што я сам не паспеў сказаць.

Наташа. Таму я і маўчала. Хацела даць табе гэту магчымасць. Іначай ты ніколі не дараваў бы мне.

Сяргей. I табе быць зараз са мной? Табе, перад якой я хлусіў.

Наташа. Ты не адказваеш за чужыя грахі.

Сяргей. Я еў крадзены хлеб. Гэтага досыць, каб ніколі не паважыць сябе.

Наташа. Гэта значыць толькі тое, што ад гэтага хлеба трэба адмовіцца. Краў не ты.

Сяргей. Грахі бацькоў – мае грахі. Ён – гэта я. Я зараз усё ненавіджу: кнігі, музыку, цябе. Усім гэтым я займаўся на крадзенае.

Наташа. З горам сваім носішся? Хіба гэта па-мужчынску?

Сяргей. Мужчына я ці не мужчына – гэта я хутка давяду. Але зразумей і ты мяне. Усё, чым я жыў дагэтуль, што лічыў сваім, – усё гэта фальш. Любоў бацькі да мяне, шчасце маці і Янкі, бясхмарныя апошнія дні Альжбеты, мая будучыня, мае мары – усё будавалася на хлусні.

Наташа. Сяргей, ты ўсё ж любіш мяне.

Сяргей. Я цябе не люблю.

Наташа. Тое, што ты мне сказаў, не можа быць падставай для разрыву. Калі сапраўды кахаеш. Я не хачу цябе пакрыўдзіць. Ты вельмі добры – я ведаю. Але мае думкі, трывогі, – чаму ты аб іх не думаеш? Чаму не думаеш, – як цяжка мне?

Сяргей. Кожны здыхае сам-насам. Кампанія для гэтага – без патрэбы.

Наташа. Громкія словы... Сярожа, ты ўсё адно лепшы за ўсіх. (Устае і сядае да яго.) Якія мне справы да таго, што яны скажуць, якімі вачыма паглядзяць? З табою мне паўсюль будзе добра. Ты светлы. У цябе разумны лоб, прамыя вочы. З табою – хоць у багну. Я ж буду ведаць, хто ты.

Сяргей. Я не хачу, каб ты... у багну. I што мне да таго, што ты будзеш ведаць.

Поделиться с друзьями: