Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Роздумы

Aurelius Marcus Antoninus

Шрифт:

9. Людзі, якія перашкаджаюць табе ісьці па шляху, які адпавядае розуму, ня могуць адвярнуць цябе ад правільных чынаў; дакладна гэтак-жа яны не павінны пазбавіць цябе дабразычлівасьці да іх самых. Сачы за сабою аднолькава, як у тым, гэтак і ў другім выпадках: ня толькі за абгрунтаванасьцю разважаньняў і дзеяньняў, але і за лагоднасьці ў вадносінах да тых, каторыя імкнуцца перашкодзіць табе, ці ўгнявіць цябе як-небудзь інакш. Аднак-жа, гнеў на іх ня меней выяўляе бездапаможнасьць, як адмова ад дзеяньня, ці ўступка пад уплывам страху. І тое, і другое - здрада свайму прызначэньню: у аднаго гэтая здрада выяўляецца ў страсе, у другога ў адчужанасьці ад таго, хто з натуры сваяк яму і сябра.

10. Аніякая натура ня ўступае

мастацтву, бо мастацтва толькі пераймае тую ці іншую натуру. Калі гэтак, дык натура, найболей дасканалая і ахопліваючая ўсе іншыя, ня можа быць прасякнутаю хоць-бы самым рафінаваным мастацтвам. Але ўсе мастацтвы сузіраюць меней дасканалае дзеля болей дасканалага; падобна дзейнічае і агульная натура. Тут бярэ пачатак і справядлівасьць, якая нараджае і іншыя дабрадзейнасьці. Бо справядлівасьць ня будзе датрымана, калі мы будзем імкнуцца да рэчаў абыякавых, ці лёгка паддавацца ашуканству, або будзем судзіць неразважна, лёгкадумна.

11. Прадметы, гонячыся за якімі і пазьбягаючы якіх ты губіш духовы супакой, ня зьбліжаюцца да цябе, але да пэўнае ступені ты сам набліжаешся да іх. Няхай замоўкне твая развага пра іх, - і яны ляжаць нярухома; і цябе ніхто ня ўбачыць у пагоні.

12. Душа захоўвае ўласьцівую ёй галавідную форму, калі ня цягнецца за чым-небудзь вонкавым, і ня сьцягваецца ў нутро, не падоўжваецца і не асядае ўніз, але выпраменьвае сьвятло, у якім яна бачыць праўду, як усіх рэчаў, так і тую, што тоіцца ў ёй самой.

13. Стане нехто мною пагарджаць?
– Гэта ягоная справа. Мая справа - гэта ня стацца вартым пагарды ў выніку якога-небудзь учынку ці слова. Будзе ён ненавідзець мяне? Ізноў-жа, - гэта ягоная справа. Я ўсё-ж буду захоўваць дабразычлівасьць і дабрасхільнасьць да ўсяго і заўсёды буду гатовы нават яму самому паказаць на памылку, бяз зьдзеку і без жаданьня выставіць на паказ сваю цярплівасьць, а з шчырага жаданьня дабра, як гэта праяўляе Фокіён, калі толькі ён не крывадушнічае. Гэтакім павінен быць унутраны настрой, і багі павінны бачыць у табе чалавека, які на нішто ня гневаецца і ня злосьціцца. Бо што магло-б быць благім для цябе, калі ты робіш уласьцівае сваей натуры і годзішся з тым, што зьяўляецца сваечасовым для натуры Цэлага, як адухатвораны толькі адным жаданьнем - каб так ці інакш зьдзейсьнілася агульналюдзкае.

14. Пагарджаючыя адзін адным, адзін аднаму дагаджаюць, а жадаючыя перавысіць адзін аднаго, поўзаюць адзін перад адным.

15. Да якое подласьці і крывадушнасьці трэба дайсьці, каб сказаць: Я маю замер быць шчырым адносна цябе.
– Што ты робіш, чалавеча? Ня трэба папераджаць словамі аб гэтым - бо гэта выясьніцца само сабою: зьмест тваіх словаў павінен быць адлюстраваны на тваім ілбу. Ты такі - і зараз-жа твой выгляд выдасьць гэта, як пакаханая чытае ўсё ў вачох пакахаўшага яе. Наагул, чалавек шчыры і добры павінен быць падобны да спацелага, каб той, хто стане побач яго, волей-няволей адчуў гэта, як толькі наблізіцца да яго. Шчырасьць-жа, што выстаўляецца на паказ, болей небясьпечная за кінжал. Няма нічога болей мярзотнага, як воўчае сяброўства. Ухіляйся ад яго болей за ўсё. Чалавека добрага, дабразычлівага і шчырага - пазнаеш па вачох; гэтых якасьцяў не схаваеш.

16. Душа мае здольнасьць наладзіць жыцьцё болей дасканалым спосабам, калі толькі чалавек будзе абыякава адносіцца да рэчаў абыякавых. Абыякава-ж будзе адносіцца той, хто кажную з гэтых рэчаў разглядае паасобку, а не ў суцэльным выглядзе, і памятае, што ані адна зь іх не навязвае нам упэўненасьці ў сабе і не падходзіць да нас, але, што яны нярухомыя, мяркуем, пра іх мы самыя, быццам запісваючы ў самых сабе, хоць можам і не запісваць, можам і сьцерці зараз-жа запісанае, калі яно зроблена бяз нашага ведама; хто памятае гэтаксама і аб тым, гэтакага роду ўвага спатрэбіцца толькі на кароткі час і, што жыцьцё набліжаецца да свайго канца. Але, што творыць цяжкасьць

у гэтым? Калі гэта адказвае натуры - тады шукай тое, што адказвае тваей ўласнай натуры, і імкніся да гэтага, хоць-бы яно і ня прынесла славы; бо кажнаму чалавеку дазваляецца шукаць сваё ўласнае дабро.

17. Ты павінен ведаць, дзе бярэ пачатак кажная рэч, з чаго яна складаецца, у што зьіначваецца, якою яна станецца пасьля зьіначаньня, і чаму яна ня ведае пры ўсім гэтым ніякае бяды.

18. Па-першае, неабходна здаць сабе справаздачу з таго, якія твае суадносіны да людзей, і з таго, што людзі нарадзіліся адзін дзеля аднаго; ты-ж, звыш таго, пастаўлены над людзьмі, як баран над гуртам авечак, ці бугай над чарадою кароў. Абгрунтуй гэта глыбей, пачынаючы з выходнага пункту: Калі ня атамы, дык гэта натура, якая загадвае ўсімі рэчамі: затым, калі гэтак, дык меней дасканалыя істоты існуюць дзеля болей дасканалых, болей-жа дасканалыя адна дзеля аднае.

Па-другое, - з таго, якія людзі за сталом, на ложку і гэтак далей: і ў вапрычонасьці, пад якім кіраўніцтвам яны знаходзяцца, што да паглядаў, якія яны ўтрымліваюць; і што да іхных дзеяньняў, разваж, зь якою гордасьцю яны выконваюць тое, што выконваюць.

Па-трэйцяе, - з таго, што, калі людзі, у дадзеным выпадку, робяць беспамылкова, дык ня трэба гневацца на іх; калі-ж яны памыляюцца, дык стаецца гэта праўдападобна наўсуперак іхнае волі і з прычыны няведаньня. Аднак, усялякая душа наўсуперак волі губіць гэтак праўду, як і суадносіны да іншага чалавека ў вадпаведнасьці·да ягонае годнасьці. Бо-ж людзям вельмі не падабаецца, калі іх уважаюць за несправядлівых, няўдзячных, прагавітых, інакш кажучы, што яны памыляюцца ў аднясеньні да іхных суседзяў.

Па-чацьвертае, - і з таго, што ты і сам у шматлікіх рэчах памыляешся і гэтым стаешся падобным да іх; калі-ж і ня трапіў ты ў якія-небудзь памылкі, дык, усё-ж, не пазбаўлены схільнасьцяў, якія іх нараджаюць. Так, калі ад падобных памылак утрымалі цябе баязьлівасьць, прагнасьць да пашаны, або які-небудзь іншы благі намер.

Па-пятае, - з таго, што ты нават няпэўны, што яны памыляюцца. Бо шматлікія рэчы здараюцца, дзякуючы абставінам. І наагул, шмат трэба вучыцца, каб з пэўнасьцю выказацца адносна чужых учынкаў.

Па-шостае, - з тою, што ўпадаць у празьмерны адчай або злавацца, азначае забыць пра мімалётнасьць людзкага жыцьця і хуткае сьмерці чалавека.

Па-сёмае, - з таго, што ня ўчынкі людзей злуюць нас, - іх сапраўднае месца ў кіруючым пачатку гэтых людзей, - а нашы перакананьні. Пазбаўся перакананьняў і вызваліся ад жаданьня выдаваньня суду пра гэтыя ўчынкі, як аб нечым жудасным - і злосьці ў цябе ня будзе. Але, як вызваліцца?
– Думаючы аб тым, што для цябе няма нічога ганебнага ў гэтых учынках. Бо, калі ты будзеш лічыць ліхам ня толькі ганебнае, дык і табе не пазьбегнуць шмат якіх памылак і стацца разбойнікам, або яшчэ чым-небудзь накшталт гэтага.

Па-восьмае, - з таго, наколькі вынікі злосьці і гневу адносна чаго-небудзь болей цяжкія, як тое, што іх выкліквае.

Па-дзявятае, - з таго, што дабразычлівасьць, калі яна шчырая, а ня штучная, зьяўляецца нечым непераможным. Што можа зрабіць табе самы разбэшчаны нахабнік, калі ты застанешся дабразычлівым да яго і, пры адпаведным выпадку, будзеш далікатна, вучыць яго і адначасна, калі ён зьбіраецца спрычыніць табе шкоду, ты, захоўваючы раўнавагу, зьвернешся да яго: Ня трэба, сын мой: мы нарадзіліся для нечага іншага. Я ня буду мець бяды, а ты будзеш мець яе. Далей, трэба разумна і ў агульным выглядзе паказаць яму, што гэта сапраўды так, і што ані пчолы, ані жывёла - народжаныя для жыцьця ў супольнасьці - не паступаюць гэтак. І гэта трэба ўчыніць без насьмяханьня, пры адсутнасьці атмасфэры зьдзеку, а шчодралюбна, без азнакаў затоенае крыўды, ня прыймаючы настаўніцкае позы і, ня імкнучыся зьдзівіць прысутных, але калі ён ёсьць адзін або прысутнічаюць іншыя...

Поделиться с друзьями: