Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Імгненні

Кучмель Наталля

Шрифт:
* * * Апала лісце. Месяц ліс тапад Абмёрзлыя галіны ў неба ўзняў. Бялёсы, як падмоклы, далягляд I насцярожаная цішыня.
* * * Над цёплым пылам сходаў, Над дзённаю кунегай — Як быццам сінім мёдам Напоенае неба. I ў ясным дні, што ў ставе, Плывеш малою плоткай... — Мёд сіні не бывае? Але глядзець — салодка.
* * * Многа
зімаў прайшло,
I шмат пракацілася вёснаў, Але дагэтуль Выклікае здзіўленне Toe, Што імем тваім Могуць клікаць кагосьці яшчэ.
* * * На сто дарог вакол ляжыць разбухлая зямля. Заплыла ноч над галавой агромністае неба. I адмяжоўвае ад іх вялізарнае голле Маленькі свет, дзе мы з табой, абняўшыся, сядзім. Таполі стукаюцца між халодных, золкіх зор. Вышэй за верхі іх расце гарачыня абдымкаў. I будзе час, што ў самых нас раскрыецца бяздонне, I стане толькі наш з табой вялікі гэты свет.
* * * Ёсць веліч у старых закінутых мурах — Ды сэрца паміж іх хутчэй адчуе страх. Не так спаруды сцен, абломы сыпкіх вокан — Густы і пышны ўюн прываблівае вока. Свет ясны, так і ты мае прыгожыш сны — Гліцыніі святлом уздоўж рабой сцяны. Спамінам аб табе — ліянаю зялёнай — Прыкрашан грубы мур паўсёднасці штодзённай.
* * * А з бяроз — па адным — ападаюць лісты. Імі ўсланы дарогі, нібы талярамі. Позні вечар. Вагон напалову пусты. Толькі белая-белая поўня над намі, Ды з бяроз — па адным — ападаюць лісты.
* * * Мокрае, шэрае неба радзімы — ды вочы Звыклі да фарбаў няяркіх, абрысаў някідкіх. Тут пра вясну сведчыць нават не першы лісточак — Першыя на тратуарах падсохлыя пліткі. Дзіва, як тут, сярод гэтае стылае слоты, Змог узрасці — на прыгоду і песню гатовы, Моцны і гнуткі, як хмелю над вокнамі сплёты, Светлы, як хмелевы гроны ў красе вераснёвай.
* * * Лёгкі голас, лёгкі кашаль, лёгка ў такт Калыхаецца хусцінка на грудзях. I вітрыны лёгка поглядам лавіць — Не бянтэжыць, што не хопіць заплаціць. Так, як быццам бы адкрыты ўсе шляхі, Быццам лёгка дараваны ўсе грахі... 3 мяккай гразі вецер вільгаць падабраў; Новяць колер купы выпетраных траў. Толькі нудна, абдзіраючы руку, Ключ каторы раз правернецца ў замку — Бо вясновы дзень, як даўні любы сон, Цяжка-цяжка размыкае свой палон.
* * * Падлетак! Вусны горкія твае I
вочы, быццам лёд, што растае,
Брыво тугое надламанай стрэлкай — Навек у сэрца мне загнаны стрэмкай. Дзіцёнак... Вечар дыхаў, месяц цвіў; На ўсё навокал светлы холад ліў. I кожны з нас струною быў і смыкам, Уадначас — і скрыпкай, і музыкам... ...Калі ж спатоліліся мы, калі 3 угрэтай падымаліся зямлі — Світала. Ўвачавідкі халадала. За павароткай восень нас чакала.
* * * Прыйдзі... Зялёны змрок у пакоі; Віно ў скляпах не цяплей ад лёду; Лілеі пахнуць на падваконні, I мармур дыхае прахалодай. Вось-вось, згарнуўшы хітон з блакіту, Зямля пад зорную коўдру ляжа. Веранда ў доме плюшчом спавіта — Ніхто не ўбачыць, нішто не скажа. А мы ў абдымках цяпло падвоім... Прыйдз і!.. Чакаю! Бо я не веру, Што мне й сягоння ізноў з тугою — 3 адной тугою! — дзяліць вячэру.
* * * Перакулены свет. Родны дом — Месца, Дзе адчуваеш сябе Ашалелай вавёркай Сярод ляснога пажару: Куды ні паткніся — агонь. А чужы чалавек — Той, каго Да нясцерпнасці хочацца бачыць. Не каханы, Не сябра, Проста — той, На руках у каго Звер малы з абгарэлым хвастом Непрытомна шукае ратунку.
* * * У вогкай цішыні — ці дворышча, ці лес? — Бэз абрастае пні. Пні, мабыць, грэюць бэз. Замкнёная царква. Гнілы раскіслы яр. На тоненькіх сцяблах пупышкі — твар у твар. Як бы ў нямым кіно — чакаюць над сталом Адз ін ад аднаго героі нейкіх слоў. I словы прагучаць і цішу скалануць. Ды нам іх не чуваць — мы дробныя, каб чуць.
* * * Вільготнай душнай ноччу цяжка спаць I застаецца толькі ўспамінаць. Плюскоча задуменна і тужліва Вада, льючыся, гулкая, з адліва; I вішаннік, разбухлы, без лісця, Стае іс тотай іншага жыцця — Такі ў сябе заглыблены, старонні... Каханы, ясны мой, дзе ты сягоння? Вільготнай душнай ноччу цяжка спаць I застаецца толькі ўспамінаць.
* * * Позняй ветранай ноччу, Паволі, Забываючы на раскошныя пахі Зялёнай і мокрай вясны, Ісці і ўдыхаць Праз складзеныя далоні Паветра — Бо на іх затрымаўся Пах цела твайго, Толькі што Утрапёнага ласкай.
Тваё аблічча Сухаватыя лініі твару, Зрослыя бровы над лёдам вачэй — Лістапад, калі ўсё на зямлі падабралася, змерзла, падсохла I толькі азёры сцюдзёнай жывой глыбінёю Адлюстроўваюць біты марозам прыбярэжны чарот і аер.
Поделиться с друзьями: