Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

— Алёша, ёсць! Алёша! Цягні!

Забыўшыся на свой спінінг, на прысутнасць дзядзькі Сцяпана i на ўсе субардынацыі, дырэктар школы, як хлапчук, з радасным крыкам бег да Аляксея. A ў таго ўжо моцна стукала сэрца, здаецца, i перад цяжкім экзаменам яно ніколі не білася так ўсхвалявана, дрыжалі рукі, па лбе пацяклі струменьчыкі поту. Шчупак, які на хвіліну аціх, пачаў ірвацца i біцца, як бы зразумеўшы свой лес. Аляксей напружваў усе сілы, каб цягнуць яго.

— Адпусці! Чорт вазьмі! Сарвецца. Адпусці! — крычаў над вухам дырэктар. — Што ты робіш? Дай я!

Але Аляксей адступіў убок i мацней сціснуў вудзільна. Лемяшэвіч зразумеў, што спінінг у

яго не адбярэш зараз нават сілком, i пачаў даваць парады больш спакойна:

— Не цягні наперад, адпусці i павадзі яго. Павадзі!.. Няхай зморыцца, а то сарвецца. Ух, чорт! Ажно вада кіпіць. Так… — Міхась Кірылавіч азартна цёр рукі i разоў колькі хапаўся за вудзільна. — Так, так… Цяпер цягні на сябе… Адпускай! Ага, пачынае здавацца! Яшчэ разок!

Сцяпан Яўменавіч стаяў збоку, курыў i спакойна назіраў барацьбу двух чалавек з адным шчупаком.

— Хутка да сябе! — камандаваў Лемяшэвіч.

Аляксей шпарка закруціў катушку, шчупак пайшоў без асаблівага супраціўлення, i вось ён ужо ў прыбярэжнай траве, відзён увесь — вялізны, чорны, з раскрытай зяпай, са страшнымі вачамі. Аляксей нахіліўся, разглядаючы яго, i здаволена засмяяўся, забыўшыся, што трэба рабіць далей. A Мі.хась Кірылавіч раптам ахнуў i кінуўся ў ваду. У адзін міг шчупак трапятаўся, падскокваў на беразе, на траве, сарваўшыся з якара. Сцяпан падхапіў яго i адкінуў далей ад вады. A Лемяшэвіч боўтаўся ў вадзе, хапаючыся за траву. Аляксей стаяў з разгубленым выглядам. Нарэшце дырэктар вылез.

— Брр… Сапраўды, якая халодная вада! — дрыжаў ён і, крыху збянтэжаны, апраўдваў свой учынак: — Я ўбачыў, што зачапіўся ён толькі за адзін кручок i вось-вось сарвецца. Бачыш — ударыўся аб зямлю i сарваўся.

Сцяпан Яўменавіч, узяўшы шчупака за шчэлепы, важыў у руцэ.

— Кіло пяць будзе! Нішто здабыча! З такой не сорамна вяртацца.

— Удачнік ён у вас, Сцяпан Яўменавіч.

— Але, сыны ў мяне — майстры на ўсе рукі,— пацвердзіў стары Касцянок з гонарам.

За якую гадзіну лоўлі Лемяшэвіч узяў у «лужыне» яшчэ аднаго такога ж шчупака i двух крыху меншых. Аляксей таксама злавіў двух меншых — кілаграмы па два. Увогуле набралася каля пуда рыбы.

— Ну, гэта ўжо забойства, а не паляванне. Не люблю я боўтацца на адным месцы, — сказаў Лемяшэвіч, аднак пасля таго, як доўга нічога не бралася. — Хадзем да ракі.

Аддаўшы большую частку рыбы бацьку, яны рушылі да Дняпра.

Бралася тут горш, але затое як хораша было! Широкая плынь ракі дыхала халаднаватай свежасцю, вабіла да сябе. Яны не стрымаліся, каб перад снеданнем не пакупацца, і, выкупаўшыся, зрабілі вывад, што вада ўсё-такі «не такая, як улетку», хоць дні стаялі слякотный i ночы былі цёплыя.

Прыемна ісці па беразе i спакойна, без намаганняў, без асаблівага выбару месца, адкуль кінуць, — нідзе нічога не перашкаджала, — кідаць i кідаць блясну, сачыць з абрывістага берага, як «іграе» яна ў вадзе, як часам за ёй ідуць акунькі. Ужо сама работа са спінінгам давала тут сапраўднае паляўпічае здавальненне. A калі Лемяшэвіч падчапіў першага невялічкага шчупачка, белага, прыгожага, не падобнага да сваіх чорных азёрных братоў, Аляксей бег паглядзець на яго метраў за дзвесце.

Да паўдня рыбакі адышлі ўніз па цячэншо кіламетраў дзесяць i зусім нечакана ў адной прыгожай мясціне сустрэлі Бародку. Ён сядзеў на беразе пад дубам у адных трусах i курыў; збоку віднеліся ўторкнутыя ў зямлю дзве вуды. Чырвона-зялёныя паплаўкі павольна гойдаліся на вадзе.

Бародка першы ўгледзеў ix i падняўся насустрач, пакінуўшы вуды.

— О! Каго

бачу! Удалыя рыбакі! Хваліцеся, што злавілі! — і, заглянуўшы ў торбы, дзе ляжалі ў траве шчупакі i акуні, ажно нахмурыўся, нібы расчараваўся ix багатым уловам. — Уга!..

— А мы яшчэ большую частку ў касдоў нашых пакінулі,— раптам зусім па-дзіцячаму пахваліўся Аляксей.

— Ну? Тады вам трэба даць трохі на юшку, а то з нашага ўлову юшка будзе рэдкая. Не пярэчыце? Хочаце разам паабедаць?

Аляксей паглядзеў на дырэктара: як той? Адмовіцца было няёмка. Акрамя таго, Лемяшэвіч бачыў, з якой цікавасцю i захапленнем глядзіць юнак на сакратара райкома. Аляксей знаходзіўся ў тым камсамольскім узросце, калі старэйшы таварыш, камуніст i асабліва партыйны кіраўнік, здаецца чалавекам незвычайным, ідэалам, у якога хочацца ўсё пераймаць. Культ асобы, бездакорны аўтарытэт аднаго чалавека, вельмі легка прывіваецца ў асяроддзі вось такіх сціплых, працавітых i шчырых, як Аляксей Касцянок, маладых людзей. І таму Аляксей, якога год ці два назад яшчэ выганялі з сельсавета i калгаснай канцылярыі, калі прыязджала раённае начальства, лічыў за гонар паабедаць разам з першым сакратаром, ды яшчэ ў такім экзатычным месцы, на лузе.

— З радасцю прымаем ваша запрашэнне, Арцём Захаравіч, — адказаў Лемяшэвіч знешне сур'ёзна, але ад Бародкі не схавалася тонкая іронія ў яго словах.

Сакратар коса глянуў на дырэктара i штосьці хацеў сказаць, але перашкодзіў Аляксей:

— У нас i цыбуля, i сала, i бульба — усё ёсць, — зноўтакі з дзіцячай шчырасцю i непасрэднасцю выказаў ён сваё жаданне абедаць разам, i гэтая шчырасць пакарыла Бародку. Ён ласкава ўсміхнуўся:

— Гэты харч i ў нас ёсць, рыбкі мала. Аднак бліжэй да справы. — І ён гукнуў у бок кустоў: — Хлопцы! Толя, Коля! Сюды!

З-за кустоў выглянуў хлопчык год дванаццаці.

— Што там, тата?

— Абед! — І Бародка зноў гукнуў больш голасна, склаўшы далоні рупарам: — Пё-отр Андрэ-е-ві-ч!

Аднекуль здалёк прыляцеў кароткі адказ: «О-го-го!»

Падышлі да машын, што стаялі на ўзлеску пад дубамі. Каля патухшага агеньчыка бестурботна i смачна, раскінуўшы рукі, спаў шафёр абкомаўскай машыны. Бародка ў такія паездкі шафёра не браў, вадзіў машыну сам. Ён жартаўліва разбудзіў хлопца сігналам.

— Давай, Іван, агонь i рыхтуй кацялок. Улоў!

Падбеглі хлапчукі-аднагодкі, аднаго росту, адзін рухавы i смелы — з твару падобны на Бародку, другі — чарнявы, больш ціхі i сарамяжлівы. Арцём Захаравіч, закасаўшы рукавы, умела i спрытна стаў чысціць шчупакоў i акунёў. Аляксей з такім жа спрытам раскладваў агонь. Хлапчукі захапляліся ўловам, важачы ў руках шчупакоў:

— Ух, які звяруга! А зубы, глядзі, якія! А чаму ён чорны такі?

— Не ўмываўся, мабыць, — пажартаваў Бародка.

Хлапчукі весела рагаталі. Аляксею таксама было смешна, але ён стрымліваў сябе, каб не быць падобным на гэтых несур'ёзных блазнюкоў.

Да агню падышоў высокі паважны мужчына ў шаўковай кашулі, белых парусінавых штанах, з новенькім спінінгам. Было шмат агульнага ў Бародкі i ў гэтага: i ў росце, i ў паважнасці, i ў тварах, аднолькава чыста выгаленых, поўных, па-мужчынску прыгожых.

— Злавіў? — спытаў насмешліва Бародка, разразаючы шчупака на кавалкі.— Рыбак-дзівак! А мы вось, калі ласка…

— На дзяржзнакі?

— Ды не… Вось, — Бародка паказаў на Лемяшэвіча i Аляксея, — лавілі на такія ж прылады, як i ў цябе. Знаёмцеся — дырэктар Крыніцкай школы Лемяшэвіч, сакратар абкома — Малашанка, Пётр Андрэевіч, а гэта — Алёша Касцянок…

Поделиться с друзьями: