Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Аўтобус

Гапееў Валерый

Шрифт:

– Не забывайцеся!

– А я адкуль ведаю?
– раздражнёна адказаў вадзіцель.
– Вы толькі заўважылі, а я ужо тройчы адзін адрэзак еду. Не зварочваю ж нікуды...

Павісла маўчанне.

– Ёсць!
– раздаўся пераможны крык лысаватага з ноутбукам.

– Што ёсць?
– імкліва павярнуўся дзелавы мужчына да яго.

– Гадзіннік на ноўтбуку назад пераскочыў. Зноў мы вярнуліся...

– Што пераскочыла і куды мы вярнуліся?
– запатрабаваў тлумачэнняў мужчына.

Ноўтбушнік з гатоўнасцю стаў тлумачыць:

– Толькі што час на маніторы пераскочыў на 10 хвілін назад. Я зірнуў - мы едзем

там, дзе і раней былі якраз 10 хвілін таму.

– Гэта як?
– крыху разгубіўся мужчына.

– Я думаю, апошні ўдар перуна прыйшоўся на лінію перадач, узнікла моцнае электрамагнітнае поле і мы патрапілі ў кальцо прасторы-часу, якое якраз утварылася. І круцімся ў ім...

– Калі б мы у кольцы былі, то б ад пачатку пачалі размаўляць, - устрэў Антось, якому такое тлумачэнне здалося неверагодным.
– Лухта нейкая...

– Не абавязкова, - заўпарціўся ноўтбушнік.
– Поле дзейнічае на фізічную мёртвую матэрыю. Вось, час пераскочыў, курыца аднавілася... Калі Вы можаце патлумачыць па-іншаму, чаму мы ужо тройчы едзем адным адрэзкам - патлумачце. І зірніце на гадзіннікі...

– І бензін ужо колькі часу на месцы, - падтрымаў вадзіцель.
– І спідометр пераскочыў...

– Так, спакойна, трэба разабрацца ва ўсім!
– загадаў дзелавы мужчына, хоць ніхто і не збіраўся парушаць напружаную цішыню салона, і загад гэты ён аддаў, відавочна, ад асабістай разгубленасці, каб супакоіцца самому..

– Гэта суд Божы! Час наш прыйшоў!
– раздаўся зычны, упэўнены голас аднекуль з сярэдзіны салона, а потым ўзнялася над усімі жанчына ў стракатай хустцы.

– Сядзьце, не палохайце людзей!

Голас належаў жанчыне гадоў 50, апранутай у адмысловы касцюм. Жанчына прыўзнялася з месца, і Антось унутрана абрадаваўся - уся постаць жанчыны, яе твар выпраменьвалі упэўненасць і спакой.

– Ад таго, што мы тут зараз будзем крычаць і палохаць адзін аднаго, лепш нікому не будзе, - строга загаварыла жанчына.
– Кажу вам гэта, як урач. Малады чалавек, што Вы казалі пра тое закальцованае поле?
– гэта было пытанне да лысаватага мужчыны з ноутбукам.

– Я ўжо казаў... Думаю, прастора-час вакол нас звярнуліся ў кольца. Гэта тлумачыць тое, што і час пераскоквае назад кожныя 10 хвілін, і мы вяртаемся нейкім чынам назад. І мабільнікі не працуюць, мой дакладна...

– І што будзе далей?

¬- Не ведаю... Нешта павінна быць... Некалі скончыцца...

Хваляванне і напружанасць у салоне трохі зменшыліся, быццам ад ведання таго, што здарылася, стала лягчэй. У большай меры падставай для супакаення была невядомасць: нясе пагрозу ім, пасажырам, іх часовае (а ўсе былі упэўнены - менавіта часовае) знаходжанне ў гэтым закальцованым часе ці не. Пакуль ніякай пагрозы не было. А кожная дарога рана ці позна заканчваецца - у гэтым быў упэўнены кожны пасажыр. За адным дзеяннем ці з'явай наступаюць другія, у наступстваў бываюць прычыны, а наступствы становяцца падставай для новых прычын. І ў тым, што ланцужок часова прыпыніўся, ніхто не бачыў асаблівай пагрозы.

Але прайшло паўгадзіны, і нязменлівасць сітуацыі за вокнамі аўтобуса, цыклічнасць карцінак пачала прыгнятаць.

– А мы не спознімся ў Мінск? Мы прыедзем у час? ¬- звярнулася да Антося тая нервовая жанчына ззаду. У яе голасе выразна адчуваўся страх.

"Бач, хвалюецца з-за грошай", - падумаў ён а ў голас адказаў:

– Спадзяюся, прыедзем. Мне таксама сёння спазняцца

нельга. І абавязкова трэба прыехаць...

І раптоўна нейкая неверагодная думка закралася ў галаву: а раптам ім вось так ехаць і ехаць, доўга, бясконца - і ніколі не прыехаць? Антось уважліва глядзеў на пасажыраў і бачыў, што такія ж сумненні паступова авалодвалі многімі, бо твары хмурнелі, неспакой выразна праяўляўся на іх.

Трэба было паспрабаваць нешта рабіць... Хоць нешта...

– Усё нічога, аднак варта падумаць і пра нашу фізіялогію, - загаварыў дзелавы мужчына, і адчулася, што гэтага голасу чакаюць усе, што чакаюць проста любога упэўненага голасу, чакаюць добрых змен - салон імгненна ажывіўся.

– Вы пра "дзевачкі налева, хлопчыкі - направа", - асцярожна пажартаваў нехта.

– І пра гэта таксама, - сур'ёзна заўважыў мужчына.
– Хто ўмее весці аўтобус?
– і не пачуўшы сцвярджальнага адказу, закончыў: - Наш вадзіцель рана ці позна стоміцца.

– І што вы прапаноўваеце?
– адгукнуўся з-за перагародкі вадзіцель.

Мужчына падняўся, прайшоў наперад салона, стаў побач з вадзіцелем.

– Я прапаную ўжо цяпер паспрабаваць спыніцца. Адчыніць дзверы, выйсці...

Нягледзячы на тое, што ў прапанове не было нічога незвычайнага, аднак насцярожанасць адбілася на тварах многіх пасажыраў. Бо тут, у салоне, усё было звычайным і простым, нічога знешне не змянілася, а час... ну, час увогуле можа быць незаўважным, калі не глядзець на гадзіннік. За акном жа - тое ж неба, і сонца тое ж... Але ці тое ж усё астатняе? Зямля ці цвёрдая? Паветрам ці можна дыхаць? І хоць сумненні былі проста смешнымі - але яны былі. Чаму б паветру не стаць шкляным і застылым, калі сам час закруціўся ў абаранак?

– Але спыняцца пакрысе! Вельмі павольна, - папярэдзіў-прапанаваў мужчына з ноутбукам.
– Мы не ведаем, якая там фізіка поля...

– А што можа быць?
– нервова запытаўся нехта.

– Не ведаю, - шчыра прызнаўся малады чалавек.
– Мы патрапілі ў кольца часу, рухаючыся, мы застаёмся ў ім і рухаемся... Можа, мы і застаёмся тут толькі таму, што самі рухаемся...

– Ну, дык і выдатна, - усміхнуўся напружана мужчына ў касцюме.
– Ёсць шанс спыніцца - і вярнуцца ў свой час, ці не так?

Хлопец палыпаў вачыма, падумаў і адказаў:

– Мабыць, ёсць... Усё, што ведалі пра час раней - толькі тэорыя ды гіпотэзы...

– Ну, тады я буду прытарможваць па трохі, - прыняў рашэнне вадзіцель.

Аўтобус сцішаў ход вельмі павольна, амаль незаўважна. Пасажыры ўпіліся позіркамі за вокны. Усё павольней і павольней рухаліся міма аўтобуса прыдарожныя кусты.

– Свеціцца! Сценка празрыстая!
– раздаўся адчайна-здзіўлены крык хлопчыка-інваліда.

У воклічах, якія імгненна запоўнілі салон пасля гэтага крыку, былі сабраныя разам і жах, і здзіўленне, і захапленне.

Было ад чаго: праз сценкі аўтобуса стала відаць шэрая лента бягучай дарогі.

– Газуй! Хуткасць давай!
– закрычаў мужчына ў касцюме да вадзіцеля, а той ужо і сам націснуў на газ, і матор узвыў, ірвануў наперад аўтобус.

– Божачка, што ж будзе, Божачка, выратуй, спыні гэта, - мармытала ззаду Антося нервовая жанчына.

І сам Антось адчуў, як страх сціскае яго свядомасць - рабілася млосна ад думкі, што і на самай справе ніколі не спыніцца іх аўтобусу. Ён стаў глядзець у акно, быццам там магла быць падказка.

Поделиться с друзьями: